У эфіры праграмы «Азаронак. Напрямую» дэпутат Палаты прадстаўнікоў, генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, старшыня таварыства «Веды» кандыдат гістарычных навук Вадзім Гігін выказаўся пра «шкоднасць міфа аб Каліноўскім», піша «Наша Ніва». «У Савецкім Саюзе не гаварылі ўсю праўду пра Каліноўскага», — сцвярджае прапагандыст.
Вадзім Гігін, Кастусь Каліноўскі
Прапагандыст прызнаў, што беларусы лічаць Каліноўскага героем і таму сканцэнтраваўся на крытыцы меркавання часткі праўладнага лагеру, што «не такі ён і дрэнны, давайце хаця б яго цень пакінем».
Гігін лічыць, што такое меркаванне звязана з бояззю людзей развітацца з сваімі стэрэатыпамі, «калі табе ў школе гаварылі, што ён герой, і раптам высвятляецца, што не».
«Чым шкодны міф аб Каліноўскім?», — задае пытанне прапагандыст і тлумачыць:
«У Савецкім Саюзе, у савецкай Беларусі не гаварылі ўсю праўду пра яго. З яго рабілі фігуру, якая не адпавядала рэчаіснасці. Фігуру народнага правадыра, змагара перадусім за нейкія сацыяльныя даброты.
Так, ён лічыў, для таго, каб дабіцца мэты — вызваліць польскую Рэч Паспалітую з-пад улады Расіі — неабходна рабіць стаўку не толькі на шляхту, але і на сялянства. Вось у гэтым непасрэдна і быў яго радыкалізм. Хаця нейкай дакладнай сацыяльнай праграмы ў яго і яго прыхільнікаў не было».
Але, заўважае Гігін, «калі мы пачытаем «Мужыцкую праўду», загады яго жонду — гэта ж загады, якія супярэчаць духу беларускай нацыі».
На погляд прапагандыста, яны «распальваюць нянавісць да рускіх, праваслаўных».
«І гэта праўда. Мы не можам такога чалавека нават блізка набліжаць да нейкага пантэона і гаварыць: «Не, ну вы ведаеце, можа быць, ён супярэчлівы і неадназначны. Як ён «неадназначны»?
Ён адназначны. Гэта чалавек, які імкнуўся дабіцца ўлады не для асабістага абагачэння (безумоўна, гэта быў фанатык), а дабіцца ўлады праз распальванне варожасці, праз распальванне няроўнасці», — лічыць Гігін.
Чытайце яшчэ:
Кастусь Каліноўскі. Рэканструкцыя асобы і светапогляду «чырвонага» літвіна
«Чырвоны Каліноўскі». БССР і Заходняя Беларусь. Частка І
«Чырвоны Каліноўскі»: на сцягу антыфашыстаў у Іспаніі. Частка ІІ
«Чырвоны Каліноўскі». Пушчанская адысея касінераў. Ч. ІІІ
Чаму варта шанаваць Каліноўскага? Разбураем міфы, створаныя прапагандай
Глядзіце яшчэ: