Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў

Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Гарадскі пікнік, рыцаскі фэст, дні беларускай культуры, літаратурныя імпрэзы, выставы — выбірайце мерапрыемствы на свой густ.


132.jpg

Беларусь

Мінск і Мінская вобл.

Вялікі гарадскі пікнік Vulitsa Ezha ў Батанічным садзе

122.jpg

У верасні вялікі гарадскі пікнік Vulitsa Ezha ладзіць 20-ы юбілейны фестываль і завершыць сезон гучным акордам.

Дата: 3 і 4 верасня
Час: 12:00–22:00
Месца: Батанічны сад

Падрабязней тут.

Музейныя заняткі для дзяцей «Псалтыр — першая кніга Францыска Скарыны» ў Мінску

123.jpg

Сустрэчу ладзяць для дзяцей 7–14 гадоў.

На сустрэчы вы зможаце дакрануцца да таямніцы стварэння першай кнігі Францыска Скарыны, даведацца больш пра асаблівасці афармлення Псалтыра ды разгледзець выдавецкі знак — сігнет Скарыны (выява сонца і месяца), які суправаджае ўсю выдавецкую дзейнасць першадрукара.

Дата: 3 верасня
Час: 13.00 (час мясцовы)
Месца: Нацыянальная бібліятэка, пр-т Незалежнасці, 116, Мінск

Падрабязней тут.

Агульная дыктоўка

125.jpg

Дата: 3 верасня

Час: 15.00 (час мінскі)

Месца: анлайн і афлайн (у дворыку Lidbeer на вул. Кульман 1/8, Мінск)

Падрабязней тут.

«Гранд Кірмаш» у Палацы Радзівілаў

127.jpg

У наведвальнікау палаца толькі ў гэты дзень з’явіцца магчымасць адправіцца на пошукі скарбаў, прыняўшы ўдзел у займальнай экскурсіі з элементамі тэатралізацыі «Па слядах апосталаў», і ўбачыць тое, што ў звычайныя дні ўбачыць нельга.

Дата: 3 верасня
Час: з 11:00 да 19:00
Месца: Нясвіжскі Палац Радзівілаў

Падрабязней тут.

Гомель

Заняткі «Школкі традыцыйных спеваў» у Гомелі

126.jpg

Дата: 3 верасня
Час: 14:00
Месца: філіял Веткаўскага музея, плошча Леніна, 4а (тэрыторыя Гомельскага палацава-паркавага ансамбля, за саборам Пятра і Паўла)

На такіх занятках няма гледачоў — усе ўдзельнікі. Не важна, ці ўмееце вы спяваць і ці ведаеце песні.

Падрабязней тут.

Віцебск

Roki market зноў у Віцебску!

128.png

Трэцяга верасня «Roki паб» праводзіць лета і закрывае сезон другім Roki-маркетам!

Дата: 3 верасня
Час: з 12.00 да 20.00
Месца: «Roki паб», вул. Дзімітрава, 4, Віцебск

Нведвальнікаў чакае экскурсія па дворыках Задзвіння, майстар-класы і шмат музыкі.

Падрабязней тут.

Польшча

Варшава

Арт-маркет у Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве

129.jpg

Дата: 4 верасня
Час: з 11.00 да 18.00 (час мясцовы)
Месца: Музей Вольнай Беларусі, Foksal 11, Варшава

Падрабязней тут.

Уроцлаў

Два спектаклі «Купалаўцаў» ва Уроцлаве

130.jpg

3 і 4 верасня ва Ўроцлаве «Купалаўцы» паказваюць спектакль па «Сабаках Еўропы» Бахарэвіча.

Падрабязней тут.

Калі сярод прапанаваных варыянтаў не знайшлося нічога па душы, раім выправіцца ў вандроўку па Беларусі. Скласці цікавы маршрут дапаможа наша рубрыка «Вандруем разам». Вось, да пракладу, некалькі магчымых варыянтаў, куды варта з’ездзіць і што паглядзець:

7 цудаў Друі: гайд ад «Будзьма!»


7 цудаў Глыбокага: гайд ад «Будзьма!»

Каб не прапусціць нічога цікавага, раім падпісацца на адмысловы тэлеграм-бот «Будзьма разам!», які дапамагае падпісчыкам незалежна ад месца пражывання даведацца пра беларускія мерапрыемствы ў сваім горадзе, краіне і нават па ўсім свеце!

Карыстацца ім вельмі проста: выбірайце той ці іншы горад або ўсю краіну, падпісвайцеся асобна на ўсе анлайн-мерапрыемствы ці выбірайце варыянт all inclusive — усе беларускія падзеі свету (у тым ліку і анлайн-мерапрыемствы). А пасля — сачыце за беларускім дзвіжам і далучайцеся!

А па гэтай спасылцы можна знайсці афішу бясплатных мерапрыемстваў.