Уладзімір Ліпскі “Дзялюся крыламі”

10.01.2019 18:00 - 18:00 Тэатр юнага гледача (вул. Энгельса, 26) Бясплатнае

Творчы літаратурны вечар пісьменніка ў Тэатры юнага гледача, 10 студзеня 2019 года, у 18.00.

Мерапрыемства разлічана на тое, каб прыцягнуць увагу грамадскасці да сучаснай беларускай літаратуры, вывесці на вялікую сцэну мастацкае слова. Вечар праводзіцца з нагоды  саракагадовага юбілею пісьменніка на пасадзе галоўнага рэдактара “Вясёлкі”. Арганізатары абяцаюць літаратурны спектакль, напоўнены чытаннем твораў аўтара, прыемным музычным акампанементам і сустрэчай са знакамітымі людзьмі.

Уладзімір Ліпскі — беларускі пісьменнік, грамадскі дзеяч, лаўрэат  Дзяржаўнай прэміі, заслужаны дзеяч культуры Беларусі, лаўрэат міжнароднай прэміі імя Альберта Швейцара і расійскай прэміі імя Аляксандра Грына. Трыццаць гадоў узначальвае Беларускі дзіцячы фонд. Ініцыятар і старшыня журы  Усебеларускіх фестываляў  народнага гумару ў Аўцюках. У творчым скарбе пісьменніка амаль семдзесят кніг для дзяцей і дарослых. Яго творы перакладзены на рускую, украінскую, літоўскую, нямецкую мовы.

У праграме літаратурнага спектакля “Дзялюся крыламі” прывітанне  Міністра інфармацыі Беларусі, пісьменніка Алеся Карлюкевіча, прачытаюць творы аўтара  народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч, заслужаны артыст Леанід Улашчанка, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі і вядомы рэжысёр, артыст Валерый Анісенка, пісьменнікі  Анатоль Зэкаў, Васіль Дранько-Майсюк, Рыгор Бабчанок, папулярны спявак Іван Буслай, вядучы спартыўных праграм Белтэлерадыёкампаніі Стас Ліпскі, пераможцы рэспубліканскага дзіцячага конкурсу “Жывая класіка”. Слова пра пісьменніка скажа дырэктар выдавецтва “Адукацыя і выхаванне”, вядомы журналіст і педагог  Мікалай Супрановіч. Павіншаваць любімага пісьменніка з розных раёнаў Беларусі прыедуць прыхільнікі яго творчасці і чытачы знакамітых дзіцячых часопісаў “Вясёлка”, “Буся”. Яны падрыхтавалі сцэнкі і ўрыўкі з кніг Уладзіміра Ліпскага. Знакамітыя гумарысты з Аўцюкоў прадставяць кнігу  пісьменніка “Тармазні над “Аўцюкамі”, батлеечны тэатр бібліятэкі імя Васіля Віткі ажывіць урывак з кнігі аўтара “Грошык і таямнічы кошык”. Пацешаць гледачоў творамі свайго  любімага аўтара самыя юныя артысты з дзіцячага садка “Ліхтарык”.

Акрамя ўрачыстай часткі вечера, гледачы  змогуць паслухаць чароўную музыку ансамбля цымбалістаў “Васількі” з мінскай гімназіі №10, натхніцца выстаўкай таленавітага фатографа і відэографа Дзмітрыя Сапсая, паглядзець фільм пра юбіляра, пазнаёмяцца з выстаўкай малюнкаў да сенсацыйнага рамана Уладзіміра Ліпскага “Цар”, які рыхтуецца да выдання. Для жадаючых падрабязней азнаёміцца з творчасццю Уладзіміра Ліпскага будзе арганізавана кніжная выстаўка аўтара, на якой можна набыць яго новую кнігу “Мая Беларусь”. Таксама будуць прадстаўлены дзіцячыя часопісы “Вясёлка”, “Буся”, “Домік”.

Кожны жадаючы атрымае аўтограф.

Літаратурны вечар “Дзялюся крыламі” — сумеснае мерапрыемства Тэатра юнага гледача, Рэспубліканскага грамадскага таварыства “Сябры “Вясёлкі” і часопіса “Вясёлка”. Квіткі на спектакль можна замовіць у касах тэатра: (017) 242-77-31, эл. пошта: beltuz@gmail.com.

Даведкі па тэл.: (017) 200-92-61, 200-81-92, эл. пошта: vyaselka2011@yandex.by.


Вам можа быць цікава

Фэст аўтарскага тэкстылю «ТэкСтыльны букет» у Мінску

17.06.2025 18:00 - 17.08.2025 20:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3)

Фотавыстава Сяргея Тарасюка «Мая душа ў пейзажы» ў Гродне

20.06.2025 17:30 - 07.07.2025 19:00 КЦ «Фестывальны» (вул. Тэльмана, 4)

Выстава Уладзіслава Бохана «Навіны зніадкуль» у Нахадзе

26.06.2025 18:00 - 14.09.2025 17:00 GVUN Malá — Španielova pasáž (Plhovská 862)

Рэтраспектыва фільмаў, уганараваных у Канах, у Мінску

28.06.2025 19:30 - 23.07.2025 21:00 Прастора «Манахром» (вул. Кастрычніцкая, 16/3 (2 паверх))

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ