Зміцер Вайцюшкевіч. Творчая сустрэча ў Мінску

26.01.2016 18:00 - 21:00 Арт Сядзіба (пр-т Незалежнасці 58) Бясплатнае

26 студзеня, з нагоды выхаду новага альбома «Камета», Зміцер Вайцюшкевіч запрашае на творчую сустрэчу.

На мерапрыемстве можна будзе набыць новы альбом «Камета», які запісаны на словы папулярнага чэскага паэта і спевака Яраміра Нагавіцы ў перакладзе на беларускую мову, пачуць старыя і новыя песні, задаць пытанні, атрымаць аўтограф ды зрабіць сэлфі з музыкам.

Пачатак сустрэчы а 18-й гадзіне. Уваход вольны.

Адрас: пр-т Незалежнасці 58, 3-ці паверх Маскоўска-Венскага гандлёвага цэнтра.

Зміцер Вайцюшкевіч пра новы альбом:

«Гэта цалкам перапрацаваная творчасць Нагавіцы, праект, які ўкладаецца ў маю канцэпцыю міжнародных музычных праектаў ― міжнародных масточкаў, якія можна рабіць так, як было з Ваячкам, можна рабіць больш лайтовую версію, як з Нагавіцам ― проста пераасэнсаваць. Мне была цікавая чужая творчасць, як аснова, каб параўнаць, каб выйсці ў ролі інтэрпрэтатара, выканаўцы ці прадзюсера. Лічу, што гэта патрэбна не толькі чэхам і палякам, якія шалеюць ад Нагавіцы, гэта можа быць цікава і беларусам».


Вам можа быць цікава

Выстава «Беларускія мастакі ў выгнанні» ў Кракаве

01.03.2026 12:00 - 19.04.2026 18:00 Музей Яна Паўла II (ul. Totus Tuus, 34)

Выстава Аляксандры Галенка «Казкі на ноч» у Заслаўі

09.04.2026 10:00 - 26.04.2026 17:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Выстава «Каб адчуваць» ў Гомелі

09.04.2026 19:00 - 07.06.2026 17:00 Палац Румянцавых і Паскевічаў (пл. Леніна, 4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ