• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
20.12.2018 | Крылы БНР

“Флэш-раяль” з Балаховічам: з’явіліся статусныя карты ў стылі БНР-100

Юбілейны год амаль скончаны, але стваральнікі покерных картаў у стылістыцы нашай першай нацыянальнай дзяржавы ўсё ж паспелі. На мінулым тыдні з друкарні забралі наклад якасных і добра ілюстраваных картаў з партрэтамі “айцоў рэспублікі”.

Ластоўскі, Кандратовіч, Мядзёлка, Балаховіч і іншыя гістарычныя персанажы з часоў БНР сталі каралямі, валетамі, дамамі і джокерамі ў ігральнай калодзе. Усе партрэты густоўна адмаляваныя ў колеры, а самі карты прыемна трымаць у руках – кардон і друк найвышэйшага гатунку! Хто і як зрабіў гэты цуд ужо “пад заслону” 100-годдзя БНР?

Калядны падарунак і “першая ластаўка” на 101-ю гадавіну БНР

Праект “Карты для гульні 100 гадоў БНР” паўстаў дзякуючы супрацы суполкі дызайнераў PRAS, выдавецтва “Тэхналогія” і каманды Pan Brat (вядомай раней па “сармацкіх цішотках”).

“Да 100-годдзя БНР мы вырашылі зрабіць нешта адметнае, – распавядае каардынатар праекту Зміцер Карабач. – Шмат было цішотак, мапаў, паштовак, налепак, а што яшчэ? Мы вырашылі – ігральныя карты. Так, год заканчваецца, але мы паспелі! Цяпер гэта і цудоўны калядны падарунак, і “першая ластаўка” да святкавання 101-й гадавіны БНР”.

Паводле Змітра, за спінай засталася немалая праца. Спачатку ідэя, якая прыйшла бізнесоўцу і мецэнату Паўлу Бераговічу. Пазней – выбар “пантэону айцоў-заснавальнікаў” – тут дапамаглі гісторык Уладзімір Ляхоўскі і выдавец Зміцер Санько. Дзякуючы мастаку Аляксею Кульбіцкаму быў створаны адзіны мастацкі стыль, а Уладзімір Арлоў зрабіў тэкставую падводку да кожнага персанажа.

Калода – гэта 52 карты непасрэдна для гульні, а таксама карткі з тлумачэннямі, хто ёсць хто. Стваральнікі паспрабавалі нават вывесці гістарычныя і лёсавыя лініі, каб раскласці ўсіх герояў па сваёй масці. Джокерамі, дарэчы, аказаліся Станіслаў Булак-Балаховіч і Макар Краўцоў: найбольш люты і непрадказальны ваяр БНР і аўтар гімна “Мы выйдзем шчыльнымі радамі”.

Не хутка, але якасна. Не танна, але статусна

“Не тое каб мы рабілі марудна, – працягвае Зміцер. – Проста спатрэбіўся час, каб зрабіць якасна. Такая дата ўсё ж раз у жыцці бывае – можам сабе дазволіць долю перфекцыянізму. У выніку атрымалася прыгожа, статусна і нятанна: усё ж такі італьянскі кардон, цудоўны друк!”

Зміцер Карабач

 

Карты сапраўды надрукаваныя на адмысловым картачным кардоне Burgo (Італія) з унутраным карбонавым слоем і пакрыццём Duplex Linen. Чалавеку з вуліцы гэта наўрад ці нешта скажа, але карты з такімі характарыстыкамі маюць найвышэйшую катэгорыю сярод кардонных картаў у свеце! Таму калода сапраўды статусная.

У “дурня” гуляць забараняецца!

З адваротнага боку пачка на пакупніка пазірае перакрэслены партрэт чырвонаармейца з цыгаркай у зубах (нібы з аповесцяў Пясэцкага). І гэта зусім не барацьба з курэннем, а гумар, бо побач надпіс: “У “дурня” гуляць забараняецца”. Стваральнікі рэкамендуюць гуляць гэтымі картамі ў больш шляхетныя гульні: покер, віст, прэферанс і г.д.

Камплект сярод іншага ўтрымлівае інфармацыйны буклецік пра гісторыю і ролю БНР – на ангельскай і рускай мовах. Вядома, што збіральнікі картачных калодаў ёсць па ўсім свеце, таму чым не нагода для экскурсу ў нашу гісторыю для замежнікаў?

Дзе знайсці?

Карты “100 гадоў БНР” ужо можна знайсці ў Мінску ў краме Symbal.by, у Гродне ў краме “Цудоўня”. Хутка карты будуць прадавацца і ў інтэрнэт-краме panbrat.by.

Колькі каштуе?

Агульны кошт для ўсіх крамаў будзе складаць 35 рублёў. Не прапусціце!

 

 

Алесь Кіркевіч


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў

У красавіку выйдзе з друку кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гарадзенцаў «Ніколі болей», — паведаміў Андрэй Янушкевіч...

valiancina_shauchenka
Тэатр

Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі

Сёння, 27 сакавіка, у свеце адзначаюць Дзень тэатра. У беларускага тэатральнага мастацтва найбагацейшая гісторыя...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным

Выйшла пілотная серыя падкасту «Супердудко», — паведамляе «Літрадыё». Крытык Наста Грышчук п’е таматны гозэ і ўспамінае...

valiancina_shauchenka
Краіна

«Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм

Што можа быць больш сумным і дзікім за даносы беларусаў на іншых беларусаў? У 2020 годзе гэта было нормай, на жаль,...

Апошнія навіны

    Літаратура
    У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў
    Тэатр
    Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі
    Літаратура
    Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным
    Краіна
    «Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм
    Грамадства
    У Вязынцы вясну гукалі. І нагукалі! Шмат фота
    Мастацтва
    Таша Кацуба. Мяккая зброя
    Гісторыя Літаратура
    Мікалай Гусоўскі і «Песня пра Зубра»
    Гісторыя
    Першая ў старадаўняй Беларусі жанчына-лекар. Лёс і вандроўкі Саламеі Русецкай
    Грамадства Літаратура
    Бяляцкі гаворыць пра нацыянальнае прымірэнне, падымае іншыя дыскусійныя тэмы не пад прымусам, а з-за сваёй інтэлектуальнай смеласці
    Грамадства «Музыка»
    Музыку Фёдара Чаранкова арыштавалі на 15 сутак
    Каляндар
    Каляндар з 27 сакавіка па 2 красавіка. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Мастацтва Беларусы свету
    Выстава пад знакам Пагоні ў Нью-Ёрку
    Замежжа
    Гайд па беларускай Вільні: усё, што трэба мігрантам з Беларусі
    Грамадства
    Упершыню ў беларускага горада з’явіліся свае духі. Гэта Брэст
    Культура
    Песням-вяснякам навучаць усіх жадаючых у Веткаўскім музеі стараверстваў і беларускіх традыцый

Афіша

  • 28.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя беларускага перакладу «Дзьмухаўцовага віна» Рэя Брэдберы у Мінску

  • 28.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 28.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 28.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 28.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 28.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 28.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 28.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    • Што вядома пра серыял пра Уладзіміра Мулявіна «За паўгадзіны да вясны», трэйлер якога з’явіўся ў сеціве?
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип