• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
23.06.2018 | Навіны "Будзьма!" Кірмаш праектаў Разам да справы!

Дзе была тая груша, якая цвіла апошні год? Кірмаш праектаў у Рагачове

Героі твораў Караткевіча – родам з Рагачоўшчыны; археалагічныя знаходкі з вёскі Лучын на ўроках гісторыі, падарожжа ў часы паляўнічых на аленя – Кірмаш праектаў наведаў Рагачоў, горад на Гомельшчыне.

10 чэрвеня ў Рагачове адбыўся Кірмаш праектаў, зладжаны грамадскай культурніцкай кампаніяй “Будзьма беларусамі!” і цэнтрам грамадскага кіравання “Сімпа”. Кірмаш быў цалкам прысвечаны краязнаўчай тэматыцы. Запрошанымі экспертамі выступілі Яўген Малікаў, гісторык, кандыдат навук, выкладчык універсітэта, і Яўген Меркіс, гісторык, журналіст, рэдактар гомельскага “Зялёнага партала”.

“Груша цвіла апошні год”: канферэнцыя “Караткевіч і Рагачоў”

Ці ведалі вы, што славутая груша, з якой пачынаюцца любімыя ўсёй Беларуссю “Каласы пад сярпом тваім”, расла ў вёсцы Азярышча пад Рагачовам? Уладзімір Караткевіч любіў прыходзіць у тое маляўнічае месца, каб папрацаваць.

Сваю творчасць Уладзімір Сямёнавіч пачынаў з апісання казак і паданняў, пачутых ад маці, якая нарадзілася на Рагачоўшчыне. Паводле тых паданняў, адным з продкаў пісьменніка быў Тамаш Грыневіч, які ўзначальваў паўстанне Кастуся Каліноўскага на Рагачоўшчыне. Караткевіч пад уплывам легенды напісаў “Паром на бурнай рацэ”, а потым і “Каласы пад сярпом тваім”.

Роля Рагачова ў станаўленні Караткевіча як пісьменніка вельмі вялікая, але гэта не вядома шырокай публіцы. Пра гэта ведаюць спецыялісты, якія могуць гэта распавесці. Гэта вельмі трэба Рагачову для ўзмацнення турыстычнага патэнцыялу, для ўмацавання спадчыны.

Нават некаторыя героі твораў Караткевіча спісаныя з мясцовых жыхароў. Яны былі жывыя да нядаўняга часу.

Аўтар першага праекта, прэзентаванага на Кірмашы, прапанаваў правесці навуковую канферэнцыю, прысвечаную спадчыне Караткевіча, датычнай Рагачова, і апублікаваць выніковыя матэрыялы.

Але адразу на Кірмашы з падачы экспертаў нарадзілася ідэя ператварыць канферэнцыю ў больш маштабную падзею: фестываль з музыкамі, арт-зонамі, квэстамі, кірмашамі – і канферэнцыя стане яго складовай часткай.

“Кірмаш праектаў” у Рагачове: Караткевіч і Рагачоў

More presentations from budzma

 

 

 

Зборнік пра славутых жыхароў Рагачова

Такая праблема тычыцца не толькі Рагачова, але шматлікіх гарадоў Беларусі: іх гісторыя яшчэ не напісаная, асабліва гісторыя найноўшага часу. Сродкам для пазбаўлення ад белых плямаў у гісторыі быў праект, які прапаноўваў выдаць мастацка-публіцыстычны зборнік нарысаў пра пісьменнікаў, навукоўцаў, спартоўцаў, мастакоў, акцёраў, што паходзяць з Рагачова.

“Кірмаш праектаў” у Рагачове:…

More presentations from budzma

 

Альбом “Рагачоў учора і сёння”

Ідэя не новая, але заўжды вельмі папулярная: зрабіць фотаздымкі з тых самых ракурсаў, якія паўтарылі б старыя выявы і паштоўкі з відамі Рагачова.

Зрабіць і выдаць альбом “Рагачоў учора і сёння” прапанавалі аўтары наступнага праекта. Эксперты параілі дадаць да выдання падзеі, якія б актывізавалі мясцовую супольнасць: прэзентацыі ў школах і, безумоўна, выкладанне часткі здымкаў у інтэрнэт, асабліва ў профільныя суполкі ў сацсетках, якія ахвотна публікуюць старыя паштоўкі.

“Кірмаш праектаў” у Рагачове:…

More presentations from budzma

 

“Археалагічныя знаходкі – на ўрокі гісторыі”

Наступны праект быў напісаны настаўніцай Лучынскай школы (на жаль, яна асабіста не прысутнічала на прэзентацыі). Настаўніца гісторыі прапаноўвала папулярызаваць мясцовыя археалагічныя знаходкі (дарэчы, вельмі багатую калекцыю, якая была б гонарам любога музея): укласці і выдаць метадычны дапаможнік і выкарыстоўваць яго на школьных уроках.

– Вельмі шкада, што няма аўтаркі гэтага праекта; нас с Яўгенам Малікавым як навукоўцаў ён вельмі зацікавіў, – адзначыў Яўген Меркіс. – Нялішне было б дадаць да метадычнага дапаможніка інфармацыйныя стэнды, квэсты для школьнікаў – нешта такое, што актывізавала б вучняў і заахвоціла іх любіць родны горад.

“Кірмаш праектаў” у Рагачове:…

More presentations from budzma

 

“Ператварыць легенды ў гістарычную праўду”

“Мясцовая гісторыя складаецца больш з легендаў, чым з праўды. І нашая задача – ператварыць легенды ў гістарычную праўду. Мы бачым будынак і называем яго замкам каралевы Боны. Але гэта правіянтны склад. Ці, напрыклад, стаіць на вуліцы Рагачова помнік Цымерману, а імем гэтага крывавага ката можна палохаць дзяцей. Але ў Рагачове дастаткова не проста легендаў, але гістарычных падзеяў, якія варта зрабіць шырока вядомымі”, – сцвярджаюць аўтары праекта, якія хочуць выдаць манаграфію пра паўстанне 1863 года ў Рагачоўскім краі. Гаворка, напрыклад, пойдзе не толькі пра Тамаша Грыневіча, вобраз якога стварыў Уладзімір Караткевіч, але і пра вымалёўванне поўнай карціны паўстання 1863 года ў рэгіёне.

“Кірмаш праектаў” у Рагачове: Нельга забыць

More presentations from budzma

“Гэтая кніга – сотая доля таго, што мы задумалі, каб вярнуць гістарычную праўду ў Рагачоў”.

 

Выданне часопіса “Рагачоўскі сшытак” і стварэнне аднайменнага краязнаўчага сайта

У Рагачове не толькі багатая гістарычная спадчына, але і даўнія краязнаўчыя традыцыі: першая нефармальная краязнаўчая суполка была створаная ў 1987 годзе. Шмат змянілася з тых часоў, і ўжо не першы год Рагачоў мае як вынік працы краязнаўчага таварыства часопіс “Рагачоўскі сшытак”.

“Рагачоўскі сшытак” распаўсюджваецца абсалютна бясплатна. Аўтары праекта ведаюць, што ён карыстаецца папулярнасцю: кожны нумар выклікае рэакцыю ў інтэрнэце. Ён нават спарадзіў канкурэнтаў: у Рагачове ўзнік другі краязнаўчы часопіс, які таксама выдаюць энтузіясты. Аўтары хацелі б атрымаць друкавальную тэхніку – і адразу на Кірмашы нарадзілася ідэя стварыць сайт як лагічны працяг часопіса.

“Кірмаш праектаў” у Рагачове: выданне “Рагачоўскі сшытак”

More presentations from budzma

Экалагічная сцежка “Падарожжа ў часы паляўнічых на аленя”

Экалагічна-краязнаўчая сцежка “Падарожжа ў часы паляўнічых на аленя” – пешая, роварная, сямейная, забаўляльная, адукацыйная – ужо існуе: распрацаваныя ўсе аб’екты на маршруце, ідуць экскурсіі – і ўзімку, і ўлетку. Але патрэбная дапамога спецыялістаў, каб зрабіць маршрут славутым і папулярным – не толькі ў Беларусі, але ва ўсім свеце.

Пагатоў, сцежка “Падарожжа ў часы паляўнічых на аленя” вартая таго: на працягу 10 кіламетраў, на невялікай тэрыторыі – велізарная колькасць помнікаў. Самы даўні з іх – адбітак ракападобнай жывёлы, знойдзены на валуне. Адбітку мільёны гадоў, ён з тых часоў, калі на месцы Беларусі было мора. Ёсць тут і агаленне Збарова – ягоны век сягае непрацяглага пацяплення паміж ледавікамі сто тысяч гадоў таму, калі агалілася частка пароды, і археалагічныя помнікі сярэднедняпроўскай культуры, і ўнікальны Збароўскі замак ХІІ стагоддзя; сустракаюцца жывёлы і расліны, занесеныя ў Чырвоную кнігу; на тэрыторыі сцежкі  ёсць 20 пойменных старычных азёраў у пойме Дняпра. Кожнае возера мае сваю назву, і іх можна сустрэць у творах Караткевіча. У такой колькасці пойменных азёраў няма больш нідзе ў Беларусі.

…І гэта нават і блізка не поўны пералік таго, што можна сустрэць падчас экскурсіі па маршруце, які варта зрабіць сусветным здабыткам.

Кірмашы праектаў адметныя не толькі тым, што можна прэзентаваць свае ідэі, але і тым, што ідэі тут можна пабачыць збоку і зразумець, якія перашкоды сустрэнуцца падчас рэалізацыі. Тое, чаго дакладна не бракуе Рагачову, – дык гэта актыўных людзей, гатовых працаваць дзеля свайго горада і мясцовай супольнасці.

Югася Каляда


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў

У красавіку выйдзе з друку кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гарадзенцаў «Ніколі болей», — паведаміў Андрэй Янушкевіч...

valiancina_shauchenka
Тэатр

Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі

Сёння, 27 сакавіка, у свеце адзначаюць Дзень тэатра. У беларускага тэатральнага мастацтва найбагацейшая гісторыя...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным

Выйшла пілотная серыя падкасту «Супердудко», — паведамляе «Літрадыё». Крытык Наста Грышчук п’е таматны гозэ і ўспамінае...

valiancina_shauchenka
Краіна

«Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм

Што можа быць больш сумным і дзікім за даносы беларусаў на іншых беларусаў? У 2020 годзе гэта было нормай, на жаль,...

Апошнія навіны

    Літаратура
    У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў
    Тэатр
    Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі
    Літаратура
    Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным
    Краіна
    «Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм
    Грамадства
    У Вязынцы вясну гукалі. І нагукалі! Шмат фота
    Мастацтва
    Таша Кацуба. Мяккая зброя
    Гісторыя Літаратура
    Мікалай Гусоўскі і «Песня пра Зубра»
    Гісторыя
    Першая ў старадаўняй Беларусі жанчына-лекар. Лёс і вандроўкі Саламеі Русецкай
    Грамадства Літаратура
    Бяляцкі гаворыць пра нацыянальнае прымірэнне, падымае іншыя дыскусійныя тэмы не пад прымусам, а з-за сваёй інтэлектуальнай смеласці
    Грамадства «Музыка»
    Музыку Фёдара Чаранкова арыштавалі на 15 сутак
    Каляндар
    Каляндар з 27 сакавіка па 2 красавіка. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Мастацтва Беларусы свету
    Выстава пад знакам Пагоні ў Нью-Ёрку
    Замежжа
    Гайд па беларускай Вільні: усё, што трэба мігрантам з Беларусі
    Грамадства
    Упершыню ў беларускага горада з’явіліся свае духі. Гэта Брэст
    Культура
    Песням-вяснякам навучаць усіх жадаючых у Веткаўскім музеі стараверстваў і беларускіх традыцый

Афіша

  • 28.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя беларускага перакладу «Дзьмухаўцовага віна» Рэя Брэдберы у Мінску

  • 27.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 27.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 27.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 27.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 27.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 27.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 27.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    • Што вядома пра серыял пра Уладзіміра Мулявіна «За паўгадзіны да вясны», трэйлер якога з’явіўся ў сеціве?
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип