Вечарына да 210-годдзя Эдгара Алана По

28.02.2019 19:00 - 19:00 Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5) 3 р.

28 лютага 2019 года а 19.00 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае на РОЕ-ТРЫЗНЕННЕ.

Ірацыяналізм і містыцызм творчасці Эдгара Алана По прадвызначыў неарамантычную (“дэкадэнцкую”) літаратуру. Французскія, рускія сімвалісты лічылі яго сваім настаўнікам. Эдгар По вядомы як аўтар фантастычных навэл, дэтэктыўных твораў, ахарактарызаваць яго можна словамі таемны, загадкавы, жудасны, незразумелы, геніяльны.  Эдгар По лічыцца стваральнікам  сучаснага дэтэктыву. Ён натхніў шматлікіх дзеячаў сучаснага мастацтва розных кірункаў: ад аўтара “Кветак Зла” Шарля  Бадлера да фінскіх музыкаў з гурта Nightwish і кінемаграфіста Ціма Бёртана.

Гэтым разам кожны з лёгкасцю знойдзе наш музей па гуках рахманінаўскіх званоў, якія абвесцяць вашую сустрэчу з Лёсам. Адчыняцца дзверы пакоя №13 – і сутарэнні Балтымара зацягнуць вас у свет таемнага. Хвалі часу пранясуць праз гісторыю Эдгара Алана По. Ніхто ніколі нідзе не будзе больш

Шчыра запрашаем!

Уваход – 3 р.

Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5.

Тэл. 284 -17- 02

Афіцыйны сайт: www.yakubkolas.by


Вам можа быць цікава

Выстава "Вяртанне ў Заслэў" у Заслаўі

22.01.2026 10:00 - 08.02.2026 18:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Выстава Ксішы Ангелавай «Беларускі Мартыралог» у Эдынбургу

26.01.2026 17:00 - 16.02.2026 18:00 Епіскапальны сабор Святой Марыі, (Palmerston Pl)

Занятак "Сонечны конь" у Мінску

07.02.2026 (14:00 - 15:00) Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ