Выстава рукапісаў Янкі Купалы ды іншых беларускіх літаратараў у Мінску

03.02.2022 - 17.03.2022 09:45 - 20:30 літаратурны музей Янкі Купалы (вул. Янкі Купалы, 4) Бясплатнае

3 лютага ў музеі Янкі Купалы пачне працу выстава «Аўтограф». Да вашай увагі залаты фонд музея — рукапісы Янкі Купалы, яго сяброў і паплечнікаў.



Дата: 3 лютага

Час: 19.00

Месца: літаратурны музей Янкі Купалы, вул. Янкі Купалы, 4, Мінск

У Купалавым доме зберагаецца каля тысячы аўтографаў паэта: чарнавыя і белавыя рукапісы вершаў, лісты сябрам, подпісам на фатаграфіях, жартоўныя эпіграмы, сабраныя па розных краінах свету.

Упершыню прадстаўлены аўтографы Кандрата Крапівы, Петруся Броўкі, Сяргея Грахоўскага, Максіма Танка, Пімена Панчанкі, Івана Мележа, Уладзіміра Караткевіча з прыватных калекцый.

Таксама можна будзе пабачыць частку ўратаванага архіва Аркадзя Куляшова, які яшчэ нядаўна лічыўся страчаным!

3 лютага а 19 гадзіне куратар выставы Павел Каралёў правядзе аўтарскую экскурсію. Колькасць ўдзельнікаў абмежаваная.
Калі ласка, запісвайцеся па тэлефонах +375 17 395-57-66 +375 29 316-04-08 

Выстава працягнецца да 14 сакавіка.


Вам можа быць цікава

Выстава “Шляхамі часу. Да 90-годдзя з дня нараджэння Мікалая Апіока” ў Мінску

27.02.2026 17:00 - 11.05.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Выстава «Чатыры бакі М’Арта» ў Віцебску

24.03.2026 17:00 - 26.04.2026 17:00 Арт-цэнтр Марка Шагала (вул. Савецкая, 25)

Квіз «Шуфлядка» ў Кракаве

28.04.2026 (19:00 - 19:00) Pub ToTu 15 (Władysława Reymonta 15)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ