Выстава Андрэя Анро «Вечны агонь» (і сустрэча з мастаком) у Варшаве

11.05.2023 - 28.05.2023 19:00 - 20:00 Pracownia Duzy (Warecka 4/6) Бясплатнае


У чацвер, 11 траўня, у Варшаве адкрываецца персанальная выстава Андрэя Арно «Вечны агонь».



Дата: 11 траўня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: Pracownia Duzy, Warecka 4/6 (уваход з вуліцы Kubusia Puchatka), Варшава


Гэта шчымлівая выстава.

Як вайна змяняе нашу памяць? Выкарыстоўваючы жывапіс,спадар Андрэй разважае пра ўплыў улады, дыктатуры і вайны на наша ўспрыманне і досвед.

Карціны Андрэя Анро заснаваны на дакументальных фотаздымках, скрыншотах відэа і шчымлівых гістарычных момантах, уключаючы вайну ў Афганістане, югаслаўскія войны, генацыд у Руандзе, вайну ў В’етнаме, Першую сусветную вайну.

Што і як мы памятаем падчас і пасля вайны? Як мяняюцца нашы ўспаміны пра тое, што было да яе? Як агрэсар апраўдвае ваенныя дзеянні мінуўшчынай і кантролем гістарычнай памяці?

Усе карціны серыі напісаны пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне.

А ў пятніцу, 12 траўня, прыходзьце на творчую сустрэчу з Андрэем Арно, каб паслухаць пра выставу ад самога аўтара, абмеркаваць ды задаць пытаннечкі.

 Дата: 12 траўня

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Pracownia Duzy, Warecka 4/6 (уваход з вуліцы Kubusia Puchatka), Варшава




Вам можа быць цікава

Ягор Забелаў у Вене

17.03.2026 (19:30 - 21:30) Sargfabrik (Goldschlagstraße 169)

Iva Sativa ў Гданьску

26.03.2026 (20:00 - 22:00) Czudner SPOT (Łąkowa 35)

Дзіма Нарышкін ва Уроцлаве

29.03.2026 (18:00 - 19:30) WędrówkiPub (Podwale 37/38)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ