Твор Марка Шагала «Святое сямейства ў чырвоным і каза ў зялёным» (1950) быў прададзены на апошніх анлайн-таргах, прысвечаных работам мастака на аўкцыёне Christie’s, за 163 800 еўра. Эйстымейт, першапачатковы кошт малюнка на паперы, складаў €18,000—28,000. Усяго на апошнім распродажы твораў жывапісца пад тэматычнай назвай «Між небам і зямлёй» былі рэалізаваныя 72 работы з калекцыі яго спадчыннікаў, піша reform.news.
Марк Шагал, «Святое сямейства ў чырвоным і каза ў зялёным» (1950)
Планавалася, што найбольшую цікавасць пакупнікоў выклікае гуаш мастака «Анёл з чырвонымі крыламі ў жоўтым небе», створаная ў 1979 годзе: лот ацэньваўся ў €38 000–55 000, а па выніку быў прададзены за 138 тысяч еўра.
Але за «Святое сямейства ў чырвоным і каза ў зялёным» разыгралася большая барацьба, вынікам якой стала павелічэнне першапачатковага кошту работы, выкананай у змешанай тэхніцы, амаль у шэсць разоў.
Марк Шагал, «Анёл з чырвонымі крыламі ў жоўтым небе», 1979
У топ-3 «найбольш дарагіх твораў» у гэтыя таргі трапіў і малюнак «Успаміны пра вясну», напісаны прыблізна ў 1983 годзе. Першапачаткова работа ацэньвалася ў €38,000—55,000, а была рэалізавана за 119 700 еўра.
Марк Шагал, «Успаміны пра вясну», 1983
Варта дадаць, што кошт многіх твораў Марка Шагала па выніках кастрычніцкага распродажу павялічыўся ў 2-7 разоў. На анлайн-таргах былі прадстаўленыя пераважна работы мастака на паперы.
Чытайце яшчэ:
Мастак, дзеля якога знакаміты Луўр змяніў свае правілы. 10 цікавых фактаў з жыцця Марка Шагала
У ЗША на аўкцыёне прадалі скрадзеную нацыстамі карціну Шагала