Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Гарадскі пікнік, рыцаскі фэст, дні беларускай культуры, літаратурныя імпрэзы, выставы — выбірайце мерапрыемствы на свой густ.
Мінск і мінская вобласць
Дата: 27 жніўня
Час: з 15.00 да 16.00 (час мясцовы)
Месца: музей народнай архітэктуры і побыту, Азярцо, Мінскі раён
Дажынкі на Беларусі здаўна праходзілі ўрачыста і святочна. Гэта кульмінацыйная падзея працоўнага года селяніна. І гэта не дзіўна, бо да зерня і хлеба ставіліся як да вялікай святыні.
Абавязковым атрыбутам свята быў апошні сноп і дажыначны вянок, якія дарылі гаспадару. Асноўны сэнс абрадаў на Дажынкі — падзяка зямлі за ўраджай і забеспячэнне здароўя, дабрабыту на працягу года.
Кошт квіткоў: для дарослых — 8,50 рублі; студэнтаў ды школьнікаў — 4,50 рублі; для дашкольнікаў — бясплатна.
«Першы званок» у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь
Дата: 27 жніўня
Час: з 12:00 да 17:00
Месца: Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
У праграме:
— культурна-адукацыйная праграма: лакацыі, прысвечаныя школьным прадметам;
— майстэрні калектываў, студый і гурткоў Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі;
— творчы пленэр ад ЗМФ «Неўская Палітра»;
— падарожжа летуценнікаў у школу на ўрок астраноміі сумесна з анлайн-гіпермаркетам 21vek.by;
— настольныя гульні ад Hobby games;
— лекцыйная пляцоўка;
— relax-зона з кінапраглядам падчас «Вялікага перапынку»;
— спецыяльная прапанова ад кафэ «Культурнае жыццё»;
— падарункі і сюрпрызы для кожнага ўдзельніка фестывалю ад афіцыйнага партнёра праекта ЗМФ «Неўская палітра».
Кошт уваходнага білета на мерапрыемства: дзеці ад 3-х гадоў — 8 руб.; дарослыя — 12 руб.
Фестываль феерверку «Навальніца» ў Стайках
Дата: 27 жніўня
Час: 18:00
Месца: РСТЦ ДГСААФ Стайкі, Мінская вобласць
У праграме «Навальніцы» — тры феерверкі ад трох прафесійных камандаў піратэхнікаў.
Акрамя піратэхнічнага шоў на «Навальніцы»:
— сцэна з танцполам;
— дзіцячы танцпол;
— фудкорт з найлепшымі гатункамі піва;
— лаўнж-зона.
Пачатак фестывалю — 16:00.
Пачатак канцэртнай праграмы — 18:00
Пачатак піратэхнічнага шоў — 21:30
Кошт квіткоў:
— дарослы — 35 руб;
— падлеткі ад 15 до 18 гадоў — 20 руб.;
— дзеці да 14 гадоў — бясплатна ў суправаджэнні бацькоў.
Літургія па-беларуску ў Храме св. Кірылы Тураўскага
У мінскім Храме св. Кірылы Тураўскага пройдзе літургія па-беларуску.
Дата: 28 жніўня
Час: 11:00
Месца: Храм св. Кірылы Тураўскага, Мінская духоўная акадэмія, вул. Зыбіцкая, 27
Дата: 28 жніўня
Час: 18.30
Месца: Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў, пр-т Незалежнасці, 47, Мінск
Тут можна пабачыць 64 літаграфіі Шагала, створаныя як ілюстрацыі да Старога Запавету. Спецыяльна для гэтай серыі твораў мастак і авалодаў тэхнікай літаграфіі.
24 работы з серыі «Вокны Іерусаліма», таксама ўключаныя ў экспазіцыю, з’яўляюцца эскізамі вітражоў для сінагогі пры шпіталі ў Іерусаліме.
Працы суправаджаюцца біблейскімі тэкстамі, якія апісваюць кожны асобны сюжэт — гэта дазволіць глыбей зразумець адлюстраванне біблейскіх сюжэтаў у творчасці Марка Шагала.
Выстава традыцыйна прадстаўляе і работы беларускіх аўтараў — іх творчасць дапоўніць асноўную экспазіцыю.
«Птушкі і зёлкі, танцы і зоркі» ў Сёмкава
Дата: 28 жніўня
Час: з 11:00 да 01:00
Месца: Мінскі раён, аг. Сёмкава, вул. Паркавая алея, 12, аграсядзіба «Даліна Утульнасці» Запіс на ўсе экскурсіі абавязковы!
Запіс на астранамічную экскурсію на гэтую дату завершаны. Наступныя: 02.09 і 03.09 (майстар-клас).
Імпрэза «Спрадвечныя ваяры Беларусі» ў Суле
Дата: 27 і 28 жніўня
Час: з 13.00 да 18.00 (час мясцовы)
Месца: парк гісторыі Сула, Стаўбцоўскі раён, Мінская вобл.
Вас чакаюць відовішчныя баі, гульні шатландскіх горцаў і іх старадаўнія танцы, майстар-класы ды лекцыі.
Сямейны фэст прафесій «Адзінарог» у Брэсце
Дата: 27 і 28 жніўня
Час: з 11.00 да 18.00
Месца: ГЦ «Экватар», вул. Гаўрылава, 16 (адкрыты паркінг), Брэст
На працягу двух дзён вас чакае нон-стоп інтэрактыў для дзяцей ад прадстаўнікоў розных прафесій — 70 адукацыйна-забаўляльных тэматычных станцый.
Кожнаму дзіцяці ўручаць «працоўную кніжку» для адзнак аб праведзенай працы. Тут усё будзе сапраўдным — спецвопратка, інструктаж, аплата!
Фермеры, музыкі, танцоры, робататэхнікі, альпіністы, вадзіцелі, повары, маракі, візажысты, цырульнікі, мастакі, урачы, футбалісты, будаўнікі, ваенныя і яшчэ 60 прафесій! Працы хопіць усім!
Будучыя супрацоўнікі МНС патрэніруюцца тушыць пажар, кухары — гатаваць, фермеры — даіць кароў і даглядаць коней!
За сваю працу ўсе дзеці атрымаюць гульнявы заробак, які змогуць па-сапраўднаму патраціць на фестывалі ў краме кандытарскай фабрыкі «Віцьба»!
Квіткі: 15 рублёў — на адзін дзень, 25 рублёў — на абодва дні фэста. Дарослым — бясплатна!
Рэгіянальны гістарычны фестываль «Mir-фэст», прысвечаны году гістарычнай памяці
Дата: 27 жніўня
Месца: г.п. Мір Карэліцкага раёна
Пляцоўка «Рэха даўніны» каля Мірскага замка — цэнтральнае месца фестываля. У рамках фестываля тры волаты зямлі мірскай, Радзівілы — Сіротка, Рыбанька і Пане Каханку, здзейсняць вялікае гістарычнае свята «Рэха даўніны», дзе сустрэнуцца знакамітыя уладары беларускіх фартэцый.
Выстаўка «Гісторыя карэліцкіх шпаляроў». Майстар-клас габеленшчыцы Ніны Пілюзінай ці Барысаўскага камбіната дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларускага саюза мастакоў, якія ўзнавілі адзін з габеленаў Карэліцкай мануфактуры.
Пляцоўка «Мікалаеўскі кірмаш». Пляцоўка кірмашу будзе не толькі месцам, дзе адбудзецца выстаўка рамеснікаў (керамістаў, ганчароў, кузняцоў, мылавараў, шкурнікаў і другіх народных майстроў), купля-продаж тавару, але і падзеяй, дзе просты народ будзе мець магчымасць «адвесці душу» ў розных забавах, танцах, выступленнях артыстаў.
Пляцоўка для дзяцей і моладзі «Горад пяці вуліц». На дадзенай пляцоўцы будзе працаваць фуд-корт, зона сямейнага адпачынку, атракцыёны.
Дата: 27 жніўня
Час: 12.00
Месца: ГЦ «Трыніці», пр-т Янкі Купалы, 87, Гродна
Камп’ютарны клуб «MAGENTA» ладзіць дзеля гэтага адмысловы фэст.
Вас чакае:
Фіналы турніраў па дысцыплінах Dota 2 і CS:GO;
Вялікая зона гульнявых прыставак (у тым ліку і рэтра);
Віртуальная рэальнасць у зоне VR ад VRGRODNOCLUB;
Зона магіі ад папулярнай картачнай гульні MAGIC the Gathering.
Мноства настольных гульняў на любы густ.
Разыгранкі падарункаў ад камп’ютарнага клуба і партнёраў фэста.
Прыходзьце перамагчы дракона!
Дата: 27 жніўня
Час: 20.00 (час мясцовы)
Месца: клуб «Падвал», вул. Маставая, 31, Гродна
IVA SATIVA грае сольны канцэрт у Гродне. І ўваход вольны!
Абяцаюць таксама афтэпаці з сюрпрызам.
Выстава фотамастака Антона Ляшчынскага ў Гродне
Дата: 27 ліпеня
Час: 18.00
Месца: вул. Горкага, 52 (2 паверх), Гродна
На выставе будуць фотапрацы ды графіка розных гадоў. А на адкрыцці можна будзе пагутарыць з аўтарам, паслухаць аўтарскую караценькую экскурсію па выставе ды павіншаваць яго з юбілеем.
Велавандроўка па Аўгустоўскім канале «Па слядах Суседзяў»
27 і 28 жніўня адбудзецца велавандроўка «Па слядах Суседзяў» па Аўгустоўскім канале.
Дата: 27 і 28 жніўня
Каб стаць удзельнікам 100-кіламетровага велапаходу, трэба папярэдне зарэгістравацца. Пажадана, каб удзельнікі мелі з сабой паходнае рыштунак: палатку (гамак), спальнік, дыванок. Абавязкова трэба захапіць з сабой пашпарт, паколькі падарожжа пралягае ў памежнай зоне.
Фэст камернай музыкі «Даўніна і сучаснасць» у Нясвіжы
Дата: з 26 па 28 жніўня
Месца: Тэатральная зала Нясвіжскага замка, Нясвіж
Запрашаюць прыхільнікаў класічнай музыкі. Чакае насычаная праграма з шасці канцэртаў. Будуць і папулярныя шэдэўры камернай музыкі, і менш вядомыя. Абяцаюць таксама музыку беларускіх аўтараў.
26 жніўня будзе канцэрт «Вівальдзі і П’яцола».
27 жніўня — адразу тры канцэрты: «Шапэн у замку» а 12-й, «Канцэрт дуэта Корсак — Калле» а 18-й і «Ноч у замку» а 21-й.
У нядзелю, 28 жніўня, фэст завершыцца двума канцэртамі: «Мары пра Нясвіж» а 13-й і «Даўніна і сучаснасць» а 17-й.
Майстар-клас па саламяных ляльках у Гомелі
Дата: 27 жніўня
Час: 12.00
Месца: філіял Веткаўскага музея, пл. Леніна, 4А, Гомель
Калі вам хочацца дакрануцца да такога мяккага і пяшчотнага матэрыяла, як салома, ды стварыць традыцыйную ляльку (а яшчэ ажывіць яе, каб лялька танчыла, абяцаюць арганізатары), то далучайцеся.
Колькасць месцаў абмежаваная — усяго 15, таму запісвайцеся на майстар-клас па нумары +375(232)509698 альбо у прыватныя паведамленні фэйсбук-старонкі музея.
Кошт — 5 рублёў.
«Школка традыцыйных спеваў» у Гомелі
ата: 27 жніўня
Час: 14:00
Месца: Месца правядзення: філіял Веткаўскага музея, г. Гомель, плошча Леніна, 4а (тэрыторыя Гомельскага палацава-паркавага ансамбля, за саборам Пятра і Паўла)
На такіх занятках няма гледачоў — усе ўдзельнікі. Не важна, ці ўмееце вы спяваць, ці ведаеце песні.
Перад тым, як заспяваць, на занятках адбываецца пэўная галасавая і дыхальная гімнастыка
Гэтым разам давядзецца спяваць жніўныя спевы і гатавацца да абраду «Жаніцьба коміна».
Кошт: бясплатна.
Тбілісі
Пляцоўка сацыяльнай актыўнасці ў Тбілісі
Дата: 27 жніўня
Час: з 13:00 да 16:00
Месца: Кафэ Тэарэма, 73а Агмашэнебелі, Сад ружаў
Уваход бясплатны
Правы чалавека, урбаністыка, культура, экалогія, гендэрная роўнасць, нефармальная адукацыя, моладзь, дабрачыннасць, падтрымка. Кожны знойдзе цікавае для сябе.
Вільня
Дата: 28 жніўня
Час: 18.00 (час мясцовы)
Месца: MUSICAL THEATER CLUB «Legends», Kalvarijų г. 85, Вільня
Лідар этна-электроннай музыкі, за час працы Shuma выпусціла 4 альбомы і адзін вініл. Восенню 2020 года вакалістка пераехала ва Украіну, дзе стварыла серыю калабарацый з украінскімі музыкамі і зняла гучны кліп, пасля якога гурт трапіў у спіс забароненых артыстаў Беларусі.
Цяпер гурт жыве ў Грузіі. Дык не абмініце магчымасці пачуць Shuma у Вільні!
Варшава
Купалаўцы граюць спектакль «Гусі-людзі-лебедзі» ў Варшаве
Дата: 27 жніўня
Час: 15.30 (час мясцовы)
Месца: Тэатральны Інстытут імя Рашэўскага, ul. Jazdów 1, Варшава
У межах святкаванняў у 15.30 Купалаўцы граюць новы свой спектакль «Гусі-людзі-лебедзі» паводле тэкста Альгерда Бахарэвіча.
Уваход вольны.
Дата: 27 жніўня
Час: 17:00
Месца: дворык Беларускага Дома (ul. Kryniczna 6), Варшава
На гэтым Фэсце мы паглыбімся ў беларускія традыцыі і культуру: паслухаем цудоўную музыку, вывучым і паспяваем сапраўдныя традыцыйныя беларускія песні і патанчым традыцыйныя танцы пад жывую музыку рытуальнай дуды, паслухаем таленавіты рок-гурт Рэлікт, навучымся традыцыйным рамёствам і нават палепшым нашыя веды беларускай мовы!
Заахвочваем усіх удзельнікаў прынесці свая фірмовыя хатнія стравы, якімі вы хацелі б падзяліцца з іншымі ўдзельнікамі фестывалю (пірагі, булачкі, бутэрброды, блінчыкі, салаты, закускі, ягады ці садавіну ці іншыя).
Каб не прапусціць нічога цікавага, раім падпісацца на адмысловы тэлеграм-бот «Будзьма разам!», які дапамагае падпісчыкам незалежна ад месца пражывання даведацца пра беларускія мерапрыемствы ў сваім горадзе, краіне і нават па ўсім свеце!
Карыстацца ім вельмі проста: выбірайце той ці іншы горад або ўсю краіну, падпісвайцеся асобна на ўсе анлайн-мерапрыемствы ці выбірайце варыянт all inclusive — усе беларускія падзеі свету (у тым ліку і анлайн-мерапрыемствы). А пасля — сачыце за беларускім дзвіжам і далучайцеся!
А па гэтай спасылцы можна знайсці афішу бясплатных мерапрыемстваў.