Урачыстая прэзентацыя праекта “Магдэбургскі Віцебск”

17.03.2017 16:00 - 16:00 Гарадская Ратуша (вул. Леніна, 36) Уваход вольны

17 сакавіка ў  Віцебску распачнуцца мерапрыемствы з нагоды 420-га юбілея надання гораду Магдэбургскага права – сярэднявечнага права на самакіраванне.

У 16:00 у гарадской Ратушы адбудзецца ўрачыстая прэзентацыя праекта “Магдэбургскі Віцебск”, падчас якой наведнікі змогуць не толькі азнаёміцца з планамі ініцыятвы, але і  ўпершыню пабачыць выстаўленыя копіі “Прывілея 1597 г.” і “Чарцежу месца Віцебск 1664 г.” з фондаў Віцебскага абласнога краязнаўчага музея.

Праект “Магдэбургскі Віцебск” быў распачаты ў 2016 г. з ініцыятывы ўстановы “Віцебск для мяне” і народнага клуба гістарычнай рэканструкцыі “Варгенторн” і накіраваны на папулярызацыю гісторыка-культурнай спадчыны Віцебска і рэалізацыю супольных ініцыятываў у сферы гарадской культуры і адукацыі.

 Гістарычная даведка:  17 сакавіка 1597 года кароль і вялікі князь Жыгімонт ІІІ Ваза надаў Віцебску Магдэбургскае права, якое аформіла гарадское самакіраванне, уласны суд, права зямельнай уласнасці і вызваленне жыхароў горада (“месцічаў”) ад большай часткі феадальных павіннасцяў. Права паспрыяла эканамічнаму і культурнаму развіццю горада.

Уваход вольны. Дадатковая інфармацыя: +375259133876


Вам можа быць цікава

Выстава «Ручнік як атрыбут звычаяў, традыцый і абрадаў беларусаў» у Гродне

04.10.2025 11:00 - 30.11.2025 18:00 музей гісторыі Гарадніцы (вул. Ажэшкі, 37)

Фэст KULOK у Варшаве

25.10.2025 (18:00 - 21:00) Przychodnia і Syrena Skłot (Księdza Ignacego Jana Skorupki 6 і Wilcza, 30)

DLINA VOLNY ў Познані

25.10.2025 (20:00 - 22:00) «SAPR» (Stary Rynek, 56)

"Syndrom Samazvanca" ў Варшаве

13.11.2025 (19:00 - 22:00) VooDoo Club [Stage 2] (Aleja Prymasa Tysiąclecia 48A)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ