• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
19.09.2018 | Навіны "Будзьма!" Разам да справы!

“Мы звярнуліся да банка, бо меркавалі, што яму таксама важна захаваць гістарычную спадчыну”. У Гародні прайшоў прэс-клуб пра сацыяльна значны кантэнт

7 верасня у новай прасторы гарадзенскага “Цэнтра гарадскога жыцця” кампанія “Будзьма беларусамі!”, Цэнтр даследавання грамадскага кіравання “СІМПА” разам з Hrodna Media Room правялі чарговы прэс-клуб. Гэтым разам гаворка ішла пра стварэнне і прасоўванне сацыяльна значнага кантэнту: культура, здароўе, адукацыя, беспрацоўе, пенсіі, інклюзія, ЖКГ. Як у гэтых вялікіх тэмах знайсці гісторыю і зрабіць так, каб яна набыла рэзананс, а праблема — рашэнне?

 

Ад журналіста чакаюць агалоскі, справядлівасці, а яшчэ закліку да дзеяння

Як мяняецца свет пасля выхаду артыкула на вострую для канкрэтнага чалавека ці супольнасці праблему? Гэтае пытанне вядоўца, каардынатарка кампаніі “Будзьма беларусамі!” у Гарадзенскім рэгіёне Хрысціна Марчук адрасуе спікеру Сяргею Пульшу, балазе ён мае салідны вопыт у журналістыцы. Сяргей пачаў публікавацца у 1996-м у культавай газеце “Беларуская маладзёжная”, пасля былі інфармагенцтва БелаПАН, партал Naviny.by, а сёння ён працуе намеснікам рэдактара газеты “Новы Час”.

— Чаго чакаюць ад журналіста? Праўды, агалоскі, а ў першую чаргу — справядлівасці. Чалавек мае надзею, што журналіст дапаможа вырашыць яго праблему. У “Беларускай маладзёжнай” да нас звярнуліся людзі, заклапочаныя прыпяцкім запаведнікам: там паставілі лесапілкі і пачалі высякаць лес. Я паехаў у камандзіроўку. Хлопцы з ланцугамі на джыпах, якія трымалі паўраёна, вазілі мяне па лесапілках: у іх балела душа за запаведнік. Мы зрабілі матэрыял на тры нумары. У выніку дырэктара запаведніка знялі. Гэты матэрыял перадрукавала чэшская газета, таму што там былі згадкі пра кантракты з Чэхіяй. Чэшская фірма адмовілася купляць лес, хоць цалкам спыніць пастаўкі не ўдалося, — кажа Сяргей Пульша.

Сяргей Пульша

Сяргей Пульша

— У 90-я ў Гомелі ў адным ДК праходзілі рок-канцэрты. Пасля чарговага канцэрта, калі панкі разнеслі залу, дырэктар закрычаў: “Усё! Больш ніколі!”. Музычны кіраўнік быў добра знаёмы з парачкай музычных журналістаў — выходзіць артыкул пра тое, як усё было файна і крута. Музычны кіраўнік бегае з газетай: “А народу падабаецца!”. Праз тыдні два быў новы канцэрт, — расказаў Сяргей Пульша.

Рэдактарка часопіса “Імёны” Адар’я Гуштын дадае, што ў параўнанні з 1990-мі і 2000-мі сёння медыі канкуруюць за ўвагу з сацыяльнымі сеткамі. Цяпер чалавек у патрэбе хутчэй напіша на Фэйсбуку, чым пойдзе ў рэдакцыю. Канцэпцыя часопіса “Імёны” нетрадыцыйная для большасці беларускіх медыяў: калі чалавек жадае дапамагчы герою артыкула, ён робіць гэта адрасна, пераводзячы грошы канкрэтнаму чалавеку ці праекту. Дзякуючы такой мадэлі чытачы робяцца не проста спажывальнікамі інфармацыі, а актыўнымі ўдзельнікамі грамадскага жыцця.

— Я заўжды кажу, што ў нас самая класная аўдыторыя. Мы напісалі гісторыю пра бабулю Аню ў Чашніцкім раёне, што жыве ў бараку. Яна размалявала карцінамі сваё жытло, вёску і яшчэ яна рэзчыца па дрэве. У яе няма нават лядоўні, але яна ні на што не скардзіцца. Нам пачалі пісаць “мы хочам купіць ёй лядоўню”. Бабуля Аня адказала, што ёй не патрэбная лядоўня. Адзін чытач усё ж купіў халадзільнік і сам адвёз. Вось іншы прыклад. Мы пісалі пра бежанку Паліну. Яе бацьку забілі на Данбасе. Сям’я збегла ў Беларусь, і цяпер Паліна корміць усю сям’ю. Паліна вырасла каля Марыупаля, марыла стаць марачкай, а стала даяркай. Штораніцы яна ўстае а 4-й. Нам прыйшло столькі паведамленняў з прапановай дапамогі. Мы ў рэдакцыі нават арганізавалі дзяжурствы, хто будзе адказваць на каментары. У “Імёнах” я ўбачыла, што беларусы сапраўды могуць дапамагаць талакой, — кажа Адар’я.

Адар’я Гуштын

Адар’я Гуштын

Паспяховыя кейсы матэрыялаў на вострыя сацыяльныя праблемы ёсць і ў рэдакцыі Hrodna.Life. Рэдактарка спецпраектаў партала Ірына Новік расказала пра артыкул, прысвечаны дзяўчыне, якая 4 гады жыве ў лесе. Пасля некалькіх публікацый праблемай заняліся мясцовыя ўлады. Удаве скульптура, якую хацелі выселіць з уласнага дома таксама ўдалося дапамагчы дзякуючы журналістам. Пасля матэрыялу карэспандэнта Руслана Кулевіча гарадзенку выпісалі з неўралагічнага дыспансера, а яе дом у раёне Новы Свет захавалі.

 

Часта аўдыторыя не гатовая ўспрымаць вострыя тэмы

Дырэктарка “Гродзенскага дзіцячага хоспіса” Вольга Вялічка часта дае журналістам інфанагоды — дзейнасць арганізацыі вельмі актыўная. Аднойчы Вользе давялося шукаць дапамогі ў зусім складанай сітуацыі.

— У мінулым годзе дзяцей на вазках не пусцілі на подыум. Ім сказалі: “Вы сапсуяце наш праект”. Я звярнулася ў Hrodna.Life, выйшаў добры артыкул. Для мяне засталося пытанне: ці добра мы робім, што праз журналістаў паказваем пакуты? Мажліва, трэба больш станоўча і канструктыўна, — кажа Вольга.

Спікерка Ганна Шутава, кіраўніца прафесійнага выдання для рэкламістаў і маркетолагаў Marketing.by, пэўны час супрацоўнічала з сеткай кінатэатраў Silver Screen. Сумесна з часопісам “Імёны” кінатэатр правёў акцыю “Добры папкорн”: 1% ад продажу папкорну ішоў на патрэбы хворых дзяцей. Акрамя гэтага перад пачаткам сеансаў гледачам паказвалі спецыяльны ролік, у якім дзеці з інваліднасцю разважалі, што такое суперсіла.

Ганна Шутава

Ганна Шутава

— Дзеці былі ў кепачках, каб прыкрыць іх хваробу. Пасля мы пачалі атрымліваць у асабістыя паведамленні: “Як вы пасмелі. Я прыйшоў з дзецьмі ў кінатэатр, а вы сапсавалі мне ўражанні”, — расказала Ганна Шутава.

— Часам і нас бярэ адчай. Мы атрымліваем шквал нянавісці пасля артыкулаў пра тэмы, звязаныя з хатнім гвалтам. Здавалася б, табе гэта нецікава, не закранае — прайдзі міма. Вельмі многа каментатараў лічыць сваім абавязкам дабіць гераіню, маўляў, яна сама ва ўсім вінаватая, — дадае Адар’я Гуштын.

Тым не менш рэдактарка “Імёнаў” не лічыць патрэбным мяняць ракурс асвятлення складаных тэмаў. Хапае цяжкіх гісторый, якія выклікаюць… сапраўдную зайздрасць. Напрыклад, артыкулы пра паралізаваных людзей, у якіх рухаецца літаральна адзін палец, але яны знайшлі сябе і паспяхова працуюць і адпачываюць.

 

На многія набалелыя пытанні грамадства бізнес, трэці сектар і медыі могуць даць адказ разам

Ганна Шутава прадставіла невялікую прэзентацыю, дзе паказала, якімі тэмамі медыі і/ці актывісты могуць зацікавіць рэкламадаўцаў. Як гэта ні дзіўна, брэндам і бізнесу таксама цікава ўдзельнічаць у вырашэнні складаных праблем, а не проста прадаваць тавар ці паслугі.

— Бізнес — гэта таксама частка грамадства. Брэнды разумеюць, што ў аўдыторыі ёсць інтарэсы і каштоўнасці. Адпаведна, бізнесу важна паказаць, што яны не проста робяць прадукт, а разам з вамі таксама думаюць пра ўсіх нас. Прывяду пару прыкладаў, як брэнды ўзаемадзейнічаюць з праблемай экалогіі. IKEA гэтай вясной аб’явіла, што скарачае ў сваіх крамах колькасць пластыкавых пакетаў, а ў кавярнях выкарыстоўвае толькі экалагічныя прадукты. Пра гэта актыўна пісалі журналісты ўсяго свету. Чаму? Таму што бізнес звязаў сябе з глабальнай праблемай, атрымаў профіт у выглядзе прысутнасці ў медыях, а мы з вамі ацанілі, што IKEA падзяляе нашыя прынцыпы. Гэта простая логіка, і ў Беларусі бізнес да яе ўжо прыйшоў, — кажа Ганна Шутава.

Правы жанчын, аўтаматызацыя бізнесу і адукацыя персаналу, зялёная тэматыка, фармаванне здаровых звычак у моладзі — праекты ў гэтых тэмах цалкам рэдакцыі абсалютна ўпэўнена прапаноўваць

 Ірына Новік

Ірына Новік

Досвед шыкоўнага партнёрскага праекта ёсць у рэдакцыі Hrodna.Life, калі разам з Беларускім народным банкам удалося стварыць мультымедыйны матэрыял пра сядзібу Аўгуста Панятоўскага ў Панямуні.

— Мы меркавалі, што банку таксама не чужая праблема захавання спадчыны. Банк знаходзіцца ў адным з найбольш удала рэканструяваных будынкаў у горадзе. Яго планавалі знесці, але пасля таго, як гарадзенскія гісторыкі ўзняліся на абарону помніка архітэктуры, банк захаваў будынак. Мы напісалі ім пра гэта і сышліся на гэтай культурнай каштоўнасці, — патлумачыла Ірына Новік.

Яшчэ адзін цікавы кейс партнёрства нечакана знайшоўся ў зале. Глеб Койпіш з вэб-студыі “Іквадарт” расказаў, што год таму бясплатна, па сваёй ініцыятыве і з любоўю да беларускай культуры стварыў сайт для музея Максіма Багдановіча. Гарадзенская ўстанова культуры яшчэ ніколі не мела такога прафесійнага канала для камунікацыі з публікай.

— За два першыя дні працы сайта музей атрымаў ахоп, якога не атрымліваў за некалькі папярэдніх гадоў. А наш бізнес займеў свой профіт у выглядзе новых кліентаў, — расказаў Глеб Койпіш.

Budzma.by

Фота: Аляксандр Саенка


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Квіз пра БНР у Батумі: цікавыя факты пра жыццё рэспублікі

24 сакавіка ў шматфункцыянальнай прасторы «аКсяродак» у Батумі адбыўся квіз «А што ты ведаеш пра БНР?». На мерапрыемстве,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Святочнае шэсце, мітынг і дваровы канцэрт. Як адзначаюць Дзень Волі ў Батумі

Беларусы Батумі адзначылі Дзень Волі шэсцем па вуліцах горада і ўрачыстым мітынгам на плошчы Еўропы. Настрою шэсцю...

valiancina_shauchenka

У Коўне адкрылі помнік Клаўдзію Дуж-Душэўскаму

Сёння ў Коўне адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка грамадскаму дзеячу Клаўдзію Дуж-Душэўскаму, аўтару эскіза бел-чырвона-белага...

valiancina_shauchenka
Грамадства Кіно

Фільм «Межы» Юлі Шатун з'явіцца на VODBLISK ужо 1 красавіка

1 красавіка ў анлайн-кінатэатры беларускага кіно VODBLISK з’явіцца фільм Юлі Шатун «Межы». Гэта ўжо другі беларускі фільм,...

Апошнія навіны

    Грамадства Гісторыя
    Квіз пра БНР у Батумі: цікавыя факты пра жыццё рэспублікі
    Грамадства
    Святочнае шэсце, мітынг і дваровы канцэрт. Як адзначаюць Дзень Волі ў Батумі
    У Коўне адкрылі помнік Клаўдзію Дуж-Душэўскаму
    Грамадства Кіно
    Фільм «Межы» Юлі Шатун з'явіцца на VODBLISK ужо 1 красавіка
    Грамадства
    27 сакавіка ўпершыню будзе адзначацца Дзень еўрапейскіх аўтараў
    Музыка
    Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі. Фотарэпартаж
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Печаная бульбяная каўбаса. Гатуем «бульбянку» разам з «Будзьма»
    Грамадства Літаратура
    У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» кнігу гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца
    Навіны "Будзьма!"
    Віншуем з Днём Волі
    Грамадства Беларусы свету
    Дзень Волі ў Коўне: урачыстае адкрыццё помніка на магіле аўтара бел-чырвона-белага сцяга Клаўдзія Дуж-Душэўскага
    Грамадства
    «Свае людзі» ў Батумі. Севярын Квяткоўскі: беларуская самаарганізацыя, якая праявілася ў 20-м годзе, працуе і тут
    Грамадства «Музыка»
    Музыка Алесь Чумакоў выканаў вядомую польскую песню пра Гомель па-беларуску
    Грамадства Гісторыя
    Пойдзем жыва да Касьцюшкі, Рубаць будзем маскалюшкі!
    Культура Гісторыя Літаратура
    Як Купала працаваў «у пекле» - вінакурам на бровары ў Сёмкаве (аўдыё)
    Грамадства
    Гісторык Уладзімір Арлоў аб святкаванні Дня Волі раней і цяпер

Афіша

  • 25.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Беларускі спектакль «Жнівень» у Варшаве

  • 25.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 25.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 25.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 25.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 25.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 25.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 25.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип