• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
27.01.2016 | Культура

Клуб «Ілі»: «Мы хочам даць тое, чаго людзі не маюць, — магчымасць выбару»

На праспекце Незалежнасці ў Мінску, проста праз дарогу ад Нацыянальнай бібліятэкі, адкрываецца новае месца, якое фактычна стварылі музыкі для музыкаў ды іх прыхільнікаў.

Напярэдадні адкрыцця клуба «Ili» дырэктар установы Яўген Бялоў і арт-дырэктар Павел Юрцэвіч распавялі пра адметнасці новага месца. Пакуль у самой зале, якая знаходзіцца ўнізе, фактычна ў сутарэннях, вядзецца рамонт, які літаральна днямі заканчваецца, таму мы размаўляем у невялічкім верхнім бары, ужо адкрытым для наведнікаў.

fota1

— Адразу становіцца цікава, чаму на шыльдзе абсалютна новага клуба, які яшчэ не адкрыўся, напісаны год заснавання «1994»?

Я.Б.: Усё вельмі проста — фірма «Салтайм», якая знаходзіцца на гэтым месцы, працуе бесперапынна з 1994 года. Па ўсім свеце прынята ганарыцца нават 5-10 гадамі працы. Мы лічым, што 22 гады — тым больш падстава для гонару. Тут быў бар, потым камп’ютарны клуб, потым канцэртная пляцоўка з барам. Фірма хацела ўжо згарнуць справы некалькі гадоў таму, але прыйшлі новыя людзі і вырашылі працягваць справу.

— А чаму ў такім разе была ўзятая новая назва?

Я.Б.: Канцэпцыя «Салтайма» як канцэртнай пляцоўкі была вычарпаная, таму яна была перагледжаная і змененая. У выніку чаго і паўстала гэтае месца.

— «Ili» — гэта найперш што? Бар? Студыя? Клуб? Кавярня?

Я.Б.: Тут перасякаюцца некалькі паняццяў, якія і даюць уяўленне пра тое, што тут будзе адбывацца. Па-першае, гэта творчая лабараторыя, па-другое — опэн-спэйс, па-трэцяе — рок-клуб.  Тут можна будзе рэалізоўваць якія хочаш праекты: здымаць кліпы, запісваць музыку, канцэртныя альбомы, рэпетаваць, працаваць мастаком, фатографам, дызайнерам.

П.Ю.: Наша канцэпцыя ў тым, каб даць людзям тое, чаго яны, па сутнасці, не маюць, — права выбару.

fota2

— Павел, ты як кіраўнік студыі «Осмос» тут задзейнічаны ці гэта адасоблены праект?

П.Ю.: «Осмос» тут прысутнічае, і атрымліваецца, што ён пашырыўся: студыя будзе як у старым памяшканні, так і тут. У «Іli» перавезенае ўжо гуказапісвальнае абсталяванне. Мы сур’ёзна замарочыліся з акустыкай памяшкання, і я спадзяюся, што ў нас усё атрымалася. Таму ў клубе мы можам цяпер якасна пісаць як канцэртны лайв, так і выкарыстоўваць гэтае памяшканне як тон-залу. За кошт вялікай плошчы ў нас з’явіліся дадатковыя магчымасці ў працы з гукам.

— Наколькі сур’ёзна была змененая прастора пасля закрыцця клуба «Салтайм»?

П.Ю.: Па-першае, мы цалкам змянілі ўсе лакацыі, якія тут былі. Сцэна цяпер у іншым месцы, як і бар, за кошт чаго аптымізаваная пляцоўка танцпляцу, якая цяпер можа прыняць больш людзей.

Я.Б.: Сцэна не толькі перанесеная, але і павялічаная. Цяпер яна каля 20 квадратных метраў. Гук у памяшканні стаў рэальным без усялякіх стаячых хваляў і рэверберацый, якія псуюць настрой слухачам і музыкам. На залу будзе 5 кВт гуку, гэтага будзе цалкам дастаткова, каб разгайдаць такое памяшканне.

— На колькі наведнікаў цяпер разлічаная пляцоўка?

П.Ю.: Максімуму ніхто не ведае. Але 150-200 чалавек тут будуць пачувацца досыць камфортна.

fota3

Павел Юрцэвіч

— Якое значэнне будзе надавацца кухні?

Я.Б.: Тут не рэстаран. Мы разумеем, што не зможам пераламаць устойлівыя меркаванні і  пераканаць, што не трэба падчас канцэрта есці, таму кухня будзе, але выключна з закусак: сэндвічы, нагетсы, крылцы. Натуральна, што да закрытых мерапрыемстваў іншы падыход, і любыя замовы будуць выконвацца.

— Піва?

Я.Б.: Піва ўкраінскае, смачнае, недарагое. На сёння келіх каштуе 35 000. Яно сапраўды свежае, і я, чалавек непітушчы, паспрабаваўшы гэтае піва, адчуў асалоду.

— Які музычны фармат установы?

П.Ю.: Магу сказаць, чаго тут не будзе: нецікавай пустой музыкі. Тут будзе музыка, якой людзі спрабуюць займацца ўсур’ёз, але камерцыя для іх не ёсць вызначальным фактарам. Ад Макса Каржа да акадэмічнай музыкі, можа быць, але кандовай няўцямнай папсе незразумела для каго  тут не месца. І кавер-бэндаў тут таксама не будзе.

Я.Б.: Мы тут робім ухіл, але ўхіл не жанравы, а хутчэй канцэптуальны, бо вельмі моцна ў Мінску адчуваецца адсутнасць сувязі з тым пластом культуры, які фармуецца ў пад’ездзе, на вуліцы, на лаве, дзе людзі таксама прыдумляюць свае песні, але не развіваюцца і нікуды не выстрэльваюць. З тых, хто стрэліў у апошняе 10-годдзе, можа, і можна назваць з дзесятак гуртоў, але па вялікім рахунку, на слыху хіба Nizkiz ды Akute. Мы будзем старацца прадставіць пляцоўкі і такім гуртам, якія працуюць у межах пэўнага стылю і па-за межамі сваёй тусоўкі могуць быць нікому не вядомымі — ёсць жа дарк-эмбіент ці, напрыклад, дрон-сцэна.

fota4

Яўген Бялоў

— Чаму вы думаеце, што Мінск мае патрэбу ў такім месцы?

П.Ю.: У Мінску проста банальна не хапае канцэртных пляцовак, любой якасці.

Я.Б.: У нашым горадзе ёсць абсалютна шыкоўная ўстанова, якая называецца «Графіці», але памеры і спецыфіка памяшкання не дазваляе рабіць там канцэрты з шырокім гукам і пры вялікай колькасці публікі. Затое амаль кожны мінчук можа сказаць, што быў у «Графіці» і пазнаёміўся там з якой-небудзь цікавай музыкай. Я вось упершыню там пачуў Аляксея Шадзько, дзякуй «Графіці» за гэта… Мы гэтую канцэпцыю якраз і хочам развіць, пры тым, што маем магчымасць рабіць больш маштабныя канцэрты. З рэальнай сцэнаю. Я як музыка нашмат лепш граю, калі стаю на сцэне, чым калі я стаю пасярод публікі ці на нейкай прыступцы ў рэстаране. Паўбар-паўканцэртная зала, як Doodah King — гэта не тое. У «Каёце» выдатная сцэна, якую акружае бар, там прыгожа дзяўчаты танчаць на барнай стойцы, але гэта рэстаран, а не канцэртная пляцоўка — там музыкі выступаюць перад публікай, якая жуе. Ёсць досыць вялікія пляцоўкі, як Re:Public, КЗ «Мінск», Палац спорту, «Мінск-Арэна», Prime Hall, «Пляцоўка-хол», але для двухмільённага горада гэта мінімум. У якім Новасібірску такіх пляцовак дзясяткі з два.

— Тое ж «Графіці» адметнае тым, што падзеі там адбываюцца штодня. Ці будзе ў вас такое ж шчыльнае запаўненне?

П.Ю.: Так, паступова мы плануем выйсці практычна на штодзённую працу. Але не адразу, а цягам года, калі канцэрты тут будуць рабіць іншыя прамоўтары, а не толькі мы самі. Бо калі загрузіць цалкам сваімі канцэртамі кожны дзень, ёсць рызыка страціць якасць. Таму патрэбны час.

— Калі запланаванае адкрыццё клуба?

П.Ю.: На канец лютага — сакавік пачынаем ужо дамаўляцца з музыкантамі. Дакладную дату не хочацца прызначаць, каб потым не адкладаць.

Я.Б.: Мы таксама будзем радыя, калі нехта захоча далучыцца да нас. Напрыклад, хто можа рабіць працу SEO у сацыяльных сетках — прыходзьце да нас і дапамагайце. Наша прастора адкрытая для ўсіх, у нас няма тут штатнага раскладу і падзелу абавязкаў: усе прыходзяць і робяць тую працу, якую могуць.

Сувязь з клубам праз афіцыйныя суполкі — у Facebook і УКантакце

Размаўляў Сяргей Будкін, фота — Павел Бакшэеў

 


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура

Арт-рэздэнцыя для беларускіх творцаў у Варшаве

Музей сучаснага мастацтва ў Варшаве і канфедэрацыі музеяў L’Internationale запрашаюць творцаў з Беларусі і Украіны...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Гісторык Яўген Дудкін пра абвяшчэнне дзяржаўнасці беларускай мовы ў БНР

30 сакавіка 1918 года сучасная беларуская мова ўпершыню стала адзінай дзяржаўнай. Такое рашэнне прыняў у той дзень Народны...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У Варшаве распачынаецца цыкл дзіцячых праграм «Чароўны край»

У Варшаве распачынаецца цыкл дзіцячых праграм "Чароўны край«з вядомымі беларускімі музыкамі Сержуком Доўгушавым і Андрэем...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Беларусы распачалі флэшмоб памяці Ларысы Геніюш пасля знікнення яе помніка ў Зэльве

Навіна пра таямнічы дэмантаж помніка Ларысе Геніюш на тэрыторыі царквы Святой Жываначальнай Тройцы ў Зэльве абурыла...

Апошнія навіны

    Культура
    Арт-рэздэнцыя для беларускіх творцаў у Варшаве
    Грамадства Гісторыя
    Гісторык Яўген Дудкін пра абвяшчэнне дзяржаўнасці беларускай мовы ў БНР
    Грамадства
    У Варшаве распачынаецца цыкл дзіцячых праграм «Чароўны край»
    Грамадства
    Беларусы распачалі флэшмоб памяці Ларысы Геніюш пасля знікнення яе помніка ў Зэльве
    Літаратура Асоба
    Кастусь Цвірка: «Буду жыць, пакуль не выдам усе 200 тамоў «Беларускага кнігазбору!»
    Афіша
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў 1-2 красавіка
    Грамадства
    1 красавіка ў Рызе распачынаецца «Мова Нанова»
    Грамадства
    «Адчайныя часы патрабуюць адчайных крокаў». Як беларуска Наталля Сайед стала спявачкай у Гішпаніі
    Тэатр
    У Юрмале пройдзе прагляд вiдэазапiсу спектакля «Свабодных Купалаўцаў» «Сфагнум»
    Вандруем разам
    9 адметных сядзібаў, пра якія вы не чулі
    Кніжны сакавік: навінак мала але шмат анонсаў
    Грамадства
    Чаму нас не вучылі ў школе: 5 прынцыпаў эфектыўнага запамінання
    Грамадства
    Частку затрыманых полацкіх музейшчыкаў вызвалілі, канфіскаваўшы тэхніку і прызначыўшы суды
    Асоба
    Як «Слоўнік крывіцкай мовы» стаў «Слоўнікам беларускай гаворкі»
    Грамадства
    У Зэльве знік помнік Ларысе Геніюш

Афіша

  • 01.04

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Гуканне вясны ў Гомелі!

  • 01.04 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 01.04 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 01.04 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 01.04 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве
  • 01.04 — 05.04Выстава «Кераміка і ЭТНАбатаніка» ў Гомелі
  • 01.04 — 02.04Выстава Сяргея Русака «Культурны слой» у Познані
  • 01.04 — 02.04Выстава рэпрэсаваных мастакоў «ВІТАНКІ З БЕЛАРУСІ» ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    • Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі. Фотарэпартаж
    • «Беларусьфільм» здыме экранізацыю рамана Караткевіча. Сталі вядомыя падрабязнасці
    • Чаму нас не вучылі ў школе: 5 прынцыпаў эфектыўнага запамінання
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип