• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
19.05.2015 | Літаратура

Новы ўраджай «Гарбузіка»

Перыёдык для беларускамоўных дзетак выходзіў і раней стараннямі творчых бацькоў. Але цяпер, займеўшы падтрымку Саюза беларускіх пісьменнікаў і кампаніі “Будзьма беларусамі!”, “Гарбузік” стаў ярчэйшым, пашырыў колькасць чытачоў і, спадзяемся, з’явіцца ў дзяржаўных кнігарнях. Новае жыццё “Гарбузіка” адзначылі ў музеі навукі Elemento.Пачалося ўсё з таго, што беларускамоўныя бацькі, як гэта часта бывае, вырашылі самі зрабіць для сваіх дзяцей тое, што нідзе не купіш, – альманах з рэбусамі, вершамі, казкамі, забавамі і гульнямі на роднай мове. Запачаткоўваўся ён проста на форумах сайта dzetki.org.

«Бацькі абмяркоўвалі беларускамоўныя дзіцячыя выданні і параўноўвалі з замежнымі – часта не на карысць нашых, – згадвае рэдактарка «Гарбузіка» Вольга Мазурава. – Потым нехта сказаў, што мог бы рабіць вёрстку, хтосьці – дызайн, у кагосьці быў досвед стварэння тэксту, нехта рэдагуе. У выніку набралася пэўная колькасць людзей, гатовых рабіць саматужным накладам гэтае выданне”.

У такім выглядзе часопіс пратрываў пяць нумароў, яны былі тэматычныя – пра Вялікдзень, дыназаўраў, рыцараў, акіян, космас. Паступова бацькам захацелася, каб выданне пабачылі не толькі іх уласныя дзеці, але і іншыя маленькія беларусы. “Таму калі Саюз беларускіх пісьменнікаў звярнуўся да нас з прапановай, мы былі ўжо гатовыя”, – кажа рэдактарка. Пакуль альманах будзе мець два выпускі на год: адзін для дашкалятаў, другі – для малодшых школьнікаў, якія цікаўныя і ўжо ўмеюць чытаць. А як будзе попыт, магчыма, альманах пачне выходзіць часцей. У рэдакцыйную каманду ўвайшлі вядомыя пісьменнікі, мастакі, журналісты і мовазнаўцы – па сумяшчальніцтве мамы і таты.

Апроч твораў беларускіх аўтараў у наступным “Гарбузіку” будзе шмат усяго цікавага:

“Мы пабачылі, што няма добрых беларускамоўных коміксаў, дэфіцыт настольных гульняў – будзем гэтыя лакуны запаўняць, – кажа Вольга Мазурава. – Таксама прапануем дзецям па-беларуску брытанскую класіку. Гэта вельмі важна, каб дзеці маглі гадавацца, напрыклад, на вершах Эдварда Ліра, на “Казках матухны Гускі”.

Глабальная мэта ў “Гарбузіка” таксама ёсць: “Нам хацелася б стварыць своеасаблівы збор прэцэдэнтных тэкстаў – тых, на якіх гадуецца цэлая генерацыя”, – дадае Вольга.

На старонках альманаха будуць і майстар-класы, і энцыклапедычныя разгорты, і малюнкі ды апавяданні саміх дзетак, якія ўжо выступаюць як першыя тэставальнікі альманаху, а хутка стануць і сааўтарамі.

Арганізатары спадзяюцца, што альманах з’явіцца ў кнігарнях і бібліятэках – у тым ліку і ў рэгіёнах. Цяпер наклад альманаха – 1000 асобнікаў, але гэта зусім не шмат для ўсёй Беларусі, лічыць прадстаўнік СБП, паэт Анатоль Івашчанка. Як бацька траіх дзяцей ён кажа, што альманах сапраўды файны і карысны, але думае, што наступныя нумары будуць моцна адрознівацца ад першага, у якім сабралі найлепшыя матэрыялы папярэдніх гадоў: «Мне здаецца, такі беларускі дзіцячы часопіс на сёння мусіць быць тэматычны і канцэптуальны, я бачу, што ў будучыні ён будзе яшчэ цікавейшым. Аўдыторыя яго значна шырэйшая, чым пачатковая школа, штосьці для сябе знойдуць і падлеткі, і, вядома ж, бацькі».

На прэзентацыі першага нумара «Гарбузіка» ў новым фармаце выступалі вядомыя бацькі разам з дзецьмі – Анатоль Івашчанка спяваў разам з дачкой Яняй,  паэт Андрэй Хадановіч і Аленка чыталі вершы з новай кніжкі «Нататкі таткі», а Леанід Дранько-Майсюк заклікаў дзяцей не хадзіць у Макдональдс, а есці «родную яду», у тым ліку свойскі «Гарбузік». А напрыканцы юную аўдыторыю альманаха ўражваў хімічнымі эксперыментамі шалёны прафесар Леапольд Мазгакруцікаў.

Аляксандра Дорская, фота Зарыны Кандрацьевай


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

«На беразе Волі». Выйшла новая кніга Андрэя Хадановіча

«Гэтым разам не выбранае, а менавіта новае!», — падзяліўся навіной у сацсетках вядомы беларускі паэт Андрэй...

valiancina_shauchenka
Літаратура

«Адплывае спакойнае неба...» Памерла паэтка Надзея Артымовіч

У Бельску Падляшскім пасля працяглай хваробы на 77-м годзе жыцця памерла Надзея Артымовіч. Яе называлі паэткай...

valiancina_shauchenka
Музыка

«Тэкст напісаўся разам са слязьмі па спачылым». Андрусь Такінданг распавёў пра песню памяці Міраслава Лазоўскага

Напрыканцы верасня беларускі музыка Андрусь Такінданг прэзентаваў кліп на сваю новую песню «Шэры камень». Гэты твор...

valiancina_shauchenka
Культура

Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA пройдзе ў Варшаве на гэтых выходных

На працягу чатырох дзён, з 6 па 9 кастрычніка, у Варшаве адбудзецца фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA. Гэта...

Апошнія навіны

    Літаратура
    «На беразе Волі». Выйшла новая кніга Андрэя Хадановіча
    Літаратура
    «Адплывае спакойнае неба...» Памерла паэтка Надзея Артымовіч
    Музыка
    «Тэкст напісаўся разам са слязьмі па спачылым». Андрусь Такінданг распавёў пра песню памяці Міраслава Лазоўскага
    Культура
    Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA пройдзе ў Варшаве на гэтых выходных
    Культура
    «Чаму вы выйшлі з дому?» Хадановіч разважае пра паэзію пратэсту і салідарнасці
    Гісторыя
    Голда Мэір: «У мамы была звычка заяўляць, што ў Мілуокі ўсё горш, чым у Пінску»
    Грамадства
    У пошуках літвінізму. У Сейме Літвы абмеркавалі уплыў літвінізму на адносіны паміж беларусамі і літоўцамі
    Культура
    «Берлінскі сшытак»: загадкавы спеўнік бабулі Кацярыны Ваданосавай
    Грамадства
    Генпракуратура распачала крымінальныя справы супраць Рады БНР
    Мастацтва
    «Ніці супраціўлення»: адкрыццё выставы Руфіны Базловай адбудзецца ў Чэхіі
    64-гадовая беларуска падняла БЧБ-сцяг над адной з найвышэйшых гор свету
    Кіно
    Фільм «Зялёная мяжа»: што хацела паказаць Агнешка Холанд і што атрымалася
    Музыка
    Наста Хмель: Робім Беларусь у выгнанні, каб не знікнуць у чужым краі
    Забавы
    Гульня: Знайдзі аднолькавыя вокладкі
    Грамадства
    На якой мове мусіць размаўляць лагапед з беларускамоўнымі дзецьмі? Іна Кулей аб працы беларускамоўнага лагапеда

Афіша

  • 04.10

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Музейная імпрэза «Посцілка: прастора натхнення» ў Гомелі

  • 04.10 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 04.10 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 04.10 — 13.11Выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» ў Віцебску
  • 04.10 — 08.10Фестываль незалежнай беларускай культуры ва Уроцлаве
  • 04.10 — 17.11Выстава Руфіны Базловай у Чыкага
  • 04.10ПАДЗЕЯ ДНЯ: Музейная імпрэза «Посцілка: прастора натхнення» ў Гомелі
  • 05.10 — 09.11LAZARET. Персанальная выстава Цемры ў Празе

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
    • «Я аддала апошняе на сваю мару». Беларуская мастачка рызыкнула ўсім, што мела, і адкрыла ў Варшаве фотастудыю
    • Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    • Параза ці перамога? Першы мір Вялікага Княства Літоўскага
    • «Будуць беларусы — будзе беларуская кніга». У Батумі стартаваў фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova-2023
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип