• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • «Пра тэхналогіі і не толькі»
  • Афіша
22.07.2022 | Культура

Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў

Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Гарадскі пікнік, рыцаскі фэст, дні беларускай культуры, літаратурныя імпрэзы, выставы — выбірайце мерапрыемствы на свой густ.


photo_2022-07-22_18-01-03.jpg
Фота:.firstcitiz.com

Беларусь

Мінск

На выходных мінчан кліча да сябе батанічны сад. Там праходзіць ужо добра вядомы многім гарадскі пікнік Vulitsa Ezha.

canvas.png

Будзе ўсё як мае быць: амаль 50 удзельнікаў, 200+ страў і напояў Local Food Market з фермерскай экапрадукцыяй і хатнімі прысмакамі, дызайнерскі маркет з арыгінальнымі штучкамі ад рамеснікаў, фотазона з розыгрышам падарункаў, дзіцячая зона ад МАМСЛЕТ,актыўнасці і забаўкі, дыджэй-сэты і квізы, а таксама кіно.

Падрабязная праграма і квіткі тут. 

Выстава традыцыйнай беларускай вышыўкі ў гістарычным музеі

На выставе можна ўбачыць неверагодныя вышываныя рушнікі, тканыя паясы з беларускім арнаментам, пакрывалы, вышытыя іконы ды іншыя рэчы, зробленыя рукамі Алены Іванаўны Дубініч, слыннай майстрыні з-пад Нясвіжа, аўтаркі кнігі «Беларускі ручнік. З мінулага ў дзень сённяшні».

Выстава будзе працаваць да 7 жніўня. Падабязнасці па спасылцы.

ĀNANDA joy festival

24 ліпеня ў арт-прасторы «Фабрыка» адбудзецца ĀNANDA joy festival, прысвечаны свядомаму і этычнаму жыццю.

8ss1emmfztirg4jc69srs9ydfv05rg3w.png

У праграме — майстар-класы ды лекцыі, ёга ды музыкатэрапія, а таксама маркет этычных прадуктаў ды разнастайныя практыкі. Уваход вольны, але неабходна падпісацца на інстаграм-акаўнт фестываля. Падрабязней пра фестываль тут

23 і 24 ліпеня ў Дудутках — фэст «Наш Грунвальд»! 

8nwryp7dslikxw6vcrbapag78nv8ko1o.jpg

У праграме: рыцарскія турніры, хітовыя ды спартыўныя бугурты, рэканструкцыя эпізоду Грунвальдскай бітвы, канцэрт «Баль пасля Бітвы» з удзелам гуртоў «Хмельны вір», «KAS», «Небула», «Рокаш», шоу «Шатландская пяхота», «Пава», «Зямля легенд», «Эпідэмія», а таксама Яна Жанчака.

Будуць таксама кірмаш рамеснікаў, майстар-класы ды іншыя цікавосткі.

Падрабязная паграма і інфармацыя пра квіткі тут.

Дні беларускай культуры ў Суле

23 і 24 ліпеня заязджайце ў Сулу на Дні беларускай мовы і культуры! У праграме. дэкламацыя вершаў і паэтычныя двубоі на тэмы «Мой родны кут» і «Люблю Беларусь» з прызамі, моўныя квізы і віктарыны, спевы, танцы ды іншыя цікавосткі.

Віцебск

ART ACT! Імпрэза сучасных мастакоў

uhhbx6c9vc479z37ibmtwbf1rlvgb15q.png

Арганізатары абяцаюць: вас чакае паглыбленне ў іншую прастору, у нечаканыя арт-працэсы, перформансы і музычны адрыў. Захоўвайце здольнасць дзівіцца,⠀ бо вы — неад’емны ўдзельнік працэсу. Адкрывайце сэрца для пражывання новага, рознага, яркага і нават незаўважнага.⠀

Глыбокае

22 і 23 ліпеня ў Глыбокім будзе Вішнёвы фэст, свята збору вішні.

p2yiby4hpg4861uqrhqbgsayflzm8def.jpeg

Удэльнікаў фэсту чакае шмат розных цікавостак. Сярод іх: урачыстае шэсце «У гасцях у Вішні», конкурс-дэгустацыя «Варым разам вішнёвае варэнне», выстаўка «Вішнёвая мазаіка», конкурс паветраных змеяў «Вішнёвы палёт», інтэлектуальна-прыгодніцкі гарадскі квэст «PRO-вішню», пленэр, майстар-класы, сустрэчы з рамеснікамі ды іншыя мерапрыемствы.

Глядзіце падрабязную праграму фэста па спасылцы.

Гродна

«Коматаўскія пасядзелкі» пад Гародняй

h7iu4ll1mvmsfrqz1riwzlupebw9uhef.jpg

24 ліпеня царква ў вёсцы Коматава, што пад Гародняй, запрашае да ўдзелу ў сямейным праекце «Коматаўскія пасядзелкі». Удзельнікаў чакае сплаў на байдарках ад Скідзеля па рацэ Котра да храму ў Коматава, пікнік ля вогнішча і духоўная бяседа.

Польшча

Варшава

23 ліпеня ў Беларускім Моладзевым Хабе музыкі Андрусь Такінданг і Аквалерыя граюць дзіцячы музычны спектакль-інтэрактыў паводле апавяданняў пра Пэтсана і Фіндуса.

0b5jir98tnrwu6l149ffwc4spla8d1z4.jpg

Малых слухачоў чакаюць танцы, забаўкі і вясёлыя песні. Прыводзьце дзетак 3-10 гадоў і прыходзьце самі!

Лодзь

23 ліпеня фонд «Беларусы ў Лодзі» ладзіць імпрэзу «Палітзняволеная літаратура», прысвечаную літаратуры нашых палітвязняў.


fwpfc9xi76aux6tu1vqmmxdbhjp6h3g2.jpg

Гледачоў чакаюць: форум-спектакль «Цэнзар» і сумеснае напісанне лістоў палітвязням, выкананне твораў палітзняволеных; «Феномен беларускай палітзняволенай літаратуры ў кантэксце часу і сусветнага мастацтва», канцэрт з удзелам Юрыя Стыльскага (лідар гурта «Дай дарогу!»), а таксама гурта «Разбітае Сэрца Пацана».

Імпрэза ладзіцца ў межах Дзён беларускай культуры.

Падляшша

Фэст PREKUPALLE

187heevnt08ebby4gg3dfwn0sy55bic8.jpg

22-23 ліпеня на Падляшшы, у Рэспубліцы Біндзюха, адбудзецца фэст PREKUPALLE. Пастаянны лозунг фестывалю: «Музыка — Фільмы — Ежа». Наведвальнікаў чакае прэм’ера новага фільма Андрэя Кудзіненкі «Хто я?», майстар-класы па працы над сцэнарамі і акторскаму майстэрству і інш. Уваход вольны! Падрабязней па спасылцы.

Тбілісі

Арт-варкшоп «Квір-Лабірынт»

24 ліпеня Багдан Хмяльніцкі — культ- і квір-актывіст з Беларусі — запрашае разам паразважаць над квірным (у шырокім сэнсе слова) досведам жыцця ў Тбілісі ды размясціць асабістыя ўспаміны, гісторыі, пачуцці і маршруты на мапу горада.

Удзел вольны, але колькасць месцаў абмежавана, таму рэгіструйцеся па спасылцы. 

Калі сярод прапанаваных варыянтаў не знайшлося нічога па душы, раім выправіцца ў вандроўку па Беларусі. Скласці цікавы маршрут дапаможа наша рубрыка «Вандруем разам». Вось, да пракладу, некалькі магчымых варыянтаў, куды варта з’ездзіць і што паглядзець:

ТОП-7 непапсовых помнікаў Наваградчыны: гайд ад «Будзьма!»

Вандруем разам з «Будзьма!» па Астравецкім раёне. Частка першая

Топ-7 помнікаў ад «Будзьма!», якія варта наведаць у Пінску

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

Музыку Ганну Пышнік (Чымпаеш) асудзілі на тры гады калоніі агульнага рэжыму

Ганна выступала ў гуртах «Ня Варта», «ХАМ», VIKT(A)R xOi!. Была затрыманая 22 сакавіка нібыта за перадачу відэа з перасоўваннем...

valiancina_shauchenka
Адукацыя Гісторыя

След Рагнеды і два Менскі. Што «накапалі» археолагі і як гэта змяняе погляд на беларускую гісторыю

Наогул, навука — занятак, скажам так, «на аматара»: сумны, кабінетны, для дасведчаных. Каб убачыць сувязь «вузкаспецыяльных»...

valiancina_shauchenka
Адукацыя

Як будуць вучыць патрыятызму ў беларускіх школах? Мінадукацыі зацвердзіла праграму новага факультатыва

У Беларусі другі год вывучаюць «Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму». Гэта факультатыўныя заняткі для вучняў...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Як аддавалі Беласток

16 жніўня 1945 года ў Маскве была падпісана дамова паміж СССР і Польшчай аб канчатковым вызначэнні савецка-польскай мяжы....

Апошнія навіны

    Грамадства Музыка
    Музыку Ганну Пышнік (Чымпаеш) асудзілі на тры гады калоніі агульнага рэжыму
    Адукацыя Гісторыя
    След Рагнеды і два Менскі. Што «накапалі» археолагі і як гэта змяняе погляд на беларускую гісторыю
    Адукацыя
    Як будуць вучыць патрыятызму ў беларускіх школах? Мінадукацыі зацвердзіла праграму новага факультатыва
    Грамадства Гісторыя
    Як аддавалі Беласток
    Культура Грамадства
    Традыцыя вырабу чоўна ў вёсцы Перароў атрымала статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці
    Грамадства Гісторыя
    Колькі карон было ў Стэфана Баторыя і які іх лёс
    Культура Літаратура
    Акцёры як літаратурныя героі
    Грамадства Гісторыя
    Знайшлі яшчэ адну копію самай знакамітай гравюры Гродна. Але захавалася толькі палова
    Грамадства
    «Такія гісторыі здараюцца таму, што мы дазваляем моўнай дыскрымінацыі быць». Аліна Нагорная — пра тое, як у Беларусі затрымліваюць за мову
    Грамадства
    Нешта неверагоднае! Глядзіце: школьнікі пабудавалі плыт з 6 тыс. пластыкавых бутэлек – зараз на ім можна перавозіць 2 легкавыя машыны
    Грамадства Асоба
    Ганна Севярынец: Чалавек не можа і не мусіць мець усёдазволенасці, яму ў гэтым блага
    Культура Асоба
    Крысціна Дробыш пра «Кніжны Воз»: «Аплікацыя стварае асацыяцыі таго, што беларуская мова — гэта можа быць весела, прыгожа, цікава, забаўляльна»
    Навіны "Будзьма!" Гісторыя
    Ці была Гродзеншчына той самай старажытнай Літвой? «Гісторыя за 5 хвілін» шукае адказы
    Грамадства
    Сайт газеты «Народная воля» заблакавалі паводле рашэння Мініфарма
    Літаратура
    Антыгона як сімвал беларускіх пратэстаў

Афіша

  • 17.08 — 31.08

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Адкрыццё выставы Багдана Даўгялы «Мінск да мяне» ў Мінску

  • 17.08 — 31.08Зброя ВКЛ на выставе ў Нясвіжы
  • 17.08 — 25.09Выстава беларускага мастацтва «Калі сонца нізка — цені доўгія» ў Лейпцыгу
  • 17.08 — 28.08Выстава Марка Шагала ў Мінску
  • 17.08 — 18.09Арганны фестываль Ars Magna Organi па гарадах Беларусі
  • 17.08 — 18.08Выстава «Odszkolnić!» у Беластоку
  • 17.08 — 19.09Выстава Сяргея Селіханава «Вяртанне» ў Віцебску
  • 17.08 — 04.09Выстава маляванак Яээпа Драздовіча ў Віцебску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Як аддавалі Беласток
    • Вядомы рэпетытар і педагог Яўген Лівянт тлумачыць, чаму правалілася кампанія па набору ў ВНУ
    • З’явілася магчымасць усталяваць беларускі інтэрфейс у Windows
    • З успамінамі пра забітых герояў: Вольны хор выступіў у Варшаве на гадавіну выбараў
    • Рабіся інакшым — альбо загінеш
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM