Спектакль «Шум» у Познані

29.03.2025 18:00 - 20:00 Barak Kultury (Al. Marcinkowskiego 21) 30 злотых

29 сакавіка, у суботу, Тэатр Эмігрант зноў грае ў Познані спектакль «Шум» паводле ўкраінскай і беларускай паэзіі.



«Што рабіць нам, эмігранткам з Украіны і Беларусі, калі нашы краіны, наша культура і ідэнтычнасць знаходзяцца пад пагрозай? Крычаць, шумець, гудзець? Так, мы можам напяваць адзіным спосабам, які ведаем, — на сцэне, праз прыгожую паэзію», — кажуць аўтары спектакля.


Гэты спектакль — невялікая анталогіяя украінскай паэзіі, якая асвятляе творчасць «расстралянага адраджэння», паэзіі шасцідзесятнікаў, а таксама вершаў, напісаных у гады цяперашняй вайны.


Прагучаць у спектаклі і творы беларускіх паэтаў ХХ стагоддзя, якія перажылі такія ж трагедыі, што і іх украінскія калегі. «Szum» — гэта незвычайнае падарожжа ва ўспаміны, думкі, унутраны свет і ўглыб сэрца, а правадніком у ім будзе музыка ўкраінскай мовы.


Рэжысёрка — Вольга Грыгараш.


У ролях: Алена Варакса, Анастасія Радкоўска, Юлія Касцючык, Людміла Ерамейчук, Наталля Шапавал і інш.


Квіткі коштам 30 злотых можна набыць па спасылцы.





Вам можа быць цікава

Выстава Уладзіміра Басалыгі «Пад нябёсамі радзімы» ў Мінску

04.03.2026 18:00 - 19.04.2026 19:00 галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Выстава "Палка" ў Мінску (12+)

07.03.2026 09:00 - 10.05.2026 19:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Дзень Волі ў Філадэльфіі

25.03.2026 15:00 - 28.03.2026 22:00 ------------

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ