Варкшоп па самапрэзентацыі #IamRemarkable ў Кракаве

13.04.2022 19:00 - 20:30 офіс фонду «Аўтаномія» (os. Centrum C 9) Бясплатнае

13 красавіка беларуска-польскі ФемЦэнтр Салідарнасці ў Кракаве запрашае ўсіх жанчын на варкшоп #IamRemarkable.



Дата: 13 красавіка

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: офіс фонду «Аўтаномія», os. Centrum C 9, уваход з Al. Andersa, Кракаў

Ініцыятыва #IamRemarkable створана кампаніяй Google і заклікана дапамагчы дзяўчатам і малапрадстаўленым грамадскім групам у прасоўванні сябе і развіцці навыкаў самапрэзентацыі.

Каму будзе карысна:

— каму складана прымаць свае поспехі і верыць у свае сілы;

— тым, хто ўвесь час адчувае страх апынуцца некампетэнтным;

— тым, хто робіць першыя крокі ў прафесіі пакуль адчувае сябе няўпэўненым;

— тым, хто змяніў сферу дзейнасці і адчувае сябе «нявопытным» у параўнанні з іншымі.

Вы даведаецеся:

— чаму важна казаць аб сваіх дасягненнях публічна;

— як аб’ектыўна ацаніць свае навыкі самапрэзентацыі і самапрасоўвання;

— як працаваць над развіццём навыку самастойна, атрымаўшы «партфель» інструментаў.

Уваход вольны. Рэгістрацыя па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Дзень Волі ў Таронта

21.03.2026 (13:15 - 18:00) 524 St Clarens Ave (524 St Clarens Ave)

Iva Sativa ў Вільні

21.03.2026 (20:00 - 22:00) Paviljonas (Pylimo gatvė 21B)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ