Танцы звяроў! Майстар-клас Вячаслава Іназемцава ў Варшаве

03.06.2023 - 04.06.2023 17:30 - 21:30 Akademia Tańca Zawirowania (Wspólna 61/lok.101) ад 180 злотых

У наступныя выходныя, 3 і 4 чэрвеня, майстар пластычнага тэатру, кіраўнік тэатра «ІнЖэст» Вячаслаў Іназемцаў ладзіць у Варшаве майстар-клас «Танцы звяроў. Нараджэнне руху з духу імправізацыі».



Дата: 3 і 4 чэрвеня

Час: з 17.30 да 21.30

Месца: Akademia Tańca Zawirowania, Wspólna 61/lok.101, Варшава

Вы засвоіце фірмовы іназемцаўскі метад стварэння розных вобразаў і характараў, заснаваны на старажытнакітайскай сістэме пяці змен «У-СІН».

У праграме майстар-класа:

псіхафізічны трэнінг акцёра;

танец Буто;

 элементы пантамімы, акрабатыкі, кунг-фу.

Навучыцеся ствараць выразную псіхафізічную карціну жывёльнай стыхіі, працаваць з энергетычнымі цэнтрамі цела па фізічным прынцыпе жывёлы, дзейнічаць парамі ці групамі па чарзе, прадстаўляць імправізацыі.

Майстэрня адкрытая для ўсіх артыстаў: танцораў, клоўнаў, мімаў, акцёраў, акрабатаў. А таксама для тых, хто цікавіцца сцэнічным рухам.

Мовы навучання — ангельская, беларуская, украінская, польская, руская.


Кошт — 180 злотых адзін дзень ці 300 злотых — абодва.


Колькасць месцаў абмежаваная. Рэгіструйцеся па спасылцы.





Вам можа быць цікава

Выстава Крысціны Мельнік-Субцэльнай «Перад красой тваёй маўчаць» у Мінску

27.01.2026 17:00 - 15.03.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Выстава "Сямён Герус. Да 100-годдзя мастака" ў Мінску

14.02.2026 11:00 - 29.03.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. К. Маркса, 24)

Мікола Дзядок у Кракаве

15.03.2026 (15:00 - 16:30) ------------

Сустрэча з Дзянісам Майтаком у Мінску

19.03.2026 (19:00 - 20:00) музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ