Гарадзенцам прадставілі “Гарадзенскі палімпсест”
У маленькім, але вельмі ўтульным памяшканні гарадзенскай арт-галерэі “Крыга” гісторыкі Алесь Смалянчук і Наталля Сліж прадставілі жыхарам горада над Нёманам два выданні — “Homo historicus” і “Гарадзенскі палімпсест” . “Гэта ўжо чацверты наш зборнік. Цяжка было пачаць і не менш цяжка працягваць. Мы спрабуем зрабіць наступнае выданне не горшым за папярэдняе. І я вельмі радая, што да нашай ідэі вывучэння Горадні далучаюцца не толькі беларускія даследчыкі, але і замежныя” , — расказала пра выданне...