Сямейны фестываль Bookids Прафесіі у Мінску

20.08.2022 - 21.08.2022 12:00 - 19:00 Батанічны сад (вул. Сурганава, 2в) ад 6 рублёў

Гэтымі выходнымі, 20 і 21 жніўня, у батанічным садзе зноў будзе сямейны фэст Bookids Прафесіі, які ў чэрвені дужа ўпадабалі мінчукі.



Дата: 20 і 21 жніўня

Час: з 10.00 да 19.00

Месца: Батанічны сад, вул. Сурганава, 2в, Мінск


На розных пляцоўках, раскіданых па батанічным садзе, дзеці змогуць даведацца пра розныя прафесіі: паспрабаваць сябе хімікам, акцёрам, кінематаграфістам, мастаком, бізнэсоўцам, эколагам, дызайнерам, выхавацелем, айцішнікам, поварам, фларыстам і пажарным. І нават супрацоўнікам ДАІ.

Дзеці змогуць вывучыць любую з прафесій ці ўсе адразу. За кожную пройдзеную прафесію яны атрымаюць фестывальную валюту — букідсы, якія можна патраціць на забаўкі ці абмяняць на тавары ў фестывальных крамах.

Квіткі: дарослы — 18 рублёў, дзіцячы (звыш 12 гадоў) — 6 рублёў, сямейны (2 дарослых і дзеці) — 30 рублёў. Дзецям да 12 гадоў — уваход вольны!

Глядзіце праграму і набывайце квіткі па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава Крысціны Мельнік-Субцэльнай «Перад красой тваёй маўчаць» у Мінску

27.01.2026 17:00 - 15.03.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Дыктоўка да Дня роднай мовы ў Гродне

20.02.2026 (11:00 - 12:00) Новы Замак (чытальная зала) (вул. Замкавая, 22)

Майстар-клас па роспісе шопераў у Заслаўі

21.02.2026 (11:30 - 15:00) Музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

Дзень роднай мовы ў Лондане

21.02.2026 (14:00 - 17:00) Скарынаўская бібліятэка (37 Holden Road)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ