Як зрабіць мясцовае самакіраванне эфектыўным: майстар-клас ад Кшыштафа Захаржэўскага ў Мінску

03.12.2017 13:00 - 17:30 Пасля папярэдняй рэгістрацыі Неабходна рэгістрацыя

Цэнтр даследавання грамадскага кіравання “СІМПА” і грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” запрашаюць усіх зацікаўленых (і грамадскіх актывістаў, і прадстаўнікоў дзяржаўных установаў) на майстар-класы па эфектыўным мясцовым самакіраванні з Кшыштафам Захаржэўскім — не толькі філосафам, грамадскім актывістам і спартсменам, але і дзейным бургамістрам Злоценца (Польшча).

Кшыштаф Захаржэўскі (Krzysztof Zacharzewski), на думку СМІ, — адзін з самых сучасных бургамістраў Польшчы. Ён лічыць, што найбольш выгадныя інвестыцыі — гэта ўкладанне ў чалавечы капітал, а асноўныя прынцыпы працы мясцовай улады — адкрытасць, даступнасць, крэатыўнасць, удзел.

Бургамістр распавядзе пра вялікія рэформы ў малым горадзе, удзеле грамадзян у фармаванні бюджэту гміны і прыняцці іншых рашэнняў, інавацыях для павышэння празрыстасці і эфектыўнасці работы органаў улады.

Майстар-класы (падчас якіх меркаванне кожнага ўдзельніка вельмі важнае) адбудуцца:

– у Брэсце — 2 снежня з 13:00 да 17:30;

– у Мінску — 3 снежня з 13:00 да 17:30.

Колькасць месцаў абмежаваная. Удзел бясплатны, але абавязковая папярэдняя анлайн-рэгістрацыя:

– да 24:00 1 снежня (пятніца) – для ўдзелу ў майстар-класе ў Брэсце (2 снежня)
– да 24:00 30 лістапада (чацвер) – для ўдзелу ў майстар-класе ў Мінску (3 снежня).

Зарэгістраваныя ўдзельнікі атрымаюць інфармацыю пра месца правядзення мерапрыемства разам з пацвярджэннем рэгістрацыі.


Вам можа быць цікава

Выстава Валерыя Талкачова «Цёплае святло» ў Мінску

25.03.2026 18:00 - 03.05.2026 17:00 Арт-гасцёўня «Высокае месца» (вул. Герцэна, 2а)

Акторскі стэндап «Зона Камфорту» ў Варшаве

27.03.2026 (18:30 - 20:30) Staromiejski Dom Kultury (Rynek Starego Miasta 2)

Дзень Волі ў Варшаве

28.03.2026 (16:00 - 19:00) Plac Trzech Krzyży — Plac Zamkowy

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ