Віншуем з Калядамі і надыходзячым Новым годам!

Шаноўныя нашы чытачы і чытачкі!

Сардэчна віншуем вас з Калядамі і надыходзячым Новым годам!

«Budźma razam!»

Жадаем моцнага здароўя, утульнасці ў хаце, святла ў душы, цёплых абдымкаў і хаця б крышачку святочнай магіі і веры ў цуд на Каляды.

Нават у самыя змрочныя моманты памятайма — сапраўдныя цуды ствараем мы самі! За некалькі апошніх гадоў беларусы столькі разоў даказвалі гэта самім сабе і ўсяму свету. Мы — нацыя, здольная на сапраўдныя цуды: цуд выжывання, цуд захавання нацыянальнай мовы ў варунках татальнай русіфікацыі, цуд сапраўднай салідарнасці, нягледзячы на ўсе рознагалоссі.

Гэтыя цуды спатрэбяцца нам яшчэ не раз, але мы вытрымаем, бо тое галоўнае, што лучыць нас і дае сілы, застаецца нязменным — любоў да Беларусі і жаданне бачыць нашую краіну вольнай і незалежнай.
Хай святочныя дні падораць як мага болей радасці і цеплыні!

Беражыце сябе і сваіх блізкіх!

Будзьма беларусамі і будзьма разам!

Спампаваць анімаваную паштоўку можна тут.