• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • «Пра тэхналогіі і не толькі»
  • Афіша
30.05.2014 | Музыка

Вольскі і Аракелян паставілі на вушы філармонію

Музычныя легенды – дуэт Stoppok plus Worthy з нямецкага боку ды Лявон Вольскі з Паўлам Аракелянам з беларускага – узялі ўдзел у канцэрце з нагоды 20-годдзя Інстытута Гётэ ў Мінску.

Першымі на сцэну Беларускай дзяржаўнай філармоніі на правах гаспадароў выйшлі беларусы. Свой сэт зайгралі Вольскі з Аракелянам, якія апошнім часам з’яўляюцца на выступах разам. Іх свежы погляд на бясспрэчныя хіты слухачы прымаюць з задавальненнем. У джазавым і блюзавым пераасэнсаванні хлопцы выканалі песні “Белая яблыня грому”, “Маё каханне”, “Менск і Мінск”, “Простыя словы”ды інш. Публіка ўспрыняла іх на ўра, і ўсцешаныя Лявон ды Павал паабяцалі вярнуцца з “Трыма чарапахамі”, тым самым зрабіўшы спойлер і часткова раскрыўшы таямніцу фіналу.

Зрэшты, пра добра адрэпетаваны экспромт з беларускімі калегамі расказалі і Штэфан Стопак з Рэгі Уорсі. Малавядомыя на беларускай прасторы Stoppok plus Worthy ў Германіі лічацца культавымі музыкамі. Нямецкія крытыкі сцвярджаюць, што яны дасягаюць эфекту прысутнасці аркестра на сцэне, працуючы ўсімі вольнымі канечнасцямі. І тыя, хто быў у зале, у гэтым упэўніліся. Нямецкія музыкі прадэманстравалі тонкае пачуццё гумару і зачаравалі слухачоў неверагодна эмацыйным выкананнем песень пра каханне і жыццё.

Фінал планаваўся сюрпрызам, і беларускія, і нямецкія музыкі былі ў надзвычай добрым настроі ды падчас сваіх сэтаў непразрыста намякнулі на яго сутнасць. Таму было ясна: зайграюць разам. Гэта толькі падагрэла публіку. Песня Stoppok plus Worthy “Прадказальнік надвор’я”, што апавядае пра складаныя ўзаемаадносіны Захаду і Усходу, фантастычна гучала квартэтам. Асаблівае ўвагі заслугоўваў Павал Аракелян, саксафон якога дадаваў разынку. Замілаванне выклікаў і Лявон, які энергічна падпяваў па-нямецку, зрываючы за гэта апладысменты. “Сапраўдная еўраінтеграцыя”, – пажартаваў ён.

А культурную рэвалюцыю ў сценах савецкага будынка філармоніі зрабілі “Тры чарапахі”. Пасля харавых спеваў разам з залай на “Гэй-ла-ла-ла-лай” беларусы паклікалі танчыць – і людзі паўздымаліся з месцаў! Адны па-заліхвацку скакалі разам з музыкамі на сцэне, іншыя прытанцоўвалі ля сваіх месцаў у партэры і на балконе. Беларуска-нямецкі квартэт потым яшчэ доўга не адпускалі, дзякуючы ім воплескамі за ўнікальнае гучанне песень і непаўторную атмасферу канцэрта.

 

Хрысціна Дарапей, фота – (с) Goethe-Institut Minsk, Аляксандр Ждановіч,

 


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Што такое ўнутраны стрыжань і як яго развіць?

Алесь Тодараў на budzma.org распавядае аб тым, што такое ўнутраны стрыжань і для чаго ён наогул патрэбны чалавеку. ...

valiancina_shauchenka
Музыка

Усё можна перажыць, калі падабраць правільную песню: топ-5 беларускіх трэкаў ад Алеся-Францішка Мышкевіча

Алесь-Францішк Мышкевіч — беларускі музыка, лідар гурта The Superbulls адмыслова для budzma.org падзяліўся ўласным топам улюбёных...

valiancina_shauchenka
Грамадства

З’явілася магчымасць усталяваць беларускі інтэрфейс у Windows

У карыстальнікаў Windows з’явілася магчымасць усталяваць беларускі інтэрфейс аперацыйнай сістэмы, піша Reform.by.  ...

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства

У Лельчыцкім раёне бабулі пакланіліся «каменнай дзяўчынцы»

Аднаўленне старажытнага абраду адбылося ў вёсцы Данілевічы Лельчыцкага раёна, піша @shtodzien.  Мясцовыя жыхаркі...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Што такое ўнутраны стрыжань і як яго развіць?
    Музыка
    Усё можна перажыць, калі падабраць правільную песню: топ-5 беларускіх трэкаў ад Алеся-Францішка Мышкевіча
    Грамадства
    З’явілася магчымасць усталяваць беларускі інтэрфейс у Windows
    Культура Грамадства
    У Лельчыцкім раёне бабулі пакланіліся «каменнай дзяўчынцы»
    Грамадства Адукацыя
    Вядомы рэпетытар і педагог Яўген Лівянт тлумачыць, чаму правалілася кампанія па набору ў ВНУ
    Грамадства
    Па Гродна распрацоўваюць эксклюзіўную экскурсію. У яе ўключаць замкі, хоць там няма нават пандусаў
    Культура Грамадства
    Фатограф Яўген Атцецкі прэзентаваў мультымедыйны праект пра «Плошчу перамен»
    Культура Грамадства
    Абрад «Карагод» у Рычове. Новы фільм праекта «Кола беларускіх абрадаў»
    Грамадства Музыка Гісторыя
    «Друзья, купите папиросы». Як песня яўрэя з Гродна стала вядомая ва ўсім свеце
    Грамадства Адукацыя
    Запісвайцеся! Беларускамоўныя класы ў Гародні і Заслаўі чакаюць вучняў
    Грамадства Гісторыя
    Паміж Арламі, але з Пагоняй: Мінск і Міншчына ў падзеях 1812 года
    Грамадства
    Мастака Алеся Пушкіна пакаралі ў калоніі пяццю месяцамі ў ПКТ
    Грамадства Краіна
    Школьнае адзенне дзелавога стылю ў Беларусі будуць пазначаць спецыяльнымі ярлыкамі
    Культура Грамадства Замежжа
    Калекцыю аўтэнтычных строяў беларускі Волі Дземкі пакажуць на Metropolitan Fashion Week у Лос-Анджэлесе
    Вандруем разам
    7 цудаў Дзісны: гайд ад «Будзьма!»

Афіша

  • 12.08 — 13.08

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Астранамічная экскурсія з Віктарам Малышчыцам у Сёмкаве

  • 12.08 — 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 12.08 — 31.08Зброя ВКЛ на выставе ў Нясвіжы
  • 12.08 — 25.09Выстава беларускага мастацтва «Калі сонца нізка — цені доўгія» ў Лейпцыгу
  • 12.08 — 28.08Выстава Марка Шагала ў Мінску
  • 12.08 — 18.09Арганны фестываль Ars Magna Organi па гарадах Беларусі
  • 12.08 — 18.08Выстава «Odszkolnić!» у Беластоку
  • 12.08 — 19.09Выстава Сяргея Селіханава «Вяртанне» ў Віцебску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Як выглядаюць гербы беларускіх гарадоў у стылі фэнтэзі
    • Беларускасць — сэксі ці гэта «знак бяды»?
    • Як праходзіць фестываль SPRAVA ў вёсцы Белая Царква — фотарэпартаж
    • «Трэба далей жыць». Ганна Шаркунова выпусціла новую песню
    • Вядомы рэпетытар і педагог Яўген Лівянт тлумачыць, чаму правалілася кампанія па набору ў ВНУ
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM