Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Куратарская экскурсія па выставе да 100-годдзя «Маладняка» ў Мінску, выстава да стагоддзя Васіля Быкава ў Мінску, майстар-клас паводле твораў Марка Шагала ў Віцебску, літаратурная імпрэза «Галасы з ніадкуль» у Берліне, літаратурны монаспектакль «Сшытак першы. Помста» ў Вільні, сустрэча з пісьменніцай Святланай Курс у Беластоку, лекцыі, выставы, канцэрты — выбірайце падзеі ў сваім горадзе і на свой густ.
У суботу, 27 студзеня, у музеі гісторыі беларускай літаратуры ладзяць куратарскую экскурсію па выставе «Бурлівага лёту сляды незмярымы» да 100-годдзя літаратурнага аб’яднання «Маладняк».
Куратарка, старэйшая навуковая супрацоўніца Ірына Князева прадставіць надзвычай цікавы перыяд у гісторыі беларускай культуры — 1920-я гады. І, вядома, адну з самых адметных з’яў таго часу — часопіс «Маладняк», вакол якога паўстала цэлая грамада выбітных маладых пісьменнікаў.
Ці ведаеце вы, што Васіль Быкаў спрабаваў сябе і ў выяўленчым мастацтве. У юнацтве ён хацеў стаць прафесійным мастаком і навучаўся на жывапісным аддзяленні Віцебскага мастацкага вучылішча. Вучобу давялося спыніць, аднак улюбёны занятак Быкаў не кінуў.
На выставе можна пабачыць больш за 70 графічных і жывапісных работ Васіля Уладзіміравіча. Кожная з іх па-мастацку, дакладна і яскрава распавядзе пра пэўную падзею ці жыццёвы эпізод.
Краявіды, хаткі, падворкі з часоў дзяцінства, успаміны аб вайне, кур’ёзныя здарэнні, самаіранічныя замалёўкі, засваенне аўтамабільнай справы, будаўніцтва дачы ў Ждановічах — шмат каштоўных «абрысаў і ліній» зафіксавалі аловак і пэндзаль Васіля Уладзіміравіча.
Таксама ў экспазіцыі — фотаздымкі, кнігі, рукапісы, лісты, дакументы, асабістыя рэчы, прадметы адзення і аксесуары Васіля Быкава з фондаў музея гісторыі беларускай літаратуры.
У арт-прасторы «Чытбульвар» берасцейскай цэнтральнай гарадской бібліятэцы працуе файная выстава выцінанкі Святланы Аляксейчык «З пяшчотай да радзімы». Завітвайце паглядзець на прыгажосць.
У нядзелю, 28 студзеня, у Арт-цэнтры Марка Шагала на Савецкай адбудзецца майстар-клас паводле твораў Марка Захаравіча. Прапануюць стварыць мультфільм з твораў мастака! Завітвайце!
У суботу, 27 студзеня, у Берліне адбудзецца літаратурная імпрэза «Галасы з ніадкуль».
Галасы берлінскіх і менскіх аўтараў пракладуць сабе шлях скрозь гучную і штучную рэальнасць. Словы змесцяць боль і страх, смех і вецер, шэпт і крыкі.
У праграме — выступы Дзмітрыя Строцава, Марыны Хобель, Светы Бень, Змітра Вішнёва, Яўгена Лосіка.
Таксама абяцаюць перформанс гурта EG (Exorcistic Total Kunstwerk) і Міхаіла Шлайхера.
А яшчэ вас чакае прэзентацыя кнігі Аксаны Данільчык «Час знешняй адсутнасці», якая выйшла у лонданскім выдавецтве «Скарына Прэс».
«Карчма 1863», якой 22 студзеня споўніўся год, запрашае адзначыць свой дзень народзінаў.
27.01 (субота) 12.00-18.00 — квэст па горадзе, прысвечаны Паўстанню, пачатак у Карчме з 12 да 16 гадзін.
27.01 (субота) 19.00 — Васіль Калач у літаратурным монаспэктаклі «Сшытак першы. Помста». Пасля спектаклю абмеркаванне за куфлем піва.
28.01 (нядзеля) — размова з Аляксандрам «Кусь» Клачко на тэму: «За што беларусы змагаюцца ва Украіне. Досвед добраахвотніка».
У нядзелю, 28 студзеня, фрык-тэатр «Ex tempore» і Васіль Калач прэзентуе ў Вільні літаратурны монаспектакль «Сшытак першы. Помста» — фантастычныя апавяданні па матывах гісторыі і рэчаіснасці паводле тэкстаў В. Шэрага.
«Адметнасць і тэкстаў, і пастаноўкі ў тым, што яны і пра беларускую гісторыю, і пра сучаснасць. Пра новы погляд на гістарычныя паралелі.
Не праз лінзу вядомай гістарычнай постаці, а цераз мадэляванне позірку скрозь постаці гераізаваных шараговых удзельнікаў гістарычных падзей.
Тут пераклікаецца перажытае беларусамі ў апошнія тры гады і перажытае нашымі продкамі ў часы Паўстання 1863-64 гадоў. А менавіта, гвалт, рэпрэсіі, крыўда і боль, незламаны гонар і жаданне помсціць. І пытанне — што далей?» — кажуць аўтары.
Пасля спектакля адбудзецца абмеркаванне.
Завітвайце ў Гасцёўню Беларускай Рады культуры на фотавыставу Міхала Анемпадыстава «Простыя рэчы», якую спадар Міхал прэзентаваў на літоўскім тыдні дызайну ў 2011 годзе.
У суботу, 27 студзеня, у Беластоку адбудзецца творчая сустрэча з пісьменніцай Святланай Курс, якую вы дакладна ведаеце як Еву Вежнавец, аўтарку кнігі «Па што ідзеш, воўча?».
У прыязнай атмасферы за кубачкам гарбаты вы пазнаёміцеся са спадарыняй Святланай, пагутарыце, задасьцё пытаннечкі і, канешне, атрымаеце аўтограф.
Лекцыя-выстава «Народныя музычныя інструменты з Беларусі», дзе можна пабачыць, пачуць, нават зайграць на такіх унікальных беларускіх музычных інструментах, як колавая ліра, традыцыйныя дудкі, жалейка і іншыя.
2-я частка імпрэзы- гэта канцэрт Сержука Доўгушава і мужчынскага гурта Kasary.
Больш беларускіх падзей шукайце ў нашай Афішы.
Калі сярод прапанаваных варыянтаў не знайшлося нічога па душы, раім выправіцца ў вандроўку па Беларусі. Скласці цікавы маршрут дапаможа наша рубрыка «Вандруем разам».
Каб не прапусціць нічога цікавага, раім падпісацца на адмысловы тэлеграм-бот «Будзьма разам!», які дапамагае падпісчыкам незалежна ад месца пражывання даведацца пра беларускія мерапрыемствы ў сваім горадзе, краіне і нават па ўсім свеце!
А па гэтай спасылцы можна знайсці афішу бясплатных мерапрыемстваў.