• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
17.01.2014 | Беларуская мова «Mоўны вентылятар»

Моўны вентылятар: у нас няма чужых, усе роўныя

“Дык беларуская ого-го як розніцца ад рускай”, – думаецца ў юнацтве, калі ўважліва сачыць за ўрокамі мовы і літаратуры ў школе і чытаць у вольны час гістарычныя кніжкі. Нават гонар нейкі бярэ, маўляў, во якія мы адметныя, што б там хто ні казаў. Але гэты грунт пад нагамі мякчэе і агульны гумор псуецца, калі аматар беларушчыны воляю лёсу знаёміцца з іншымі славянскімі мовамі. Напрыклад, з польскай. Тут выяўляецца: большасцю таго, што павышала гістарычна заніжаную самаацэнку беларуса, ганарацца яшчэ і чэхі, палякі, украінцы і г.д. І ўжо не так лашчаць вушы жырандолі і фатэлі (PL), сумневы й марозівы (UA). І кожнае слова падаецца здраднікам, быццам бы яно знарок хавала сваё не рабоча-сялянскае паходжанне.

Сапраўды, у беларускай, як і ў большасці моваў, шмат пазычаных слоў, і не толькі з суседніх славянскіх ды сучаснай ангельскай, але і з балцкіх, германскіх моў, грэцкай і лаціны ды іншых.

 

Сакавітае слова

Мноства беларускіх выразаў вядомых як сакавітыя, самабытныя і трапныя, паходзяць акурат з “балтыцкага словазбору” – ці то проста нашых паўночна-заходніх суседзяў, ці то нашага субстрату, ці то наогул нашых продкаў, як каму падабаецца. Менавіта т. зв. балтызмы часта шануюцца рускамоўнымі беларусамі і ўжываюцца нават у рускім маўленні, бо ад іх смачна ў роце, да таго ж яны добра выражаюць эмоцыю, настрой дый увогуле такія пяшчотныя, шчырасці поўныя, мае, беларускія, родныя, кроўныя.

адліга – літ. atlėga, atlydys, усх.-літ. atlyga,

аскепак – лат. šķēpele ‘асколак’, літ. skepsnė ‘лапік, абрэзак’,

бамбіза – літ. bambiza, bambizas, bambyzas ‘таўстун, пузаты, цяльпук’,

бурбалка – літ. burbuliuoti ‘пускаць бурбалкі, пухірыцца’, лат. burbulet, burbuļuot,

дылда – лат. dilda ‘худы, высокі чалаве’, літ. dilda ‘непаваротлівы, няспрытны чалавек’,

жвавы – літ. žvalus ‘жвавы, бадзёры’,

жывёла – літ. gyvulys; gyvuolis, gyvolis (дыял.),

лайдак – літ. laidokas ‘распуснік, гультай, п’яніца’, лат. laidaks ‘гультай’,

люляць – літ. liūliuoti ‘гайдаць, калыхаць; усыпляць, напяваючы песню’,

мурза, мурзаты – лат. murza, літ. murza,

талака – літ. talka ‘дапамога, супольная праца за пачастунак, узаемадапамога ў рабоце; сабраныя людзі, памочнікі’, лат. talka.

А калі зачапіць паходжанне нашых геаграфічных найменняў, то наогул разварушыцца цэлы вулей нямунасаў, мястраў і іншых швакштаў.

 

Шляхетнае слова

Багата ў беларускую мову трапіла слоў з польскай або з іншых еўрапейскіх праз польскую. Найперш згадваюцца ўсе адметныя “касцельныя” словы (ксёндз, пацеры, кляштар, ружанец і пад.). Але апроч гэтага, усе слаўныя здабыткі інтэлігентнага заможнага жыцця літоўскай (то бок свойскай) шляхты дабраліся да нашых абшараў акурат у слаўныя часы Рэчы Паспалітай, а цвёрда ўкараніліся ў часы змагання за ейнае аднаўленне ў межах 1772 года, а для паловы беларусаў паланізмы стройна леглі на вякі як камень да каменя брукаваных дарог Пілсудскага. Адсюль маем розныя маёнткі, парэнчы і выкшталцоныя карункі. А таксама праграмнае на вакацыях пад акацыяй у альтанцы сядзела Аліцыя і далей па тэксце.

Зрэшты, калі беларус пачынае вучыць польскую мову, то ладная частка слоў і выразаў даецца лёгка – трэба трохі перакруціць беларускія (падступная тактыка ўяўнага гаварэння на любой славянскай мове), а вось рэшту трэба старанна завучваць. Але ўсё становіцца на свае месцы, калі для параўнання звярнуцца да нямецкай мовы, менавіта адтуль большасць дзіўнотаў і памароцтваў пальшчызны: regał – стэлаж, knajpa – шынок, бар, gmina – такі сабе сельсавет, szlafrok – халат і г.д.

 

Магдэбурскае слова

Але не толькі польская мова грашыць на т. зв. германізмы, але і нашая, ільняная-жытнёвая. Яшчэ ў эпоху вялікага літоўскага, рускага й жамойцкага да нас разам з найменнямі прыехалі вайсковыя і іерархічныя штукен: гарматы, гетманы, кулі, бурмістры і штыкі. Шмат агульных з нямецкай мовай слоў маем для называння будаўнічых і гарадскіх рэалій: грунт, дах, цэгла, кафля, фарба, цвік, муляр і інш.

Але з германізмамі заўсёды хісткая рэч, бо да канца цяжка сказаць, ці гэта ўзята жыўцом з нямецкай мовы, ці ўсё-ткі прыйшло з ідышу (германскай мовы габрэяў-ашкеназі). А паколькі габрэі на нашых землях жылі поруч з беларусамі і заўжды гергеталі міжсобку, то імаверна, што ладная частка нямецкіх слоў – габрэйскія. Хутчэй за ўсё, гэта будуць словы, звязаныя з гандлем, грашыма, рамесніцтвам, карчмой ды іншымі кагаламі. Калі з хаўрусамі, хеўрамі і лапсярдакамі яшчэ больш-менш зразумела, то вага, кірмаш, келіх, гандаль, рахунак, гармідар, шыльда, шпацыр ды шуфляда застаюцца ці то памежнай, ці то нейтральнай тэрыторыяй.

Моўны лёс часам падкідае такія “памежныя” словы ў люльцы на ганак не па адным, а прыводзіць цэлымі атарамі. І многія мовы, што ў пэўны перыяд існавання адчувалі знешнюю пагрозу (большасць славянскіх), імкнуцца праз пурызм, то бок ачышчэнне ад запазычанняў і замену іх уласнымі словамі, сцвердзіцца. Так, напрыклад, на месцы bilet, computer, theatre у чэшскай мове з’яўляюцца jízdenka, počítač, divadlo. А моцныя мовы, якія “пагражалі” іншым, могуць дазволіць сабе заставацца адкрытымі. І беларуская ў такім разе годна трымае добрую міну пры дрэннай гульні. Да таго ж, звесткі з Ві…педыі аб тым, што 30% самай пашыранай лексікі ангельскай мовы складаюць пазычанні з французскай, вяртаюць прытомнасць. Gleba зноў цвёрдая, herba зялёная, herbata смачная, odor мяккі, harmonia поўная. Ладу беларускай мовы нічога не пагражае.

 

Уладзь Лянкевіч і Алена Пятровіч

Папярэднія артыкулы:

Моўны вентылятар: разбуральнікі легендаў

Моўны вентылятар: стэрыльная беларушчына

Моўны вентылятар: рускі – значыць беларускі

Моўны вентылятар: вынаходзіць лісапед

Моўны вентылятар: памылак не існуе

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Асоба

Мастаку Вячку Целешу — 85. «Каб я асыміляваўся і стаў латышом, то мой шлях у прафэсійнае мастацтва, магчыма, прайшоў бы трошкі лягчэй»

Беларускі мастак, пэдагог, філякартыст, краязнавец і грамадзкі дзеяч нарадзіўся ў мястэчку Краснасельскі Ваўкавыскага...

valiancina_shauchenka
Культура

Паглядзіце, якія файныя паштоўкі са Скарынам выйшлі ў беларускім выдавецтве

Серыю паштовак «Еўрапейскія пуцявіны Францішка Скарыны» намаляваў мастак Міхаіл Дайлідаў. Каляровую падборку надрукавалі...

valiancina_shauchenka
Адукацыя

«Жуйка» на партрэце Лукашэнкі і ангельская мова для... допыту палонных

Савецкія падручнікі. Больш дысцыпліны. Ідэалогія. Выхаванне працай. Ангельская мова — не трэба. «Школа — гэта храм»....

valiancina_shauchenka
Грамадства Адукацыя «Мама, не журыся!»

Выпрабаваньне «разьмеркаваньнем». Лявон Вольскі пра змены ў беларускай сістэме адукацыі

«У Эўропе толькі адна такая краіна з разьмеркаваньнем. РБ. І вось як увялі, дакладней, вярнулі гэтую савецкую...

Апошнія навіны

    Грамадства Асоба
    Мастаку Вячку Целешу — 85. «Каб я асыміляваўся і стаў латышом, то мой шлях у прафэсійнае мастацтва, магчыма, прайшоў бы трошкі лягчэй»
    Культура
    Паглядзіце, якія файныя паштоўкі са Скарынам выйшлі ў беларускім выдавецтве
    Адукацыя
    «Жуйка» на партрэце Лукашэнкі і ангельская мова для... допыту палонных
    Грамадства Адукацыя «Мама, не журыся!»
    Выпрабаваньне «разьмеркаваньнем». Лявон Вольскі пра змены ў беларускай сістэме адукацыі
    Грамадства
    Святлана Курс: Беларусамі быць цяжка. Але ж цікава і шыкарна
    Грамадства
    «Я зазіраю сабе ўсярэдзіну, і здаецца, што мае ідэалы не зьмяніліся, ня страцілі каштоўнасьць». Сёння 61 год Алеся Бяляцкаму
    Гісторыя
    Як Агінскі спрабаваў адрадзіць Вялікае Княства Літоўскае?
    Музыка
    Музычная знаходка: спецыялісты з Мінска аднавілі страчаны твор беларускага кампазітара ХІХ стагоддзя
    Культура Беларуская мова
    Анімэ, манга і фанфікі ў беларускай культурнай прасторы. Дзе шукаць?
    Літаратура
    Юля Цімафеева: «Я вельмі ганаруся, што нясу нашую беларушчыну, нашую мову да амерыканскай публікі»
    Культура Літаратура
    30 верасня распачынаецца фестываль PRADMOVA. На яго прыедуць беларускія пісьменнікі і інтэлектуалы з усяго свету
    Грамадства Беларусы свету
    Ва Уроцлаве ў кастрычніку пройдзе ХI Фестываль Незалежнай Беларускай Культуры
    Грамадства
    Вампіры, прывіды, шкілеты і крывавыя дрэвы: расказваем пра містычныя месцы ў Беларусі
    Гісторыя
    Сувораў напаў, парушыўшы рыцарскія традыцыі. Трагедыя бітвы пад Сталовічамі
    Грамадства Літаратура
    Навінка: выдавецтва Gutenberg Publisher выпусціла раман «Круглая Square» Вала Клемэнта

Афіша

  • 27.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 27.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 27.09Паказ фільма «Ператрымка» ў Берліне!
  • 27.09Беларускамоўны квіз у Беластоку
  • 28.09Зміцер Вайцюшкевіч у Варшаве
  • 28.09Вольга Гапеева і Дзмітрый Строцаў у Патсдаме
  • 30.09 — 01.10Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    • Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь
    • Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент
    • Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах
    • «Хоць пад ботам акупанта, рабіць беларускую працу». Да дня народзінаў Наталлі Арсенневай
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип