Дзе пройдуць акцыі беларусаў да пятай гадавіны падзеяў 9 жніўня?

У пятую гадавіну пратэстаў у Беларусі ў розных гарадах свету беларусы збяруцца разам, каб успомніць, каго страцілі ў барацьбе, каб падтрымаць тых, хто ў зняволенні, каб паказаць, што не здаліся. Зрабілі для Вас падборку з раскладам маршаў, шэсцяў і іншых акцыі, прысвечаных пятай гадавіне падзеяў 9 жніўня.

Вялікабрытанія 

Лондан

Дзень салідарнасці з Беларуссю

Afiša


Дата: 9 жніўня 

Час: 12:00 (час мясцовы)

Месца: Downing Street, London

Беларусы Вялікабрытаніі запрашаюць далучыцца да акцыі салідарнасці, каб нагадаць свету пра працягваючыся гвалт і пра нашых герояў, якія катуюцца ў турмах за нашу агульную мару пра вольную Беларусь. 

Пасля акцыі можна далучыцца да сяброўскага пікніка ў St James’s Park.

Германія

Кёльн

Шэсце

Afiša

Дата: 9 жніўня

Час: 14:00 (час мясцовы)

Месца: Heumarkt, Кёльн

ЗША

Н'ю-Ёрк

Мітынг

Afiša

Беларуска-Амэрыканскае Згуртаваньне «Пагоня» і Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне (БАЗА) запрашаюць у суботу, 9 жніўня 2025 г., узяць удзел у мітынгу памяці нацыянальнага ўздыму і пратэстных падзеяў падчас і пасьля прэзідэнцкіх выбараў 2020 году ў Беларусі, ушанаваць памяць загінуўшых патрыётаў, узьняць свой голас за вызваленьне палітвязьняў, супраць перасьледу і рэпрэсіяў у Беларусі.

Дата: 9 жніўня

Час: 13:00 (час мясцовы)

Месца: 1-я авэню пры 43-й вуліцы, насупраць штаб-кватэры ААН (Ralph Bunche Park 1st Avenue (at East 43rd Street)

Акцыя пачнецца а 1:00 папаўдні, каля будынку штаб-кватэры Аб’еднаных Нацыяў на Мангэтане. Усіх, хто хацеў бы далучыцца да нашай акцыі салідарнасьці з палітвязьнямі і пратэсту супраць перасьледу і рэпрэсіяў, запрашаем прыйсьці ў на Першую эвэню пры 43-й вуліцы, насупраць штаб-кватэры ААН, па адрасе: Ralph Bunche Park 1st Avenue (at East 43rd Street), New York, NY 10017.

Канада

Таронта

Дзень Годнасці ў Таронта

Afiša

9 жніўня ў Таронта адбудзецца сустрэча з нагоды пяцігоддзя з пачатку беларускай рэвалюцыі.

Дата: 9 жніўня 

Час: 12:00 (час мясцовы)

Месца: Беларускі цэнтр, 524 St. Clarens Avenue, Таронта

Удзельнікі:
разам паглядзяць фільм;
збяруць падтрымку для дзяцей палітвязняў (BYSOL);
падзеляцца думкамі, успамінамі, надзеяй.

Літва

Вільня

Дзень Годнасці ў Вільні

Afiša


Дата: 9 жніўня

Час: 11:00 (час мясцовы)

Месца: Пасольства Беларусі, Mindaugo 13, Вільня

Расклад дня:

11:00 — велапрабег годнасці ў гонар тых, хто быў «вачыма» на маршах, папярэджваў пра засады і кардоны
Старт: Пасольства Беларусі (Mindaugo 13).
Фініш: плошча Лукішкі

Удзельнікам трэба прыязджаць на роварах і самакатах, апранаць бела-чырвонае адзенне, браць з сабой стужкі і сцягі.

12:00–13:00 — мітынг на плошчы Лукішкі

Прамовы, хвіліна маўчання, жывая памяць.

13:00 — Шэсце да амбасады Беларусі
13:30–15:00 — збор каля амбасады

Удзельнікам трэба прынесці свечкі, словы падтрымкі і маўчанне, якое гучнейшае за крык.

Польшча

Беласток

Дзень Годнасці ў Беластоку

Afiša

9 жніўня ў Беастоку пройдзе акцыя з нагоды пятай гадавіны падзей 2020 года – Дня Годнасці.

Дата: 9 жніўня 

Час: 16:00 (час мясцовы)

Месца: плошчы Касцюшкі (каля помніка Пілсудскаму), Беласток

Варшава

Марш Свабоды

Afiša




Дата: 9 жніўня

Час: 15:00 (час мясцовы)

Месца: plac Józefa Piłsudskiego, Варшава

9 жніўня — дзень, калі пачаўся народны супраціў. Дзень, які аб’яднаў нас у змаганні за праўду і свабоду. І мы працягваем, бо вольная Беларусь — гэта не мара, а мэта.

Гданьск

Дзень годнасці ў Гданьску

Afiša

9 жніўня ў Гданьску беларусы адзначаюць Дзень годнасці і заклікаюць далучыцца ўсіх, хто падтрымлівае барацьбу з дыктатурай і дапамагае пацярпелым.

Праграма:

10:00–20:00
«30» – выстава постараў Артура Вакарава
ЕЦС, зімовы сад
уваход вольны

Артур Вакараў – вядомы беларускі дызайнер і дзеяч культуры, якому ў чэрвені 2022 года давялося пакінуць Радзіму. 

13:00–20:00
«Пад белымі крыламі» – супольная прастора
ЕЦС, зімовы сад
уваход вольны

Беларускі кірмаш – унікальныя ручныя вырабы і беларускія кнігі ад выдавецтваў «Kamunikat», «Gutenberg Publisher», «Янушкевіч», а таксама стравы мясцовай кухні ад беларускіх рэстаранаў «Amber Crust», «Kawa i Ludzie», «Le Delice».

13:00–14:00
«Марш годнасці» – супольная акцыя супраць рэпрэсій у Беларусі
фантан Нептуна
уваход вольны

Марш адбудзецца ў пятую гадавіну сфальсіфікаваных выбараў у Беларусі, каб нагадаць свету пра рэпрэсіі, з якімі сутыкаюцца беларускія грамадзяне. Шэсце пройдзе маршрутам: вуліцы Długa, Złota Brama, Targ Węglowy, Targ Drzewny і вуліцы Kowalska, Korzenna, Jana Heweliusza, Rajska – да плошчы Solidarności. Фінал адбудзецца ў зімовым садзе ЕЦС.

14:00–14:30
«Салідарныя з Беларуссю» – мітынг
ЕЦС, выстава-пленэр «Вольная Беларусь» каля гістарычнай верфавай Брамы №2
уваход вольны

Мітынг з удзелам прадстаўнікоў беларускай супольнасці, мясцовых органаў улады і актывістаў. Хвіліна маўчання, каб ушанаваць памяць ахвяр рэпрэсій.

Фінляндыя

Хельсінкі

Акцыя салідарнасці

Afiša

Дата: 9 жніўня

Час: 13:00 (час мясцовы)

Месца: каля Кіасма (Хельсінкі, Mannerheiminaukio)

Швецыя

Стакгольм

Акцыя салідарнасці

Afiša

9 жніўня, у гадавіну мірнага паўстання беларусаў супраць дыктатуры, беларусы Швецыізапрашаюць на Дзень Годнасці — акцыю салідарнасці і памяці.

Дата: 9 жніўня

Час: 13:00 (час мясцовы)

Месца: Medborgarplatsen, Стакгольм

Прыходзце з беларускімі сцягамі і сімволікай. Разам — мацней!

Каб не прапусціць нічога цікавага, раім падпісацца на адмысловы тэлеграм-бот «Будзьма разам!», які дапамагае падпісчыкам незалежна ад месца пражывання даведацца пра беларускія мерапрыемствы ў сваім горадзе, краіне і нават па ўсім свеце!

А па гэтай спасылцы можна знайсці афішу бясплатных мерапрыемстваў.