З просьбай дапамагчы ў аплаце арэнды памяшканняў для рэпетыцый звярнулася кіраўніца беларускага дзіцячага хора «Валошкі» і беларускай капэлы «Гоман» Вольга Семянчук на сваёй старонцы ў Фэйсбук.
«Я кірую беларускім дзіцячым хорам «Валошкі» і беларускай капэлай «Гоман». Мы захоўваем беларускую культуру і ідэнтычнасць сярод дзяцей і дарослых, а таксама знаёмім літоўцаў з беларускай культурай на канцэртах.
Каб усё гэта было магчымым, нам трэба шмат рэпетаваць. Але, 10 студзеня скончыцца арэнда памяшкання для рэпетыцый.
Мы з Мікалаем заўжды пакрывалі большую частку арэнды за свой кошт, але цяпер такой магчымасці, нажаль, у нас няма. Патрэбная тэрміновая дапамога: 800 еўра, каб аплаціць 2 месяцы арэнды.
Калі ласка, дапамажыце захаваць беларускія песні ў Вільні!», — напісала Вольга Семянчук.
Як дапамагчы?
Рэквізіты:
LT187300010175895943
Volha Semianchuk
Або, калі вы ў Вільні і хочаце дапамагчы, лепш перадаць асабіста, бо камісія каля 20%.