WePlay Animajor 2021

13.06.2021 19:00 - 20:00 Voka Бясплатнае

13 чэрвеня на VOKA адбудзецца першая кіберспартыўная трансляцыя на беларускай мове: відэасервіс пакажа фінал аднаго з найбуйнейшых турніраў па Dota 2 – WePlay Animajor 2021. Стрым пачнецца ў 19:00. А для жадаючых у гэты ж дзень будзе арганізаваны сумесны прагляд трансляцыі на вялікім экране адной з мінскіх рэстарацый.

Весці трансляцыю будуць выпускнікі Школы кіберспартыўных каментарараў. Размаўляць адзін з адным і з гледачамі і расказваць аб ходзе вырашальнай гульні яны будуць па-беларуску. Як вызначыцца лёс дзвюх мацнейшых каманд і якая з іх заваюе перамогу? Гледачы VOKA даведаюцца аб гэтым у рэжыме рэальнага часу.

WePlay Animajor 2021 праходзіць у Кіеве з 2 па 13 чэрвеня. Яго ўдзельнікі – 18 топавых саставаў па Dota 2 з усяго свету: па чатыры каманды прадстаўляюць Еўропу і Кітай, па тры – СНД і Паўднёва-Усходнюю Азію і па дзве – Паўночную і Паўднёвую Амерыку. Агульная сума прызавых, якую падзеляць паміж сабой уладальнікі першых васьмі месцаў, складае 500 тыс. долараў ЗША.

Каля сваіх экранаў далучыцца да трансляцыі запрашаюцца ўсе жадаючыя. А самыя адданыя фанаты кіберспорту і Dota 2 змогуць сабрацца ў рэстаране Rib Raw па вул. Гікалы, 7 у Мінску, каб разам пабалець за ўдзельнікаў гранд-фіналу і ўбачыць, як вызначыцца пераможца, на вялікім экране і ў кампаніі аднадумцаў. Трапіць на прагляд можна пасля рэгістрацыі па спасылцы ў групе VOKA Gaming у сацыяльнай сетцы ВКонтакте.

Паводле прэс-рэлізу


Вам можа быць цікава

Выстава «Чатыры бакі М’Арта» ў Віцебску

24.03.2026 17:00 - 26.04.2026 17:00 Арт-цэнтр Марка Шагала (вул. Савецкая, 25)

Экскурсія па Спасавай слабадзе ў Гомелі

25.04.2026 (10:00 - 12:00) філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4а)

Чарнобыльскі шлях у Беластоку

26.04.2026 (17:00 - 19:00) Кансулят РБ (skwer Wolnej Białorusi 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ