«Жаніцьба Цярэшкі» ў Графіці

09.01.2015 19:00 - 22:00 "Графіці" (зав. Калініна 16) 60 000 - 150 000

«Жаніцьба Цярэшкі» — унікальная традыцыйная абрадавая гульня нежанатай моладзі, што дасягнула шлюбнага ўзросту. Сутнасць гульні заключаецца ў магчымасці для моладзі праявіць сваю прыхільнасць для знаёмства, знайсці сабе пару. Магчыма, раней гульня мела больш «сур’ёзны» характар і была своеасаблівай «рэпетыцыяй» сапраўдных вяселляў. Весялосць, узрушанасць характэрныя для «Жаніцьбы Цярэшкі», што ладзілася каляднымі вечарамі ў хаце ці карчме.

Часам «жаніцьбу Цярэшкі» называюць ледзь не «паганскай оргіяй», што заўжды весяліць этнографаў, якія ведаюць што ўяўленьні аб маралі ў традыцыйным грамадзтве былі больш чым прыстойныя.

Гульню дагэтуль памятаюць старыя людзі на поўначы Беларусі. Мы,Студэнцкае Этнаграфічнае Таварыства, ўжо шмат год «жэнім Цярэшку» ў цеснай вясковай хаце ў адной з вёсак Лепельшчыны. З утвораных падчас гульні параў ўжо атрымалася колькі сапраўдных вясельляў і сем’яў. А сёлета мы ўпершыню запрашаем нежанатую моладзь прыняць удзел у гульні у фармаце гарадзкога клуба.

Дрэс-код. Усё проста: для нас найперш важна ўнутранае перажываньне сьвята, таму модныя «касьцюмы беларусаў» тут зусім неабавязковыя. Нам важна пераняць і захаваць зьмест а ня проста форму. Таму апранайцеся сьвяточна, сучасна, але кансерватыўна — гэта ж якое-ніякое вясельле. То бок спадніцы ці сукенкі на дзяўчынах катэгарычна вітаюцца. А на хлопцах — не. А з штанамі наадварот %)

Другі прынцыповы для нас момант — у традыцыйных сьвятах няма падзелу на гледачоў і ўдзельнікаў. Таму мы б хацелі, каб усе госьці удзельнічалі ў сьвяце, а ня проста прыйшлі паназіраць. Клуб маленькі, месца мала, таму калі вы ўсё ж падабаецца назіраньне, мы вам лепш потым фоткі вывесім ;)

Далейшыя заўвагі пра хаду абрада і правілы гульні будуць пакрысе зьяўляцца ў сустрэчы. Сачыце за навінамі.

Чакаем вас у клубе «Графіці» (зав. Калініна, 16), у бліжэйшую пятніцу 9 студзеня, 19:00.

Уваход:
— 100 тыс.
— 60 тыс. для сябраў РМГА СЭТ
— 150 тыс для гасьцей у «вышымайках» (з гэтым жа трэба нешта рабіць ;))

*У кошт квіткоў уключаны абрадавы кілішак смачнага хатняга крупніку на зёлках і мёдзе для ўдзельнікаў гульні

**Прыбытак ад імпрэзы пойдзе на падтрымку дзейнасьці СЭТ (гэта грамадзкая=некамерцыйная арганізацыя): апрацоўка этнаграфічных архіваў, захаваньне калекцый, выдавецкая і адукацыйная дзейнасьць у галіне беларускай этнаграфіі. Больш пра нас і нашу дзейнасьць можна даведацца ў суполцы таварыства.


Вам можа быць цікава

Выстава лаўрэатаў мастацкай прэміі Neuköllner у Берліне

13.02.2026 18:00 - 18.04.2026 19:00 Galerie im Saalbau (Karl-Marx Straße 141)

Выстава Надзеі Гутнікавай «Пашый мне, мацi, шнуравiцу» ў Віцебску

25.02.2026 09:00 - 29.03.2026 18:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Музычныя варштаты з капэлай Bliska ў Варшаве

28.03.2026 (15:00 - 18:00) Амбасада традыцыйнай музыкі (Jazdów 3/20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ