14 красавіка, у сераду, а 19.00, у кнігарні «Ў» адбудзецца прэзентацыя апошняй кнігі Сяргея Харэўскага, «ПраМоўленае».
У імпрэзе возьмуць таксама ўдзел Адам Глобус, Ігар Бабкоў, Міхал Анемпадыстаў, Валянцін Акудовіч. Запрашаюцца ўсе ахвочыя паслухаць герояў нашае культуры і атрымаць аўтографы.