• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
04.09.2018 | Грамадства

Магілёўскі гарвыканкам дзецям: “Дзей, выдумляй, спрабуй!” Што атрымалася?

Няўжо магілёўскія ўлады навучыліся рабіць святы для дзяцей? Ці, можа, цяпер за іх арганізацыю адказвае нейкі новы і клёвы чыноўнік? Так ці інакш, але 1 верасня на набярэжнай Дубравенкі для дзяцей правялі вельмі нядрэннае забаўляльнае мерапрыемства з назвай-дэвізам “Дзей, выдумляй, спрабуй!”.

Вядома, былі і недахопы: ужо стандартная для магілёўскіх святаў адсутнасць сметнікаў (ну проста магілёўцы вельмі культурныя людзі і не смецяць, думаюць, напэўна, у гарвыканкаме) і, нягледзячы на спякоту, амаль поўная адсутнасць у продажы пітной вады — знайсці яе быў той яшчэ квэст. У астатнім усё прайшло цалкам сабе на ўзроўні: нават палаткі з кітайскім шырспажывам, які так раздражняе дарослых і міма якога, на жаль, не могуць спакойна прайсці дзеці, стаялі недзе наводшыбе i не адцягвалі ўвагу малых ад асноўнага дзейства.

Безумоўным хітом дня ведаў сталі пажарныя разлікі. Малыя маглі ўдосталь налазіцца па машынах ратавальнікаў, паруліць, прымераць форму, каску, а потым паліць са шланга тых, хто не знайшоў пітную ваду. За дзецьмі пільна сачылі самі ратавальнiкi, расказвалі пра сваю працу, адказвалі на ўсе дзіцячыя пытанні, дапамагалі пры неабходнасці. Увогуле, не здзівімся, калі пасля гэтага 1 верасня дзеці будуць марыць працаваць у МНС. Побач, на не менш займальных інтэрактыўных пляцоўках, размясціліся супрацоўнікі ДАІ і службы ратавання на вадзе, але ім, зразумела, было складана канкураваць з выратавальнай тэхнікай.

Вялікі плюс свята — своеасаблівы кірмаш гурткоў і студый горада. Дзеці і бацькі маглі пазнаёміцца з усім спектрам афіцыйнай пазашкольнай дзейнасці, якая ёсць у Магілёве, пагутарыць з выкладчыкамі і кіраўнікамі гурткоў. Цудоўна, што ўсё гэта адбывалася ў нязмушанай атмасферы, што можна было паглядзець, што прапануе тая ці іншая студыя, параўнаць “канкурэнтаў” і выбраць сабе занятак па душы.

Дзейства адбывалася на фоне выступаў хлопцаў і дзяўчат з музычных і харэаграфічных студый горада. Таксама дзеці маглі пастраляць з лука, прымераць рыцарскія даспехі, узяць удзел у шматлікіх конкурсах і віктарынах — увогуле, кожны мог знайсці, як прабавiць час. Так што будзем спадзявацца, што ўпраўленне па адукацыі Магілёўскага гарвыканкама зможа цягам усяго навучальнага года вытрымаць высокі ўзровень, які быў зададзены ў Дзень ведаў.

 

Іра Тонева, Марыя Гілёва


Тэгі: Магілёў

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Не менш за 132 дзеячаў культуры ў няволі — Беларускі ПЭН

Беларускі ПЭН апублікаваў хроніку парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры за другую палову траўня 2023 года,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Выдавецтва Gutenberg шукае падтрымку для выпуску настольнай гульні «Шляхта»

Хто не марыў ненадоўга апынуцца ў Вялікім Княстве часоў Рэнесансу? Балі, паэзія, палацавыя інтрыгі... Еўрапейскае...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Як размаўляць з тымі, хто думае інакш

Не толькі ў раманах сем’і распадаюцца «праз палітыку», а сяброў робяць ворагамі адрозныя жыццёвыя прынцыпы. Можа...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Якой бачылі Беларусь у замежнай літаратуры

Любая краіна так або іначай адлюстраваная ў літаратуры. І звычайна гэтае адлюстраванне стварае або наўпрост звязанае...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Не менш за 132 дзеячаў культуры ў няволі — Беларускі ПЭН
    Грамадства
    Выдавецтва Gutenberg шукае падтрымку для выпуску настольнай гульні «Шляхта»
    Грамадства
    Як размаўляць з тымі, хто думае інакш
    Літаратура
    Якой бачылі Беларусь у замежнай літаратуры
    Грамадства
    Пара перастаць называць польскім, літоўскім, рускім тое, што належыць беларусам
    Гісторыя Асоба
    Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага
    Літаратура
    Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня
    Вандруем разам
    Ад старажытнай царквы да «міні-зыбіцкай». Што варта паглядзець у Гродне на выходныя
    Літаратура
    «Не загаснуць зоркі ў небе»: творцы з усяго свету зладзілі флэш-моб у падтрымку беларускіх пісьменнікаў
    Музыка Музыка
    Гурт «Петля Пристрастия» выступіў з канцэртам у Берліне. Паглядзіце, як драйвова там было
    Грамадства Музыка
    Ёсць, што паслухаць. Падборка травеньскіх беларускіх трэкаў на любы густ і гаманец
    Грамадства Кіно
    Кінафестываль «Паўночнае ззянне» адкрывае Open Call для беларускіх фільммэйкераў
    Грамадства Кіно
    У анлайн-кінатэатры VODBLISK папаўненне — фільм «II» Улады Сяньковай ужо даступны для прагляду
    Культура Літаратура
    Стартавала выдавецкая ініцыятва «33 кнігі для іншай Беларусі»

Афіша

  • 04.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Фестываль «Культура ў выгнанні» ў Кракаве

  • 04.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 04.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 04.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 04.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 04.06 — 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску
  • 04.06 — 08.06 Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Nothing Left» у Познані
  • 04.06 — 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    • Тэст: Пазнай выканаўцу па радках з трэка
    • Паглядзіце, якія выцінанкавыя стыкеры зрабіла мастачка Вольга Бабурына
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип