• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
19.02.2018 | У краіне Грамадства

Масленіца ў Магілёве: жменька бліноў і гара трэшу (фота)

Штогадовы трэш на Масленіцу ў Магілёве сёлета выйшаў на новы ўзровень.

Ім было мала адзначаць разгульнае паганскае свята з натоўпам п’янага неадэквату ў цэнтры горада, дык сёлета яны яшчэ і фантан пад стол прыстасавалі: расклалі на борціках ежу і бухло, загадзя падаслаўшы пад іх цэлафанавыя пакуначкі. Па-першае, i не накрышылі, па-другое, i дарагі граніт слядамі ад бутэлек не сапсавалi.

Масленіца ў Магілёве — не тое месца, куды можна прыйсці адпачыць сям’ёй. Гэта такая падзея ў канцы зімы, калі завод стаіць, працы няма, грошай не плацяць трэці месяц, бухаць дома ўжо надакучыла, хочацца дзвіжухі, а грошай на карчму няма і ў госці ніхто не кліча. Вялізныя чэргі па блінаы (адна ці дзве кропкі з імі — гэта наогул Масленіца была?), гарэлка ракой і сумнеўныя конкурсы для дарослых — вось у некалькіх словах тое, што адбывалася 17 лютага на фантанах каля “Тэхнапарка”. Некалькі пунктаў грамадскага харчавання з куртатым асартыментам, выродлівыя мяккія цацкі і выразаныя спехам дзеравякі замест заяўленых рамеснікаў, а яшчэ фізкультгурток для дзетак: хочаш — абруч круці, хочаш — мячык кідай, паскакаць яшчэ на месцы можна, папрысядаць там, не ведаю, дзеці ж любяць такое, лічаць арганізатары.

Свята страціла былое хараство некалькі гадоў таму, калі яго перанеслі ў цэнтр з Пячэрска (мабыць, каб не клапаціцца і не пускаць у адзіны гарадскі парк дадатковыя аўтобусы). Сагнаць усіх на невялікі пятачок з вялізнага парка чамусьці здалося гарадскім уладам выдатнай ідэяй: танна, злосна, ды і міліцыі менш занята, каб за п’яным народцам сачыць. На такое мерапрыемства людзі ідуць ад тугі і роспачы, таму што на працы прымусілі, ды і ўсё роўна больш няма куды: горад і так не песціць жыхароў падзеямі. Так, на гэтыя падзеі няма грошай, але навошта ж гэтым безграшоўем і галечай пышыцца? Нават адносна нядрэнная анімацыйная праграма ад студэнтаў Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў не выратавала сітуацыі, хоць і відаць было, што хлопцы i дзяўчаты сумленна стараліся.

Што сапраўды стала лыжкай мёду на гэтым свяце — дык гэта адліга: значыць, хутка ўжо можна будзе ехаць саджаць бульбу, а гэта не толькі забаўка, але і суцэльная карысць! Ды і румянае пудзіла на фантанах у суботу ўсё ж такі спалілі, праўда, да вечара пайшоў снег, так што, можа, і не спрацавала шаманства, вясна не прыйдзе, і Магілёў працягне тануць у балоце безвыходнасці і засмучэння.

 

 

Іра Тонева, фота – Марыя Гілёва


Тэгі: Магілёў

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя Асоба

Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага

31 траўня 1640 году на сьвет нарадзіўся хлопчык, якому наканавана было стаць на чале Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў

Пачалося лета — прыемная пара, калі можна не толькі адпачыць ад урокаў, але і з прыемнасцю пачытаць годную...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня

Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Канцэрты, маёўка, кватэрнік, спектаклі,...

valiancina_shauchenka
Вандруем разам

Ад старажытнай царквы да «міні-зыбіцкай». Што варта паглядзець у Гродне на выходныя

Гродна лічыцца неафіцыйна культурнай сталіцай нашай краіны, каралеўскім горадам, а яшчэ тут ёсць свая невялічкая «Зыбіцкая»!...

Апошнія навіны

    Гісторыя Асоба
    Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага
    Літаратура
    Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня
    Вандруем разам
    Ад старажытнай царквы да «міні-зыбіцкай». Што варта паглядзець у Гродне на выходныя
    Літаратура
    «Не загаснуць зоркі ў небе»: творцы з усяго свету зладзілі флэш-моб у падтрымку беларускіх пісьменнікаў
    Музыка Музыка
    Гурт «Петля Пристрастия» выступіў з канцэртам у Берліне. Паглядзіце, як драйвова там было
    Грамадства Музыка
    Ёсць, што паслухаць. Падборка травеньскіх беларускіх трэкаў на любы густ і гаманец
    Грамадства Кіно
    Кінафестываль «Паўночнае ззянне» адкрывае Open Call для беларускіх фільммэйкераў
    Грамадства Кіно
    У анлайн-кінатэатры VODBLISK папаўненне — фільм «II» Улады Сяньковай ужо даступны для прагляду
    Культура Літаратура
    Стартавала выдавецкая ініцыятва «33 кнігі для іншай Беларусі»
    Адукацыя
    Чытанкі, аўдыякнігі, размалёўкі, відэаспектаклі. Падборка карыснага кантэнту ад «Будзьма» для дзяцей і бацькоў
    Культура Рэлігія Паганства
    Ульяны, Куста, Рызыгры, Купалле. Што і як беларусы святкавалі ў чэрвені
    Трызуб і Пагоня
    Готы: адкуль старажытныя германцы ў Беларусі і Украіне? Распавядаем у новым выпуску «Трызуба і Пагоні»
    Літаратура
    Фестываль дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды» ў Мінску
    Асоба
    Мелказёраў: я не баюся быць тупаком

Афіша

  • 03.06 — 04.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Фестываль «Культура ў выгнанні» ў Кракаве

  • 02.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 02.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 02.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 02.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 02.06 — 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску
  • 02.06 — 08.06 Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Nothing Left» у Познані
  • 02.06 — 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    • Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
    • Тэст: Пазнай выканаўцу па радках з трэка
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип