• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
29.11.2018 | Адказны бізнес

Быць патрэбным пасля 55-ці – ці рэальна ў Беларусі?

Выхад на пенсію – час адпачынку, дэпрэсіі альбо працяг жыцця, у якім трэба працаваць, рэалізоўвацца і зарабляць? Як людзі сталага веку могуць надалей упісвацца ў жыццё грамадства? Дзе і як могуць працаваць, каб не абмяжоўваць сябе памерам пенсіі і дапамогай дзяцей?

Інтэрактыўны сэрвіс дадатковага заробку для пенсіянераў “Блізкія”, запачаткаваны ў Гродне, пакліканы адказаць на ўсе вышэйпералічаныя пытанні. Ён ужо ўдзельнічаў у школе адказнага бізнесу Biz4all-2. Менавіта дзякуючы такім праграмам у Беларусі з’яўляецца сацыяльнаарыентаваны бізнес, ужо даўно папулярны на Захадзе.

Дык што ж такое “Блізкія”? Фактычна, гэта база рэзюмэ людзей сталага веку, якія прапаноўваюць свае паслугі. Нехта можа завесці на гурток ці секцыю чужое дзіця. Нехта прапануе кулінарныя паслугі альбо прыборку памяшкання. Нехта гатовы быць рэпетытырам і г.д. Збольшага гэта абавязкі “хатніх гаспадыняў” і бэбісітараў, але спіс можа папаўняцца.

 

“Дабрачыннасць – гэта прыніжальна, лепш даць чалавеку шанец зарабіць!”

У Гродне ўжо не першы год працуе Універсітэт залатога веку, таму “Блізкія” – гэта ў пэўным сэнсе адказ на выклікі, з якімі сутыкаюцца яго студэнты. Паводле Ланы Руднік, дырэктаркі УЗВ і адукацыйнага цэнтра “Студыя карысных кампетэнцыяў”, патрэба ў такім сэрвісе наспела аб’ектыўна:

“Мы заўважылі: калі чалавек выходзіць на пенсію, ён ужо не можа дазволіць сабе элементарных рэчаў: схадзіць на канцэрт, з’ездзіць у падарожжа, зрабіць тое, што дае яму радасць у жыцці… Чаму так? Чалавек працуе ўсё жыццё, укладае рэсурсы, а пасля лічыць, што яму павінныя. А насамрэч атрымлівае пустку! І эмацыйную, калі абрываюцца сацыяльныя кантакты, і фінансавую, калі ты вельмі абмежаваны ў сваіх магчымасцях”.

Ланы Руднік

Ланы Руднік

Паводле Ланы, проста збіраць для некага грошы і займацца дабрачыннасцю – гэта прыніжэнне чалавечай годнасці. Нашмат лепш даць чалавеку зарабіць, стварыць умовы для рэалізацыі патэнцыялу. А патэнцыял ёсць: студэнты УЗВ – гэта і колішнія настаўнікі, і чыноўнікі, і спецыялісты розных профіляў, большасць з вышэйшай адукацыяй. “Спісваць такіх людзей проста нельга!” – сцвярджае Лана.

 

“Градус даверу да пенсіянераў большы, чым да моладзі”

Што мае атрымацца ў выніку? Пляцоўка накшталт Uber каб бацька ці маці, якім трэба чалавек, што адвядзе сына на спартовую секцыю, проста націснулі кнопку тэлефона, убачылі, хто цяпер вольны, і зрабілі замову. Але гэта задача на перспектыву: каманда пакуль яшчэ шукае айцішніка, які б напісаў такую мабільную праграму.

Першы крок – гэта база звестак студэнтаў УЗВ на старонцы ўстановы ў сеціве, якія хацелі б нешта рабіць. Любы зможа скарыстацца базай і знайсці чалавека і профіль працы, які патрэбны.

“Нехта кажа: “Аддаў бы ўсе грошы, каб мне перапрасавалі бялізну!” – і гэта ўжо наш патэнцыйны кліент, – распавядае Дар’я Радзевіч, супрацоўніца “Студыі карысных кампетэнцыяў”. – Камусьці трэба схадзіць у аптэку, камусьці – выгуляць сабаку, камусьці патрэбны рэпетытар для дзіцяці. І тут акурат да людзей сталага веку градус даверу нашмат большы, чым да маладзёнаў, якія шукаюць падпрацоўкі”.

 

Дар’я Радзевіч

Дар’я Радзевіч

Паводле апытання, якое ладзілі супрацоўнікі “Студыі карысных кампетэнцыяў” і сярод пенсіянераў, і сярод патэнцыйных працадаўцаў, на першым месцы па запатрабаванасці – суправаджэнне і догляд дзяцей. Далей – абавязкі “хатніх гаспадыняў”: прасаванне, уборка, абеды. І гэта цалкам рацыянальны падыход: чалавек дзеліцца сваімі грашыма ў абмен на час, які іншы чалавек аддае ягонаму дому ці сям’і.

 

“Рабіць буду тое, што люблю, – позна мяняцца”

Ларысе Ганчар 64 гады. Ужо восьмы год яна студэнтка Універсітэта залатога веку, сябра Рады. У пятніцы спадарыня Ларыса вядзе кулінарны клуб “Разынкі”, дзе сустракаюцца навучэнцы УЗВ, каб падзяліцца рэцэптамі, зладзіць супольную дэгустацыю.

“У кожнага тут свая гісторыя, – распавядае спадарыня Ларыса. – Я, напрыклад, трапіла сюды дзякуючы дачцэ. Яна жыве далёка і неяк параіла, маўляў, ёсць такі ўніверсітэт… Я паспрабавала, мне спадабалася. Калі б не спадабалася, дык не хадзіла б ужо восьмы год” (смяецца).

Пілотны варыянт працы ў рамках праекта “Блізкія” для Ларысы – гэта бэбісітар: сустрэць дзіця са школы, пасядзець пару гадзін. Але ў далейшым спадарыня Ларыса плануе рэалізоўваць і кулінарныя здольнасці:

Ларысе Ганчар

Ларысе Ганчар

“Маю сяброў, якім ужо даўно на святы пяку нешта салодкае, калі яны не паспяваюць – працуюць, занятыя. Дык чаму нельга гэтую практыку і шырэй распаўсюдзіць? Не канвеер, канечне, але па меры сілаў. Чалавек не мае змогі спячы сабе “Напалеон”, а я магу”.

Але што ў такім выпадку на першым месцы: грошы альбо сацыялізацыя?

“Зарабіць грошы, канечне, ніколі лішнім не будзе, – працягвае спадарыня Ларыса. – Але на першым месцы – занятасць. Ну, і рабіць я буду толькі тое, што люблю. Калі не спадабаецца – рабіць не буду. Такі ў мяне характар і погляд на жыццё. Позна мяняцца”.

 

“Самае важнае – быць некаму патрэбным”

Стваральнікі праекта не арыентаваліся на нейкія прыклады за мяжой ці ў нас – рабілі, бо на гэта быў запыт. Безумоўна, у Беларусі ёсць рынак паслугаў, але ўнікальнасць тут акурат у профільнасці. Пошук, у сваю чаргу, будзе палегчаны тым, што на суседняй укладцы кліенту не будуць прапаноўваць набыць канапу альбо планшэт – толькі канкрэтныя паслугі.

Сам праект можна назваць хутчэй гуманітарным, чым фінансавым. Кліент плаціць выканаўцу, які, напрыклад, прыбірае ў яго дома, а адсотак ідзе арганізацыі. На першых парах, як кажуць стваральнікі, добра было б выйсці ў нуль.

“Сучасная дэмаграфічная сітуацыя падводзіць да таго, што працоўны ўзрост падаўжаецца, – тлумачыць Лана Руднік. – Людзі могуць быць патрэбнымі і карыснымі значна пазней за 55 гадоў. І людзей да гэтага варта рыхтаваць. А скончыць можна было б цытатай сябра Рады УЗВ: “Самае важнае для чалавека ў жыцці – быць некаму патрэбным”. А ў гэтым узросце, на жаль, шмат людзей сябе патрэбнымі проста не адчуваюць”.

Алесь Кіркевіч, фота – Аляксандр Саенка

Праект “Блізкія”  стаў адным з фіналістаў курса Biz4all-2, які паспяхова ажыццяўляецца ў межах праграмы “Інкубатар сацыяльнага прадпрымальніцтва”. Арганізатарм гэтай праграмы з’яўляецца ОДБ Брусель (Бельгія) у партнёрстве з TNU Network University (Нідэрланды) і пры фінансавай падтрымцы Еўрасаюза (больш падрабязна глядзіце на biz4all.eu).

unioeuropeafoto

biz4all

 


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

У Беларусі выпусцілі дзіцячае харчаванне з патрэтам Заіра Азгура на этыкетцы

З нагоды 115-годдзя з дня нараджэння Заіра Ісаакавіча Азгура, брэнд «Ложка в ладошке» выпусціў лімітаваную лінейку...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Сусветны дзень шчанюка: Топ-10 парад па доглядзе за шчанюкамі ад экспертаў

Сёння сусветны дзень шчанюка. Ёсць і такое свята. І ў гэты дзень мы хочам не толькі падзяліцца з вамі карыснымі...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Таты ці на вайне ва Украіне, ці ў турме ў Беларусі». Як беларускія ўцекачы ў Польшчы дапамагаюць украінцам пры дапамозе італьянцаў

«Церамок» — так лагодна ў простамоўі называюць шэлтар альбо «Дом уцекача» у Варшаве ягоныя заснавальнікі. І не выпадкова,...

valiancina_shauchenka
Грамадства Замежжа

Варшаўскі Музей сучаснага мастацтва абвясціў адкрыты набор у рэзідэнцыю для ўкраінскіх і беларускіх мастакоў і культурніцкіх дзеячаў

Музей сучаснага мастацтва ў Варшаве і Канфедэрацыя музеяў L’internationale абвяшчаюць адкрыты набор у мастацкія рэзідэнцыі...

Апошнія навіны

    Грамадства
    У Беларусі выпусцілі дзіцячае харчаванне з патрэтам Заіра Азгура на этыкетцы
    Грамадства
    Сусветны дзень шчанюка: Топ-10 парад па доглядзе за шчанюкамі ад экспертаў
    Грамадства
    «Таты ці на вайне ва Украіне, ці ў турме ў Беларусі». Як беларускія ўцекачы ў Польшчы дапамагаюць украінцам пры дапамозе італьянцаў
    Грамадства Замежжа
    Варшаўскі Музей сучаснага мастацтва абвясціў адкрыты набор у рэзідэнцыю для ўкраінскіх і беларускіх мастакоў і культурніцкіх дзеячаў
    Грамадства Гісторыя
    Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
    Грамадства
    Новыя элементы ў спісе нематэрыяльнай спадчыны
    Грамадства Літаратура
    Новыя кнігі Уладзіміра Арлова да 105-х угодкаў БНР выдаў Kamunikat.org
    Грамадства «Музыка»
    «Kalychanka». Новая песня ад Лявона Вольскага
    Грамадства Літаратура
    Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    Грамадства
    У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі выяўлены метрычны запіс пра смерць Антаніны Ракасоўскай — маці Маршала Савецкага Саюза Канстанціна Ракасоўскага
    Гісторыя
    Пра што пісалі ў дзённіках беларускія рэвалюцыянеркі?
    Гісторыя
    Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    Культура
    «Сказаць, што я ў роспачы, гэта нічога не сказаць. Быццам бы жыццё абарвалося» Маргарыта Ляўчук мае праблемы з голасам
    Грамадства Літаратура
    Беларусы Швецыі падрыхтавалі аўдыяварыянт кнігі «Цудоўнае падарожжа Пыхыча й Шустрыка па Беларусі і яе гісторыі»
    Замежжа
    У Беластоку адкрылася фотавыстава святкаванняў Дня Волі ў розныя гады

Афіша

  • 24.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Алесь Чумакоў у Гомелі

  • 24.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 24.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 24.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 24.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 24.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 24.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 24.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Абламейка: «У беларусаў па вялікім рахунку няма сяброў на гістарычным полі»
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Пісьменніца Наталка Харытанюк запусціла відэаканал с урокамі ангельскай праз беларускую
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип