Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Варштат па роспісе шопераў у Мінску, гарадскі квэст у Баранавічах, экскурсія «Спасава слабада. Стараабрадцы Гомеля» ў Гомелі, фестываль пісанак у Вільні, беларускія настолкі ў Тбілісі, чытанні па-беларуску са Светай Бень у Берліне, КOOB у Рызе, майстар-класы, канцэрты, выставы, спектаклі — выбірайце падзеі ў сваім горадзе і на свой густ.
Беларусь
Мінск
У суботу, 30 сакавіка, у музеі гісторыі беларускай літаратуры — аўтарскі занятак мастачкі Ірыны Князевай па роспісе шопераў.
«Кожны носіць сваё неба з сабой», «Пушча — загадка, разгадка хаваецца ў лесе», «У добрых справах і ў любасці да айчыны ўпадабляйцеся», «Трэба дома бываць часцей».
Жывапісна-маляўнічыя цытаты з твораў выбітных беларускіх літаратараў заўсёды натхняюць на творчасць. То на майстар-класе створыце ўласны малюнак на шопер па матывах і з выкарыстаннем гэтых цытат.
Заняткі будуць праходзіць у надзвычай натхняльным творчым асяроддзі — у прасторы экспазіцыі «Беларусь — краіна талентаў», дзе сабраныя жывапісныя, графічныя і скульптурныя партрэты беларускіх паэтаў і пісьменнікаў.
У суботу, 30 сакавіка, гарадзенскі акустычны праект «Opus Magnum» прэзентуе ў Мінску міні-альбом «Breathe of native nature».
Брэст і Брэсцкая вобласць
Баранавічы
У суботу, 30 сакавіка, 4roomclub кліча на гарадскі квэст па Баранавічах.
Выдатная нагода адправіцца ў тур выходнага дня і ў незвычайную экскурсію.
Старт — у Баранавіцкім краязнаўчым музеі.
Квэст будзе складацца з дзвюх частак: у музеі і па вуліцах горада.
Для вашай зручнасці час падабралі такім чынам, каб падладзіцца пад расклад грамадскага транспарту паміж Брэстам і Баранавічамі.
Гуляць можна камандамі ад двух да пяці чалавек. І не забудзьцеся смартфон з інтэрнетам!
Удзел дзяцей магчымы толькі з дарослымі. Квэст разлічаны на дарослую аўдыторыю.
Гомель і Гомельская вобласць
30 сакавіка Веткаўскі музей (той, каторы ў Ветцы) запрашае на майстар-клас па ткацтве.
Навучыць вас ткаць Мікола Асмалоўскі, супрацоўнік музея, ўлюбёны ў ткацтва!
Вы даведаецеся ўсё пра навіванне асновы: што гэта за такі працэс, якім чынам навіванне адбываецца, як разлічыць, колькі асновы спатрэбіцца для далейшага выкарыстання.
Пасля таго, як высветліце ўсе гэтыя пытанні, абавязкова паспрабуеце навіванне на практыцы. Кожны ўдзельнік зможа паткаць на кроснах і зразумее ўласнымі рукамі — што такое ткаць і як гэта рабілі нашыя продкі.
У нядзелю, 31 сакавіка, філіял Веткаўскага музея кліча на экскурсію па Спасавай Слабадзе.
З часоў свайго існавання, а менавіта, з сярэдзіны XVIII стагоддзя, раён Спасава Слабада быў месцам пражывання стараабрадцаў. Адзін з самых заможных і дагледжаных раёнаў горада ствараў своеасаблівы імідж Гомеля як горада гандляроў, чыгуначнікаў, дробных прадпрымальнікаў і рамеснікаў.
Вядзе экскурсію дырэктар музея Юрый Катляроў.
Германія
Берлін
У нядзелю, 31 сакавіка, у Берліне ладзяць чытанні па-беларуску са Светай Бень.
Вас чакае знаёмства з кнігай Ульфа Старка і Лінды Бундэстам «Звяры, якіх ніхто не бачыў акрамя нас».
Гэтая кніга-зборнік пацешных вершаў аб ўяўных істотах — цэлы даведнік, напоўнены малюнкамі, гумарам і нястрымнай фантазіяй.
Прапануюць чытаць гэтую кнігу разам, натхняцца і прыдумляць сваіх дзіўных істот, даваць ім імёны і маляваць іх партрэты. Мова сустрэчы — беларуская.
Латвія
Рыга
У суботу, 30 сакавіка, прынцэса беларускага соўла KOOB прыязджае з канцэртам і ў Рыгу.
Пераехаўшы ў Германію, былая фронтвумэн гурта Dee Tree Валерыя Дэле паступіла ў Берлінскі Джазавы інстытут і заснавала свой уласны бэнд.
Яе першы альбом «That Tree» набыў прыхільнасць нямецкіх крытыкаў, канцэрты па ўсёй Еўропе і перамогі ў джазавых конкурсах.
KOOB змешвае джаз, авангард, соўл і фольк, у кожным канцэрце вялікая роля адводзіцца імправізацыі музыкаў.
Літва
Вільня
У суботу, 30 сакавіка, у Вільні — канцэрт гурта «Вячоркі».
«Вячоркі» — малады акустычны праект, фішачка якога — у калейдаскапічнасці творчасці, сумяшчэнні розных жанраў і стыляў.
Вы пачуеце беларускамоўныя адаптацыі хітоў Альбано і Раміна Пауэр, Джо Дасэна, групы «Акварыума» і многіх іншых. І вядома ж, непаўторны аўтарскі матэрыял.
31 сакавіка грамадзянская ініцыятыва ды беларуская прастора запрашаюць на Суседскі фэст пісанак,на якім можна будзе далучыцца да святкавання вясны ды Вялікадня ў фармаце абмену традыцыямі, эстэтыкай, ведамі, музыкай ды спевамі.
Польшча
Варшава
У суботу, 30 сакавіка, Тутэйшы тэатр грае ў Варшаве спектакль «Гаральд».
Гаральд — гэта форма, структура для акторскiх iмправiзацый, з дапамогай якой на вачах гледача нараджаецца кампазiцыя iмправiзаванага спектакля. Гаральд быў прыдуманы як спосаб ствараць спектаклi ў Сан-Францыска ў 1967 годзе, дзякуючы працы тэатра «Committee».
Што адбываецца на пляцоўцы падчас Гаральда?
абiраецца тэма для iмправiзацыi;
акторы iмправiзуюць (ствараюць сцэны, маналогi) на абраную тэму, якiя мусяць скласцiся у цэльную кампазiцыю з пачаткам i фiналам;
разам з акторамi iмправiзуе музыка i мастак па святле.
Гэты Гаральд складаецца з трох частак:
рэжысёрская. Называецца яна так, бо рэжысёр Андрэй Саўчанка можа прапаноўваць тэмы для iмправiзацыi, тлумачыць гледачам структуру Гаральда, вырашаць, хто з актораў застанецца на сцэне, а таксама вызначаць фiнал кампазiцыi;
акторская. Усе вырашэннi ў iмправiзацыi прымаюць самi акторы;
глядацкая. Тут гледачы могуць абiраць тэму, склад удзельнiкау, а таксама, пры жаданнi, паудзельнiчаць у iмправiзацыi.
Такiм чынам, у Гаральдзе падрыхтавана толькi яго форма, структура. Напаўненне ж ствараюць усе ўдзельнiкi, якiмi, што вельмi важна, з’яўляюцца i гледачы.
Прыходзьце ж назiраць, кантактаваць, прапаноўваць, дзялiцца, размауляць.
Больш беларускіх падзей шукайце ў нашай АФІШЫ.
Калі сярод прапанаваных варыянтаў не знайшлося нічога па душы, раім выправіцца ў вандроўку па Беларусі. Скласці цікавы маршрут дапаможа наша рубрыка «Вандруем разам».
Каб не прапусціць нічога цікавага, раім падпісацца на адмысловы тэлеграм-бот «Будзьма разам!», які дапамагае падпісчыкам незалежна ад месца пражывання даведацца пра беларускія мерапрыемствы ў сваім горадзе, краіне і нават па ўсім свеце!
А па гэтай спасылцы можна знайсці афішу бясплатных мерапрыемстваў.