29 красавіка ў берасцейскім клубе CITY адбыўся апошні канцэрт “Будзьма-тура”. Беларускі гурт Sciana і ўкраінскі Rolliks пры падтрымцы берасцейскіх гуртоў PIROUETTE! і TerraKod паставілі шматкроп’е ў падарожжы па Беларусі.
“Будзьма-тур” атрымаўся вельмі багатым на ўражанні як для беларускіх, так і для ўкраінскіх музыкаў. Гурт Rolliks павёз дадому пазітыўны настрой і толькі найлепшыя пачуцці да нашае краіны і беларусаў. Будзьма беларусамі — гэтае словазлучэнне мае для іх свой сэнс.