Выстава беларускага мастацтва «Калі сонца нізка — цені доўгія» ў Беластоку

01.04.2022 - 13.05.2022 18:00 - 19:00 галерэя «Арсенал» (ul. Mickiewicza, 2) 8 злотых

1 красавіка ў Беластоцкай галерэі «Арсенал» адкрываецца выстава беларускіх мастакоў «Калі сонца нізка — цені доўгія».



Дата: 1 красавіка

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: галерэя «Арсенал», ul. Mickiewicza, 2, Беласток

У экспазіцыі:

Аляксандр Адамаў, Ірына Ануфрыева, Bazinato, Ян Гелда, Жанна Гладко, Сяргей Гудзілін, Эвеліна Домніч / Дзмітрый Гельфанд, Язэп Драздовіч, Захар Кудзін, Сяргей Лескець, Маша Мароз, Алёна Пазднякова, Ала Савашэвіч, Вольга Сазыкіна, Ганна Сакалова, Антон Сарокін, Маша Святагор, Уладыслаў Стшэміньскі, Сяргей Шабохін, Юра Шуст.

Куратарка — Ганна Карпенка.

Выстава «Gdy słońce jest nisko — cienie są długie / Калі сонца нізка — цені доўгія» прадстаўляе вобраз гістарычнага і сучаснага кантэксту беларускага мастацтва, раскрываючы сувязі між глыбока архаічнай прыродай чалавека ў сацыяльным, палітычным і культурным вымярэннях і нясмелым жаданнем разарваць заганнае кола рэпрэсіўных рэжымаў і іх сістэм.

Філосаф Ігар Бабкоў апісаў Беларусь як «каралеўства руінаў», спасылаючыся на гісторыю заняпаду і сіроцтва, спалучаную з незвычайным багаццем гэтага месца, якое так часта называюць «terra incognita» Еўропы.

«Руіны» вызначаюць межы вяртання любой цывілізацыі да «Прыроды». Цені мінулага выяўляюцца прадвеснікамі нашых спробаў інтэрпрэтаваць, візуалізаваць і ўхапіць след часу, спакутаванага адсутнасцю і пераследам. Чым даўжэйшыя цені, тым меншыя нашы шанцы спазнаць праўду пра рэчы, што іх адкідаюць.

Выстава працуе па 13 мая.


Вам можа быць цікава

Выстава Валянціны Ляховіч “Успаміны” ў Віцебску

25.02.2026 09:00 - 12.04.2026 18:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Выстава "Таямнічыя сны Лізы Лянкевіч" у Кракаве

07.03.2026 18:00 - 11.04.2026 22:00 Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Выстава «Велікодныя матывы» ў Мінску

26.03.2026 15:00 - 19.04.2026 17:00 Галерэя «Цэнтр», мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

Майстар-клас па саламяных павуках у Гомелі (12+)

05.04.2026 (11:00 - 13:00) філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4А)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ