«Ёсць Размова»: урбаніст і антраполаг Андрэй Вазьянаў

19.02.2016 19:00 - 21:00 "Дзедзіч" (вул. Маякоўскага 46-1) Бясплатнае

19 лютага АРР «Дзедзіч» працягвае праводзіць бясплатныя сустрэчы ў рамках праекта «Ёсць Размова». У гэтую пятніцу вы даведаецеся, як разумна можа працаваць гарадскі транспарт і як у яго «наладзе» могуць паўдзельнічаць жыхары горада.

Тэма лекцыі «Навошта атрымліваць веды пра мабільнасць і транспарт гарадскім жыхарам, актывістам і чыноўнікам?».

Мабільнасць і транспарт вывучаюцца сёння цэлым шэрагам спецыялістаў: энергетыкамі, планіроўшчыкамі, сацыёлагамі. Кожная дысцыпліна робіць акцэнт на тым ці іншым аспекце работы транспарту – уплыў на навакольнае асяроддзе, кошт абслугоўвання, прыязнасць да карыстальнікаў. Пры гэтым у асобна ўзятым горадзе транспартныя рашэнні становяцца прадметам канфлікту, дзе сама пастаноўка пытання паказвае на няведанне жыхарамі і чыноўнікамі пра сувязь грамадскага і асабістага транспарту з экалагічнай сітуацыяй, гарадскім развіццём і сацыяльным укладам. У лекцыі будуць названы прычыны цікавасці тэмы перамяшчэння для шырокіх колаў гараджан, а таксама кірункі, па якіх варта назапашваць і папулярызаваць веды пра мабільнасць. Мы абмяркуем тыповыя прыклады неразумення паміж гарадскімі чыноўнікамі і мясцовымі жыхарамі, а таксама паспяховыя справы, дзе ўсе працавалі разам.

Што: Лекцыя «Навошта атрымліваць веды пра мабільнасць і транспарт гарадскім жыхарам, актывістам і чыноўнікам?»

Дзе: вул. Маякоўскага 46-1

Калі: 19 лютага (пятніца), 19:00

Хто: Андрэй Вазьянаў. Антраполаг, PhD студэнт Інстытута даследаванняў Усходняй і Паўднёва-усходняй Еўропы Універсітэта Рэгенсбург, Германія, аўтар даследавання пра грамадскі транспарт у Украіне і Румыніі.

Уваход вольны!

Даведка:

“Ёсць Размова” – праект агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч”, у межах якога берасцейцаў чакаюць сустрэчы з цікавымі людзьмі (эканамістамі, гісторыкамі, падарожнікамі, літаратарамі, музыкамі і інш.) і займальныя лекцыі. Гэтыя бясплатныя мерапрыемствы накіраваны на развіццё інтэлектуальных зносін у Брэсце, на фарміраванне ў публікі больш аб’ектыўных поглядаў на гісторыю, культуру, эканоміку Беларусі і палепшаныя ўмовы грамадзянскай актыўнасці.


Вам можа быць цікава

Выстава «Два стагоддзі моды ў Мастацкім» у Мінску

07.03.2026 14:00 - 06.06.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Выстава «Велікодны падарунак» у Гродне

19.03.2026 15:00 - 12.04.2026 17:00 Абласны цэнтр народнай творчасці (вул. Савецкая, 8)

Дзень Волі ў Варшаве

28.03.2026 (16:00 - 19:00) Plac Trzech Krzyży — Plac Zamkowy

Вясновы канцэрт ансамбля "Класік-Авангард" у Мінску

29.03.2026 (12:00 - 14:00) палац культуры ветэранаў (вул. Янкі Купалы, 21)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ