• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
13.07.2016 | Грамадства Забавы

Пад патранажам графа Чапскага: A-Fest як новы фармат гарадскога свята

Лошыцкі парк для жыхароў Мінска — гэта нешта накшталт Булонскага лесу для парыжан: не ў самым цэнтры, але кожны любіць і перыядычна бавіць тут час. Партнёр фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі aDNaK! і самы гістарычна арыентаваны піўны брэнд краіны “Аліварыя”, выбіраючы месца для святкавання дня народзінаў легендарнага графа Чапскага, абсалютна лагічна спыніўся на Лошыцы.

_1261

З Лошыцай у знакамітага графа ў жыцці тое-сёе звязана: існуе легенда (як было насамрэч, мы не ведаем), што Ян Караль Чапскі меў раман з гаспадыняй лошыцкай сядзібы, жонкай Яўстафія Любанскага Ядвігай Кяневіч. Той самай, якая пасля самагубства стала знакамітай Белай Паннай — самым папулярным мінскім прывідам, якога можна сустрэць раз на год у красавіку і на якога палююць маладыя хлопцы і дзяўчаты, бо прывід, па словах відавочцаў, можа дапамагчы ў справах кахання.

Насамрэч Лошыцкі парк і ягоная сядзіба — проста скарб для аматараў гарадскіх легенд. Таму найлепшае месца для правядзення фэсту піва, ежы і ўсяго-ўсяго-ўсяго знайсці насамрэч складана.

“Фестывалі на адкрытым паветры, у парку, на траве —гэта сучасная еўрапейская традыцыя, — расказвае дырэктар па маркетынгу і развіцці бізнесу кампаніі “Аліварыя” Ганна Губкіна. — Чапскі ж займаўся не ў апошнюю чаргу менавіта “еўрапеізацыяй” Мінска. Звыклы фармат для Берліна альбо Лондана з часам стане звыклым і для Мінска”.

Чаму 13 жніўня? Вельмі проста — фэст пройдзе ў выходны дзень, напярэдадні дня народзінаў легендарнага графа. Што будзе на фэсце?

“Мы не хацелі рабіць чарговы проста музычны фэст, хаця нічога супраць такіх фэстаў не маем, — кажа спадарыня Губкіна. — Гэта будзе фэст ежы, піва, музыкі. Тут бургер будзе прадавацца побач з дранікам, а гарадскія забавы стануць побач з музычнай праграмай”.

Сярод забаваў абяцаюцца: парад вусачоў і барадачоў (каб зразумець, чаму, паглядзіце на любую выяву Чапскага і ягоныя шыкоўныя вусы), “Мазгабойня”, ледзь не самая любімая гульня сучасных мінчан. Гульні часоў Чапскага: калі вы апошні раз гулялі ў кракет? Кавярні, стылізаваныя пад час зараджэння мінскага піўзавода, які пасля стане заводам “Аліварыя”. І ў якасці музычнага сюрпрыза — сэт ад еўрапейцаў Brainstorm.

Пад фэст аддаюць досыць  вялікую частку парка — ад цэнтральнага ўвахода і да амфітэатра. Апроч таго, можна будзе зазірнуць і ў Лошыцкую сядзібу, якая не так даўно адкрылася пасля рэстаўрацыі, — цудоўная нагода адсачыць гісторыю аднаго з найцікавейшых мінскіх будынкаў ад перыяду Любанскага, праз савецкі інстытут, які займаўся раслінаводствам, да цяперашняга музейнага комплексу.

“На вялікі жаль, у экспазіцыі сядзібы амаль не засталося рэчаў, якія знаходзіліся тут за часамі Любанскага, — кажа супрацоўнік музея Васіль Сідаровіч. — Аднак інтэр’еры аднавілі максімальна ў стылістыцы эпохі. Дзе-нідзе захаваліся нават фрагменты шпалераў з японскімі матывамі (іх вельмі любіла Ядвіга Кяневіч), і мы дазволілі мастакам праявіць фантазію адносна колераў шпалераў, пры гэтым захаваўшы сам малюнак”.

Па словах супрацоўнікаў музея, ёсць нават невялікі шанец сустрэць прывідаў былых гаспадароў, выпадкова зазірнуўшы на экскурсію, але гэтага мы абяцаць не можам.

Мікалай Левертаў, фота – Зарына Кандрацьева


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

З’явілася выстава, прысвечаная гісторыі Бабруйска на картах, планах і чарцяжах у ХІХ — ХХ стагоддзях

Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі падрыхтавана і размешчана на сайце архіва віртуальная выстава «Бабруйск...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 10-11 чэрвеня

Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Сямейны фэст, выставы, фэст гістарычнай...

valiancina_shauchenka
Гісторыя Вандруем разам

Топ-5 гістарычных месцаў на Гродзеншчыне, куды варта паехаць на выходныя

Мінулым разам мы вандравалі па неафіцыйнай культурнай сталіцы нашай краіны, горадзе каралёў — Гродна. Гэтым разам прапануем...

valiancina_shauchenka
Музыка

«Знаходжу сілы ў веры ў тое, што людзі застануцца людзьмі». Алесю Камоцкаму 65

Сёння спаўняецца 65 гадоў паэту, музыку, перакладчыку, адному з пачынальнікаў беларускай аўтарскай песні Алесю Камоцкаму....

Апошнія навіны

    Гісторыя
    З’явілася выстава, прысвечаная гісторыі Бабруйска на картах, планах і чарцяжах у ХІХ — ХХ стагоддзях
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 10-11 чэрвеня
    Гісторыя Вандруем разам
    Топ-5 гістарычных месцаў на Гродзеншчыне, куды варта паехаць на выходныя
    Музыка
    «Знаходжу сілы ў веры ў тое, што людзі застануцца людзьмі». Алесю Камоцкаму 65
    Літаратура
    Міжнародны паэтычны флэш-моб: Іна Снарская чытае «Новую зямлю» Якуба Коласа
    Грамадства Гісторыя
    Перасялілі і жывых, і мёртвых. Як будавалі Вілейскае вадасховішча і наколькі яно бяспечнае?
    Музыка
    Музычная формула поспеху па-беларуску: тролі, тэхна і «Купалінка»
    Грамадства Літаратура
    «Воля да жыцьця». Кніга Андрэя Белавешкіна з'явілася ў вольным доступе
    Культура Музыка
    У гэтую пятніцу, 9 чэрвеня, на Падляшшы пачынаецца фэст беларускай традыцыі SONCAHRAJ
    Культура
    Мінкульт будзе выдаваць гастрольныя пасведчанні пасля праверкі творчасці «на прымальнасць»
    Грамадства
    Калектыўная памяць — інструмент альбо кансэнсус?
    Грамадства Гісторыя
    Паглядзіце на ўнікальнае фота аднаго з самых ранніх планаў старажытнага Бабруйска
    Трызуб і Пагоня
    Што трэба ведаць пра войны Беларусі і Украіны з Масковіяй? Новы выпуск відэапраекта «Трызуб і Пагоня»
    Літаратура
    Сучасная польская проза: 6 кніг, якія варта прачытаць беларусам
    Кіно
    Што паглядзець дзеткам: беларускія мультфільмы

Афіша

  • 10.06 — 11.06

    Сямейны фэст «TOYDAY» ў Мінску

  • 10.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 10.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 10.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 10.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве
  • 10.06 — 23.06Выстава Міхаіла Анішчанкі «Горад людзей» у Гродне
  • 10.06 — 16.07Выстава Рышарда Мая ў Чаросаве на Лепельшчыне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Першая перамога беларусаў
    • Тэст для вандроўнікаў па Беларусі
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Янкам Купалам
    • Цяжкая праца, сціплая ежа, гарэлка: жыццё сялян вачыма Сыракомлі
    • «Эйфарыя пасля пераезду нараджаецца з ілюзіі – у новай краіне ўсё будзе інакш». Псіхолаг пра перажыванне эміграцыі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип