Выстава «Сукенкі за свабоду» ў Варшаве

20.10.2023 - 11.11.2023 18:00 - 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11) Бясплатнае
 
У пятніцу, 20 кастрычніка, у Музеі Вольнай Беларусі адкрываецца выстава Ганны Каран «Сукенкі за свабоду».



Дата: 20 кастрычніка

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Музей Вольнай Беларусі, Foksal 11, Варшава 


Праект Ганны Каран — рэакцыя на падзеі ў Беларусі, звязаныя з пратэстамі. Удзельніцы праекту па просьбе мастачкі самі выбіралі сукенкі, якія сталі сімваламі свабоды. 

Каб далікатная тканіна не спарахнела, спадарыня Ганна пакрыла сукенкі тоўстым пластом эпаксіду, ператварыўшы кожную ў помнік. 

Аб’екты пачынаюць напаўняцца сэнсамі, калі спадарыня Ганна выходзіць у поле, дзе «прымярае» на сукенкі жывыя кветкі і пры дапамозе фарбы фіксуе іх адбітак. Кожны строй мае сваю гісторыю і захоўвае ўспаміны пра людзей і месцы. 

Выстава будзе дапоўненая віртуальнай прасторай METAVERS з удзелам герояў праекта. 

Яна будзе працаваць да 11 лістапада. 

Уваход вольны!





Вам можа быць цікава

Выстава Уладзіміра Казакова «Прысвячэнне Беларусі» ў Гродне

03.09.2026 17:30 - 27.09.2026 19:00 КЦ «Фестывальны» (вул. Тэльмана, 4)

Імпрэза «Адзін дзень з жыцця горада» ў Гродне

12.09.2026 (12:00 - 18:00) Новы і Стары Замкі (вул. Замкавая, 20 і 22)

Сустрэча з Настай Кудасавай у Вене

12.09.2026 (18:00 - 20:00) Unlimited Democracy (Operngasse 20)

Канцэрт «Шэдэўры сусветнай арганнай музыкі» ў Гродне

12.09.2026 (19:00 - 21:00) Лютэранская царква св. Іаана (вул. Акадэмічная 7А)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ