13 жніўня 2010 г. а 17-й гадзіне у Чэрвенскім раённым гістарычна-краязнаўчым музеі ў межах агульнанацыянальнай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!» адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы вядомага беларускага мастака Алеся Квяткоўскага. У мерапрыемстве возьмуць удзел аўтар жывапісных прац Алесь Квяткоўскі, старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч, прадстаўнікі грамадскасці г. Чэрвеня і Чэрвенскага раёну. Падчас вернісажу прагучаць песні Вікторыі Іллінскай на вершы беларускіх паэтаў у выкананні аўтаркі.