• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
25.04.2022 | Грамадства Беларуская мова

Моўныя пасткі вайны

Здаўна мовы кантактавалі, варагавалі, выклікалі войны і падпісвалі перамір’і. Мовы зачароўвалі і раздражнялі, а праз гэта тысячы моваў, а дакладней іх носьбіты, вынішчаліся. Мовамі ганарацца, а некаторых саромяцца, мовы аб’ядноўваюць, а часам, наадварот, ствараюць раскол, піша Уладзіслаў Гарбацкі на старонках «Новага Часу».


image_10_768x277.png

Веданьне моваў — багацьце, якое падуладнае ня кожнаму. У звычайны час моўныя пасткі ці цяжкасьці выдаюць нас за замежнікаў, турыстаў, калі мы вымаўляем словы з акцэнтам ці памылкова, што выклікае ўсьмешку ці часам неразуменьне. Аднак у ваенны час моўныя пасткі, акцэнт да ўсяго могуць перакінуцца ня проста жартам ці непаразуменьнем, а сьмерцю.

Мовы заўсёды акрамя ўсяго выконваюць велізарную камунікацыйную і сымбалічную функцыю, дапамагаюць ідэнтыфікаваць сваіх і выявіць чужынцаў. Апошнім часам ва ўмовах расейска-ўкраінскай вайны шмат кажуць і пішуць пра ўкраінскае слова — «моўную пастку», якое дапамагае выявіць неўкраінца: паляниця. Цяперашніх расейскіх жаўнераў-акупантаў можна лёгка праверыць гэтым украінскім словам ці любым падобным іншым: полуниця, криниця, рушниця, якія расейцы ня могуць вымавіць дакладна.

stamps_of_ukraine__2013_29_logo.jpg

Такія словы-моўныя пасткі вядомыя іншым культурам і з даўніх часінаў. Прыклад першай вядомай чалавецтву пасткі можна знайсьці ў каштоўнай між іншым і сацыялінгвістычнай крыніцы — Бібліі. Узгадаем, што падчас вайны розныя плямёны выяўлялі ворага якраз дзякуючы памылковай ці недакладнай вымове пэўных словаў. Так, плямёны Галааду і Эфраіму падчас і пасьля вайны выкарыстоўвалі вельмі асаблівую тэхніку, каб распазнаць сваіх і чужых, якія імкнуліся пераправіцца праз Ярдан. Яны прасілі іх сказаць простае слова schibboleth, што на старажыдоўскай азначала «колас». Людзі з Эфраімава племя вымаўлялі першы зычны з сьвістам (sibboleth), а людзі з Галаадава племя вымаўлялі першы зычны з шыпеньнем (shibboleth). І гэтая невялікая розьніца давала магчымасьць распазнаць і забіць чужынца. Біблійны панятак шыбалет цяпер стаўся важным сацыялінгвістычным канцэптам, які азначае характэрную моўную асаблівасьць, па якой можна выявіць чалавека ці групу людзей. Гэта своеасаблівы «моўны пароль», які несьвядома выдае чалавека.

Вядомыя шматлікія іншыя падобныя моўныя крывавыя гісторыі. Францускі сацыялінгвіст Жан-Люі Кальвэ апісаў цікавы выпадак з часоў Першай сусьветнай вайны, калі нямецкія палонныя спрабавалі выдаць сябе за эльзасцаў. Ім паказвалі тады просты парасон і, каб зьбіць з панталыку, прасілі назваць, што гэта. Несапраўдныя эльзасцы адказвалі schirm, тады як эльзасцы выкарыстоўвалі іншае слова — barabli.

Гаіцянска-дамініканская часта забытая гісторыя 1937 году таксама сталася крывавай праз мову. Простае слова perejil (пятрушка) забіла каля 20.000 гаіцянцаў, якія не маглі дакладна вымавіць яго на гішпанскі манер. Бо дамініканскі дыктатар-ксэнафоб Рафаэль Трухільё пажадаў спыніць патокі гаіцянцаў у пошуку працы, якія пераходзілі мяжу па рацэ Рыа-Дахабон. Падазраваных у гаіцянскім паходжаньні прымушалі вымавіць слова-шыбалет perejil (пятрушка): таму, хто не спраўляўся, адсякалі галаву мачэтэ.

Веданьне моваў, у тым ліку роднай, можа як выратаваць жыцьцё, так і пазбавіць яго. Ёсьць моўныя пасткі і ў беларускай мове, якія адразу выяўляюць сваіх і чужых.

Цікава, што часам расейскамоўныя беларусы, якія зусім рэдка чуюць і размаўляюць па-беларуску, таксама могуць трапіць у гэтыя пасткі. Так, з маёй практыкі словы зьдзек, здранцьвеньне могуць лёгка выявіць небеларускамоўнага. У мінулым расейскамоўныя калегі падлаўліваліся якраз на гэтых словах. Як адзначае В. Вячорка, яшчэ адным яскравым беларускім шыбалетам зьяўляецца форма жаночага роду «дзвюма».

Але беларускамоўныя не вышукваюць наўмысна тых, хто ня ўмеюць па-беларуску, і тым больш не вынішчаюць іх. Вельмі часта ў выніку палітыкі русіфікацыі беларусы самі згубілі мову. Ды і ў гісторыі хутчэй беларускамоўныя становяцца ахвярамі толькі таму, што зьяўляюцца беларускамоўнымі. У розныя гістарычныя пэрыяды, асабліва ва ўмовах імпэрыяў, нават не асобныя словы, а беларуская мова цалкам зьяўлялася стыгмай, трактавалася, як гаворка, недамова і выяўляла прыналежнасьць нацыі да катэгорыі другарадных. У моўную пастку імпэрыі траплялі мільёны беларусаў. Русіфікатарская машына выправіла прамову многіх зь іх, каго не ўдалося асыміляваць цалкам і выправіць моўна, фанэтычна, то пачалі абражаць рознымі мянушкамі кшталту «бульбашы», «дранікі», «чаго-каго», «гэкуны/гакуны» і іншымі падобнымі.

Цікавая іншая зьява — уменьне абыходзіць моўныя пасткі, як абыходзяць міннае поле. Так, беларускія стараверы ў звычайнай сытуацыі вымаўляюць некаторыя беларускія словы ня так, як беларусы: напрыклад, у іх мяккая — р, таму буряк, а не бурак, ряма, а не рама, ряшучы замест рашучы і пад. Але вельмі часта, калі яны размаўляюць з беларусамі, то вымаўляюць цьвёрдае —р, каб быць сваімі, каб іх не ўспрымалі за чужынцаў, як пазначалі яны падчас экспэдыцыяў па Віцебшчыне. А вось паміж сабою яны зноў вымаўляюць —р мякка.

Канечне, інтэграваным у беларускую культуру мясцовым стараверам значна лягчэй абысьці пастку, чымся прыбышам-чужынцам. Таксама вельмі часта лёгка абысьці моўныя пасткі многім расейскамоўным беларусам, якія ведаюць беларускі культурны ды моўны кады. Аднак з цягам часу ўзьнікла іншая моўная пастка, якую фіксуюць сацыялінгвісты: расейскамоўныя, а часам і беларускамоўныя беларусы падлаўліваюцца калі не на вымаўленьні беларускіх словаў, то на русіфікатарскай перадачы сваіх імёнаў, прозьвішчаў у назвах старонак, прафайлаў у сацсетках, сеціве наагул.

Фэномэн няведаньня, а часам і прынцыповага ігнараваньня, непрыняцьця сучаснымі беларусамі традыцыі і правілаў трансьлітарацыі беларускіх імёнаў уласных з беларускай, а не з расейскай мовы — прыклад такой новай моўнай пасткі, зь якой ня могуць выпаўзці многія нават інтэлектуальныя беларусы і беларускі.

Выхаваныя ў савецкім расейскацэнтрычным духу многія беларусы жывуць па прынцыпе «хоць гаршчком, абы ня ў печ», тым самым спрыяючы распаўсюду расейскай мовы, множачы блытаніну і прысутнасьць расейскай мовы там, дзе яе не павінна быць — ва ўласных назвах, у назвах геаграфічных. Беларускі Іваноў лацінкай ня можа перадавацца як Ivanov, а толькі Ivanoŭ. Імя Сьвятланы Ціханоўскай, як лідаркі новай Беларусі, таксама дасюль падаецца памылкова і пад расейскім соўсам: Tsikhanouskaya, Tikhanovskaïa і пад., тады як існуе адзін варыянт — Cichanoŭskaja. І паказальным зьяўляецца тое, як падпісвае сябе міністар замежных справаў Уладзімір Макей — Vladimir Makei. Замест Uladzimir Makiej, як вымагае таго інструкцыя Дзяржаўнага камітэту па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі Беларусі 2020 году. Ён падпісваецца, быццам нейкі расейскі палітык, з улікам трансьлітарацыі з расейскай, а не беларускай мовы.

Дарэчы, у даным пытаньні не заўсёды прынцыпова паводзіць сябе і беларуская дыяспара. Яна дазваляе сабе своесаблівы дэмакратызм, які, насамрэч, зьяўляецца моўнай пасткай культурнай, моўнай вайны, што здаўна вядзе імпэрыя. Усё лёгка вырашальна, бо існуюць даўняя традыцыя беларускай лацінкі, правілы і нават дзяржаўная інструкцыя па трансьлітараваньні беларускіх назваў геаграфічных і ўласных — варта проста прытрымлівацца іх, а ня множыць глупоты.

Падобная праблема існавала і ва Ўкраіне. Спатрэбілася вайна, каб на Захадзе паступова пачалі адмаўляцца ад раcейскацэнтрычнага апісаньня рэгіёну. І цяпер мы бачым, што ангельская, часам француская, нямецкая, летувіская ды іншыя мовы прынялі правілы трансьлітарацыі з украінскай мовы, а не расейскай у перадачы ўкраінскіх назваў уласных: Kyiv, Kyivas замест Kiev, Kievas, Kharkiv, Kharkivas замест Kharkov, Khakovas і пад. Няўжо патрэбная вайна і ў Беларусі, каб і самі беларусы, і пагатоў Захад перайшлі на даўно існыя, прапанаваныя славістамі правілы трансьлітарацыі беларускіх назваў уласных і геаграфічных, а не працягвалі апісваць нас праз прызму расейскай мовы?

Захаваны правапіс аўтара

«Новы Час»

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя Літаратура

Жыў ідэяй нацыянальнага адраджэння. Гістарычны лёс Максіма Гарэцкага

«Народная Воля» працягвае публікаваць фрагменты з кнігі «250 асоб з Беларусі ў дыялогах культур». Гэтым разам аповед...

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства

Пра што сведчаць гістарычныя графіці ў самым старажытным захаваным храме Беларусі

Надпісы кшталту «тут быў...» на сценах з’яўляліся яшчэ ў Сярэднявеччы. Іх выдрапвалі нажом, іголкай ці пісалам...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Я працую са святымі». Як беларус дапамагаў карміць УСУ і тэрабарону

Да вайны ў Івана-Франкоўску «Томпсан» быў звычайным моладзевым барам. Цяпер тут гатуюць ежу для УСУ, тэрабароны і перасяленцаў....

valiancina_shauchenka
Грамадскі сектар

«Беларуская школа лідараў» у Польшчы. Заяўкі да 31 траўня

Праект з’яўляецца часткай праграмы «Лідары» Польска-амерыканскага фонду свабоды, якая рэалізуецца Фондам «Школа лідараў»....

Апошнія навіны

    Гісторыя Літаратура
    Жыў ідэяй нацыянальнага адраджэння. Гістарычны лёс Максіма Гарэцкага
    Культура Грамадства
    Пра што сведчаць гістарычныя графіці ў самым старажытным захаваным храме Беларусі
    Грамадства
    «Я працую са святымі». Як беларус дапамагаў карміць УСУ і тэрабарону
    Грамадскі сектар
    «Беларуская школа лідараў» у Польшчы. Заяўкі да 31 траўня
    Грамадства Літаратура
    Фестываль інтэлектуальнай кнігі «Pradmova» бярэ тайм-аут
    Грамадства
    Уладзімір Някляеў: «Ягоным сэрцам была Беларусь»
    Грамадства
    Выдавец Андрэй Янушкевіч не выйшаў на волю пасля 10 сутак арышту
    Грамадства
    Як выпрацаваць звычку на кожны дзень?
    Грамадства Літаратура
    Уладзімір Жылка: «Душа мая тужлівая — Лілея між балот». Трагічны лёс рамантыка нерамантычнай эпохі
    Вандруем разам
    Вандруем разам з «Будзьма!» па Браслаўскім раёне. Частка другая
    Краіна
    Бацькі Маргарыты Ляўчук на волі
    Грамадскі сектар
    Да 15 гадоў. У чэрвені пройдуць ПЯЦЬ крымінальных працэсаў над журналістамі
    Грамадства Адукацыя
    Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі
    Грамадства Краіна
    Затрыманы журналіст Алесь Любянчук
    Музыка Грамадства
    Затрымалі бацькоў опернай спявачкі Маргарыты Ляўчук, у былым доме Андрэя Павука – ператрус

Афіша

  • 27.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лідар J:Морс Уладзімір Пугач з канцэртам у Гданьску

  • 27.05 — 29.05Замкі і сядзібы Беларусі ў акварэлях Марыі Сыракваш у Мінску
  • 27.05 — 15.06Выстава графікі Валерыя Славука ў Мінску
  • 27.05 — 30.05Віртуальная выстава «КАНДРАТ КРАПІВА: да 100-годдзя пачатку творчай дзейнасці»
  • 27.05 — 12.06Выстава Ядвігі Раздзялоўскай у Мінску
  • 27.05 — 29.05Персанальная выстава Дзяніса Барсукова «Ён, Яна, Яны» ў Мінску
  • 27.05 — 28.05Анлайн-фестываль беларускіх фільмаў «Невядомы ўсход»
  • 27.05 — 29.05Выстава «Жывая вада» ў Гомелі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Мінінфарм Беларусі скардзіцца, што тэлеканал АНТ амаль ніхто не глядзіць
    • Артыстка Кацярына Ваданосава распавяла, што ў яе выявілі рак
    • «Нам варта быць самадастатковымі і шукаць сябе ў сабе». Вера Дзядок пра Нацыянальны мастацкі музей, постакаланіязм і маніпуляванне ідэнтычнасцю
    • Галіна Казіміроўская: «Менавіта тут і цяпер мы адказваем за тое, як будзе існаваць ці не існаваць беларуская культура ў будучыні»
    • Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM