Некамерцыйнае аб’яднанне «Асацыяцыя еўрапейскага бізнэсу» (АЕБ) арганізуе курсы дзелавой беларускай мовы.
Як адзначае прэс-служба Асацыяцыі, курсы бізнэс-мовы даюць магчымасць прадстаўнікам камерцыйных кампаній і ўсім зацікаўленым развіць здольнасці вуснай і пісьмовай бізнес-камунікацыі для прафесійных стасункаў, абслугоўвання, рэкламавання, выступленняў, справаводства і штодзённай працы на беларускай мове.
Курсы арыентаваны на «спецыялістаў і кіраўнікоў усіх узроўняў».
Да канца лета аўтары праекту маюць намер сфармаваць дзве асноўныя групы па 10-15 чалавек. Заняткі пачнуцца 7 верасня, сустрэчы будуць праходзіць у сталічнай кавярні Cafe del Parco.
У рамках курсаў запланаваныя 12 практычных заняткаў, якія дапамогуць слухачам выкарыстоўваць беларускую мову падчас прыёму на працу, у вядзенне дакументацыі, фінансаў і ўліку, на вытворчасці, у рэкламе, кіраванні праектамі, лагістыцы, укладанні ўгод, камунікацыі з дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі ды іншым.
У якасці выкладчыка бізнэс-мовы выступіць дырэктар беларускамоўнай кампаніі «Праўны пераклад» Аляксей Нарэйка.
З падрабязнымі ўмовамі паступлення на курсы можна азнаёміцца на сайце АЕБ.