23 жніўня 2025 г. Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на «Кушлянскі фэст» — традыцыйнае літаратурна-музычнае свята, якое ладзіцца ў філіяле «Музей-сядзіба Францішка Багушэвіча «Кушляны» (Смаргонскі раён).
Сёлета фэст будзе прысвечаны юбілейнай даце — 185-годдзю з дня нараджэння знакамітага паэта, публіцыста, перакладчыка, адваката і грамадскага дзеяча Францішка Казіміравіча Багушэвіча.
Падчас фэсту вас чакаюць: экскурсіі па музеі-сядзібе, сустрэчы з літаратарамі, майстар-класы, гульні, віктарыны ад Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, музычная праграма ад Смаргонскага раённага цэнтра культуры, духмяная габрата з зёлак, рамесніцкія рады ды незабыўная атмасфера летняга свята.
Дата: 23 жніўня
Час правядзення: 12:00 — 16:00.
Месца правядзення: Музей-сядзіба Францішка Багушэвіча «Кушляны».
Адрас: Смаргонскі раён, Гродзенская вобласць, в. Кушляны.
Уваход на фестываль вольны!
Кошт трансферу Мінск-Кушляны-Мінск — 40 руб.
Браніраванне месцаў у аўтобусе па тэл. +375 (17) 363-94-65.