• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
01.10.2018 | У краіне

Беларусы з’елі 400 кілаграмаў бульбы на DranikFest-2018 (фота)

Свята смачнай ежы і добрага настрою DranikFest-2018 прайшло ў Магілёве ў суботу, 29 верасня. У гэты дзень, нягледзячы на дождж, на этнахутар “Зялёны гай” прыехала больш за дзесяць тысяч беларусаў, каб паесці дранікаў і пірагоў, папіць гарачага чаю і проста клёва прабавiць час.

З кожным разам свята ўсё круцейшае, а арганізатары — Цэнтр гарадскіх ініцыятыў — дапускаюць усё менш памылак: пэўна, улічваюць бясцэнны вопыт мінулых фэстаў і водгукі ў сацсетках.

Звычайна магілёўцы абураюцца: чэргі па дранікі — як па новы айфон, і чакаць даводзіцца столькі ж, што за бязладдзе. Аднак сёлета “Дранік-фэст” проста скочыў праз галаву: бульбяных бліноў можна было паесці на славу, чэргі былі чыста сімвалічныя, і чаканне займала ўсяго некалькі хвілін — якраз каб паспець запосціць фотачку ў Інстаграм (а заадно паўдзельнічаць у конкурсе #бульбасэлфi). А посціць сапраўды было што.

Па-першае, сябе ў адной са шматлiкiх фотазон: на лаўцы з пледам у барвовых тонах беларускай восені, пад аркай сярод кукурузы i гарбузоў, з моднымi хiпстарскiмi стужачкамi ці фанерным спіч-баблам.

Па-другое, сябе ці іншых удзельнікаў падчас цікавых тэматычных актыўнасцяў. У нашым персанальным топе — смешныя і кранальныя вырабы з агародніны, сімвалічнае затоптванне галоўнага ворага беларускіх палёў і агародаў — каларадскага жука — і кіданне бульбай: напэўна, у Беларусі можна было б цэлыя спаборніцтвы ладзіць. Глядзіш — з часам яны сталі б такімі ж папулярнымі, як спаборніцтвы канадскіх лесарубаў, ну а чаго не?

Па-трэцяе, культурная частка праграмы. На дранiкi атрымліваецца запрашаць сапраўды цікавыя калектывы, увесь дзень каля сцэны пад iх абавязкова хто-небудзь танчыў — усё вельмі душэўна і без кроплі алкаголю (яго адсутнасць на “Дранік-фэсце” — прынцыповая пазіцыя арганізатараў).

Пра тое, што папулярнасць мерапрыемства расце, сведчыць і колькасць стэндаў розных беларускіх кампаній i арганiзацый. Яны не проста выстаўляюць банэры і развешваюць рэкламныя расцяжкі, але і прыдумляюць конкурсы і забавы для гасцей, дораць падарункі, ну і пякуць дранікі, вядома ж. На адным са стэндаў нам прызналіся, што рыхтавацца да DranikFest-2018 пачалі яшчэ ў мінулым годзе! І трэба сказаць, у іх выдатна атрымалася.

Агульнае ж прызнанне і перамога ў конкурсе на найлепшыя дранікі сёлета — у каманды Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання, з чым іх і віншуем. У наступным годзе вангуем у іх самыя доўгія чэргі.

 

 

Іра Тонева, Марыя Гілёва


Тэгі: Магілёў

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

У турме Алесь Пушкін збіраецца намаляваць партрэты Маслюка і Тарашкевіча

Жонка мастака распавяла «Народнай Волі» пра апошнія навіны ад мужа. Алесь Пушкін Як вядома, Алесь Пушкін...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Астраномія. Сузор’і». Хутка з’явяцца яшчэ тры маркі з беларускімі назвамі сузор’яў

3 лютага 2023 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне тры паштовыя маркі...

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

Лявон Вольскі: Прадаць гітару ды ўладкавацца грузчыкам у гіпермаркет – калі дазволяць

Вядомы беларускі рок-музыка разгледзеў на сваёй старонцы ў Facebook перспектывы «вяртання па запрашэнні» творцаў,...

valiancina_shauchenka
Грамадства «Музыка»

Здрада дзяржаве. Музыку Яўгену Глушкову прысудзілі 9 год калоніі за фота аэрадрома ў Зябраўцы

На 9 год калоніі асудзілі музыку Яўгена Глушкова за фота з вайсковага аэрадрому, паведамляюць праваабаронцы. Гомельскі...

Апошнія навіны

    Грамадства
    У турме Алесь Пушкін збіраецца намаляваць партрэты Маслюка і Тарашкевіча
    Грамадства
    «Астраномія. Сузор’і». Хутка з’явяцца яшчэ тры маркі з беларускімі назвамі сузор’яў
    Грамадства Музыка
    Лявон Вольскі: Прадаць гітару ды ўладкавацца грузчыкам у гіпермаркет – калі дазволяць
    Грамадства «Музыка»
    Здрада дзяржаве. Музыку Яўгену Глушкову прысудзілі 9 год калоніі за фота аэрадрома ў Зябраўцы
    Грамадства Літаратура
    Выдавецтва «Кнігазбор» спыняе дзейнасць
    Грамадства
    Беларуская мова: абраная местачковасць?
    Грамадства
    Кааператывы як рухавік грамадскага жыцця
    Грамадства Мастацтва
    Узровень аб’ектаў. Выстаўку лаўрэатаў V Трыенале дэкаратыўнага мастацтва адкрылі ў Мінску
    Грамадства Замежжа Беларусы свету
    Вільні 700 гадоў. Што гэтае месца азначае для беларусаў?
    Грамадства
    Беларусь спыніла дзеянне пагаднення з Францыяй у галіне культуры, адукацыі, навукі і СМІ
    Грамадства «Музыка»
    Праект «bayski»: «Мэта даволі простая — паказаць, што беларуская мова можа быць моднай і стылёвай»
    Грамадства
    Абрад «Конікі» ў Давыд-Гарадку. Новы фільм праекта «Кола беларускіх абрадаў»
    Грамадства Літаратура
    Зміцер Бартосік: «З’ехаўшы з несвабоднай Беларусі, я развітаўся з сапраўднай свабодай»
    Грамадства
    «Наша крыжаванка». У выдавецтве «Тэхналогія» выйшаў альбом беларускіх крыжаванак
    Грамадства Мастацтва
    Тры пакаленні Вашчанкаў прадстаўлены на адной выстаўцы

Афіша

  • 27.01 — 26.01

    Гісторыя Гальшкі з Астрога: гістарычная лекцыя ў Вільні

  • 27.01 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 27.01 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 27.01 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 27.01 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 27.01 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 27.01 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 27.01 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Лідар «Океана Ельзи» Святаслаў Вакарчук пракаментаваў прысуд за сваю песню ў Мінску
    • Песні, прысвечаныя паўстанню 1863–1864 гадоў
    • Штодзённасць паўстанцаў’1863. Смерць, зброя, алкаголь і адсутнасць сну
    • Мікалай Пачкаеў: «Беларуская лацінка далёкая ад польскай, а гістарычнай сувязі сучаснага кірылічнага алфавіту з тэкстамі старабеларускай мовы няма»
    • Студзеньскае паўстанне: як пачалося і чаму згасла
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип