• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
22.12.2017 | Навіны "Будзьма!" Разам да справы!

«Хоўмскул» – праблемы і рашэнні, перавагі і недахопы

Пытанні, якія ўзнікаюць вакол такой з’явы, як «хоўмскул», ці «хатняя адукацыя», абмеркавалі ў Бабруйску на сустрэчы ў фармаце ток-шоў. Ва ўтульным памяшканні тайм-клуба «1387» сабраліся бацькі і эксперты – настаўнікі і бабруйчане, якія адмовіліся ад школы і вучаць сваіх дзяцей самастойна. У якасці спікераў выступілі арганізатарка праекта нефармальнай адукацыі «Школка на падворку» Наста Базар з Мінска, настаўнік гісторыі Андрэй Лашкуль і старшыня габрэйскай супольнасці Бабруйска Алег Красны.

У Кодэксе аб адукацыі ёсць артыкулы 158 і 167, дзе ўказана, на якіх падставах дзіця можа атрымліваць адукацыю дома па індывідуальным плане. Але канчатковае рашэнне ў кожным выпадку прымае адміністрацыя і дырэктар той установы адукацыі, да якой «прыпісаны» вучань. Разам з бацькамі адміністрацыя вызначае прычыны, па якіх можа быць прынятае станоўчае рашэнне, пасля чаго настаўнік гэтай школы, які будзе працаваць з сям’ёй, складае індывідуальны план на кожную навучальную чвэрць і дамаўляецца наконт датаў, у якія вучаць будзе праходзіць атэстацыю па прадметах.

Адна з прычынаў, з якіх бацькі вырашаюць перавесці дзіцяці на хатнюю адукацыю, – празмерныя (на думку бацькоў) нагрузкі ў пачатковай школе. У вялікіх па колькасці вучняў класах вельмі цяжка знайсці індывідуальны падыход да кожнага, а на самым пачатку адукацыйнага працэсу гэта можа быць вельмі важна.

Андрэй Лашкуль

Некаторыя спрэчныя моманты вакол індывідуальнага падыходу і магчымых стрэсавых сітуацый для дзіцяці разабраў адзін са спікераў, школьны настаўнік Андрэй Лашкуль. Па яго словах, нейкіх звышнагрузак у школе няма, а той аб’ём ведаў, які даюць вучням, трэба засвойваць і па індывідуальных праграмах. Магчымыя стрэсавыя сітуацыі, па яго словах, гэта таксама не нешта адмоўнае, бо ў жыцці любога чалавека здараецца рознае, а стрэс – гэта рэакцыя на вонкавы раздражняльнік, гэта стымул, які штурхае індывіда да развіцця, цалкам агароджваць дзіця ад стрэсаў – не найлепшы для выхавання чалавека варыянт.

Наста Базар

Сваім досведам па стварэнні «хоўмскул» падзялілася арганізатарка праекта нефармальнай адукацыі «Школка на падворку» Наста Базар з Мінска. У Насты дзве дачкі – 6 і 8 гадоў, яна іх выхоўвала дома і да школы і ад самага пачатку не планавала аддаваць у агульнаадукацыйную ўстанову. Але ў яе выпадку гэта не стоадсоткавая хатняя адукацыя, калі з дзецьмі працуюць у асноўным самі бацькі, Наста арганізавала «сямейную кааперацыю», у якую ўваходзіць да дзесяці сем’яў, а запрошаная настаўніца займаецца з дзецьмі тры разы на тыдзень. Адной з асноўных прычынаў, з якой Наста аддае перавагу нефармальнай форме адукацыі – неактуальнасць наяўнай сістэмы адукацыі, а гэта і празмерная колькасць вучняў на аднаго настаўніка, і перагружанасць яго ўсялякімі справаздачамі і «папяровай» працай, а праз гэта – немагчымасць (у многіх выпадках) больш індывідуальна падысці да кожнага з вучняў, каб раскрыць яго патэнцыял, больш уважліва абыходзіць стрэсавыя ці канфліктныя сітуацыі.

Алег Красны

Пра хатнюю адукацыю, неабходнасць якой узнікае праз рэлігійныя чыннікі, распавёў Алег Красны – старшыня габрэйскай супольнасці Бабруйска. Дзеткі рабінаў у Беларусі, ці проста вернікаў-іўдзеяў, якія ў сваіх сем’ях прытрымліваюцца строгіх рэлігійных нормаў, не могуць у агульнаадукацыйных школах атрымаць адпаведнае асяроддзе. Гэта звязана і з асаблівай кашэрнай ежай і з тым, што па рэлігійных канонах хлопчыкі і дзяўчынкі не павінныя навучацца разам. Існуюць у Беларусі спецыяльныя інтэрнаты для дзетак з такіх сем’яў, аднак не ўсе гатовыя аддаць сваё дзіця ў інтэрнат, таму даводзіцца выкарыстоўваць хатнюю форму навучання. Пры гэтым цікава, што ў такіх выпадках адміністрацыя школы «раіць» бацькам не пазначаць рэлігійную матывацыю неабходнасці хатняй адукацыі, звычайна ўказваюць любыя іншыя прычыны. Адзначыў Алег Красны і тое, што дзеці з такой формай адукацыі ні ў чым не адстаюць ад сваіх равеснікаў, нават калі родная мова для іх не руская ці беларуская, а школьную праграму яны праходзяць па звычайных падручніках і са звычайнымі настаўнікамі.

Абмеркавалі ўдзельнікі ток-шоў і шмат іншых прычынаў, як лакальных так і сістэмных, якія выклікаюць у бацькоў усё большае жаданне пераводзіць навучанне сваіх дзяцей у хатні фармат. Так, адна з праблемаў узнікла зусім нядаўна, літаральна з новага навучальнага года – гэта перанос пачатку заняткаў на больш позні час, прычым у розных школах гэта зроблена па-рознаму. Не ўсе бацькі пагаджаюцца і з тым, што сістэма адукацыі пабудаваная па «іерархічным» прынцыпе, калі настаўнік выступае ў ролі «начальніка», а вучні робяцца «падначаленымі», якія вымушаныя падпарадкоўвацца сістэме, безумоўна прымаць яе правілы, што ў многіх выпадках вядзе да падаўлення індывідуальнасці вучня, не дазваляе напоўніцу раскрыцца патэнцыялу дзіцяці.

Пэўныя спрэчкі выклікала абмеркаванне праблемы «сацыялізацыі» дзяцей, якія большую частку часу праводзяць у сям’і і, на думку многіх, не атрымліваюць неабходнага досведу стасункаў з іншымі дзецьмі, працы ў калектыве, у тым ліку і ведаў таго, як абыходзіць адмоўныя ці нават стрэсавыя сітуацыі. Але тут таксама было выказана шмат розных поглядаў і прыведзена прыкладаў, што не ўсё так страшна і адмоўна, што дзеткам хапае стасункаў з равеснікамі ў іншым асяроддзі. Ды і досвед жыцця ў грамадстве нічым не адрозніваецца ў сем’ях, дзе дзеці атрымліваюць хатнюю адукацыю, бо акрамя школы бацькі і дзеці наведваюць тыя ж месцы – крамы, тэатры і кіно і ўсё іншае, што і сем’і «звычайных» школьнікаў. Праблема сацыялізацыі тут у большай ступені залежыць ад саміх бацькоў, ад выхавання ў сям’і.

Не абышлі ўвагай удзельнікі сустрэчы і ўзровень і прафесійную падрыхтоўку саміх настаўнікаў, праблему іх адукацыі і падрыхтоўкі. Адна з праблем, якую згадалі шмат хто з прысутных, – гэта «другаснасць» прафесіі настаўніка, калі ў грамадстве яна лічыцца «непрэстыжнай», а за сваю працу настаўнікі атрымліваюць вельмі невялікія грошы. Гэта становіцца прычынай таго, што вучыцца на педагагічныя прафесіі многія ідуць у тых выпадках, калі не трапляюць у больш «прэстыжныя» ВНУ. Ды і сама адукацыя ў нашых ВНУ пабудаваная на састарэлых шмат у чым прынцыпах, якія не адпавядаюць сучасным патрабаванням, нашаму хуткаплыннаму і зменліваму часу, што патрабуе і сучаснага погляду на яго, на новыя цывілізацыйныя выклікі і запатрабаванні. Адзінае, што не змяняецца, – гэта асабістыя вартасці настаўніка, як чалавека, які працуе з маладым пакаленнем, які дае дзецям не толькі веды, але і бачыць у іх асобаў, бачыць іх індывідуальнасць і падтрымлівае таленты.

Акрамя ўсіх «тэарэтычных», «адукацыйных» ці «сацыяльных» пытанняў закранулі і тэму цэнаў і выдаткаў, якія патрабуе адукацыя, прычым не толькі хатняя, але і звычайная. Тут таксама шмат падводных камянёў, бо насамрэч наша бясплатная агульная адукацыя не такая ўжо і бясплатная, а адукацыя прыватная ці хатняя не заўсёды патрабуе вялікіх фінансавых укладанняў. Немалаважная ў наш час і такая праблема, як здароўе дзяцей, і ў гэтым плане да сучаснай школы ўзнікае ўсё больш пытанняў, бо да выпускных класаў практычна ўсе дзеці даходзяць з тымі ці іншымі адхіленнямі ў здароўі. І гэта таксама адна з прычынаў, чаму хатняя індывідуальная адукацыя выглядае ўсё больш прывабнай.

Глеб Хадарэнка

Цікавыя думкі і параду, як можна зрабіць так, каб і ў звычайнай школе з дзіцем займалася фактычна па індывідуальнай праграме і з мінімальнай колькасцю вучняў у класе, выказаў адзін з удзельнікаў ток-шоў Глеб Хадарэнка. Яго сын вучыцца ў беларускамоўным класе, якія звычайна ў нашых гарадах вялікая рэдкасць, а самі класы складаюцца з лічаных вучняў, нярэдка ўвогуле з аднаго. Тут ужо казаць пра недахоп увагі з боку настаўніка не выпадае, але гэта хутчэй выключэнне, ды і ў нашай рэчаіснасці, на жаль, не ўсе гатовыя да таго, каб іх дзеці атрымлівалі адукацыю па беларуску.

Падчас ток-шоў прысутныя задавалі шмат пытанняў выступоўцам, атрымлівалі адказы, выказвалі свае меркаванні і заўвагі. У канцы ток-шоў усе атрымалі магчымасць агучыць сваё бачанне праблемаў хатняй адукацыі і шляхоў яе развіцця ў нашай краіне. Сваім досведам падзяліліся і некаторыя з бабруйчан, хто ўжо мае досвед у гэтай сферы, хто вырашыў прынамсі пачатковую адукацыю сваім дзецям даваць менавіта ў такім фармаце.

Галоўная выснова сустрэчы – няма нічога немагчымага ў выбары схемы адукацыі для сваіх дзетак, асноўнае – гэта адказнасць, і адказнасць у першую чаргу саміх бацькоў як за выхаванне, так і за адукацыю сваіх дзяцей. Усе формы адукацыі ў наш час маюць права на існаванне, мусяць развівацца і ўдасканальвацца. Перш за ўсё трэба паляпшаць звычайную сістэму адукацыі, прычым на ўсіх узроўнях, і гэтак жа неабходна развіваць іншыя формы – як у выглядзе невялікіх прыватных школ, так і ў форме хатняй адукацыі. Але галоўнае ў гэтым працэсе – самі дзеці, бо яны – нашая будучыня, і падыходзіць да вырашэння ўсіх праблем і пытанняў трэба разважліва і асцярожна.

Алесь Сабалеўскі

Фота: Зарына Кандрацьева


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Кіно Беларусы свету

Беларускія дакументалісты атрымалі прызнанне на фестывалі кіно ў Капенгагене

Фільм «Радзіма» беларускіх дакументалістаў Аляксандра Міхалковіча і Ганны Бадзякі атрымаў адну з галоўных узнагарод...

valiancina_shauchenka
Кіно Літаратура

«Беларусьфільм» здыме экранізацыю рамана Караткевіча. Сталі вядомыя падрабязнасці

Уладзімір Караткевіч належыць да тых рэдкіх аўтараў, чые творы хутка ператвараюцца не проста ў класіку, а ў невычэрпную...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Квіз пра БНР у Батумі: цікавыя факты пра жыццё рэспублікі

24 сакавіка ў шматфункцыянальнай прасторы «аКсяродак» у Батумі адбыўся квіз «А што ты ведаеш пра БНР?». На мерапрыемстве,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Святочнае шэсце, мітынг і дваровы канцэрт. Як адзначаюць Дзень Волі ў Батумі

Беларусы Батумі адзначылі Дзень Волі шэсцем па вуліцах горада і ўрачыстым мітынгам на плошчы Еўропы. Настрою шэсцю...

Апошнія навіны

    Кіно Беларусы свету
    Беларускія дакументалісты атрымалі прызнанне на фестывалі кіно ў Капенгагене
    Кіно Літаратура
    «Беларусьфільм» здыме экранізацыю рамана Караткевіча. Сталі вядомыя падрабязнасці
    Грамадства Гісторыя
    Квіз пра БНР у Батумі: цікавыя факты пра жыццё рэспублікі
    Грамадства
    Святочнае шэсце, мітынг і дваровы канцэрт. Як адзначаюць Дзень Волі ў Батумі
    У Коўне адкрылі помнік Клаўдзію Дуж-Душэўскаму
    Грамадства Кіно
    Фільм «Межы» Юлі Шатун з'явіцца на VODBLISK ужо 1 красавіка
    Грамадства
    27 сакавіка ўпершыню будзе адзначацца Дзень еўрапейскіх аўтараў
    Музыка
    Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі. Фотарэпартаж
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Печаная бульбяная каўбаса. Гатуем «бульбянку» разам з «Будзьма»
    Грамадства Літаратура
    У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» кнігу гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца
    Навіны "Будзьма!"
    Віншуем з Днём Волі
    Грамадства Беларусы свету
    Дзень Волі ў Коўне: урачыстае адкрыццё помніка на магіле аўтара бел-чырвона-белага сцяга Клаўдзія Дуж-Душэўскага
    Грамадства
    «Свае людзі» ў Батумі. Севярын Квяткоўскі: беларуская самаарганізацыя, якая праявілася ў 20-м годзе, працуе і тут
    Грамадства «Музыка»
    Музыка Алесь Чумакоў выканаў вядомую польскую песню пра Гомель па-беларуску
    Грамадства Гісторыя
    Пойдзем жыва да Касьцюшкі, Рубаць будзем маскалюшкі!

Афіша

  • 26.03 — 25.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Беларускі спектакль «Жнівень» у Варшаве

  • 26.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 26.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 26.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 26.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип