Віталь Гуркоў у Інстаграме паведаміў, што стаў трэнерам зборнай Украіны па муай-тай і вязе сваю падначаленую Марыю Бярко на чэмпіянат свету.
«Сёння радасны і хвалюючы дзень. Крыху болей за год я жыву ва Украіне і працую трэнерам у Кіеве. Роўна год шчыльнай прыцы, і мы ўжо ў нацыянальнай зборнай Украіны! Так супаў лёс.. Цікава ўзгадываць гэты шлях, і тое, як усё пачыналась. Мы здолелі!!! Наперадзе Чэмпіянат Свету па Муай Тай, першы мой чэмпіянат, на якім я не буду ў ролі байца. Я трэнер! Змаганні потым, а пакуль, нас чакае падрыхтоўчы лагер у Тайландзе і шмат працы! Мы вылятаем да сваіх мараў!», — напісаў Віталь Гуркоў.
У адмысловым журналісцкім відэапраекце «Культура паляпшае жыццё» ад грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!» Віталь Гуркоў выказаўся пра тое, што для яго асабіста значыць быць беларусам. Раім пераглядзець!