Літва

Менск і Вільню могуць злучыць хуткасныя цягнікі

Такую прапанову зрабіў яшчэ месяц таму беларускі прэм’ер-міністар. Цяпер пэрспэктыву хуткаснага пасажырскага цягніка абмяркоўваюць міністры транспарту Літвы і Беларусі. У канцы красавіка прэм’ер-міністар Сяргей Сідорскі на сустрэчы са сваім літоўскім калегам Андрюсам Кубілюсам прапанаваў выкарыстаць ініцыятыву «Ўсходняе партнэрства» для пуску хуткаснага цягніка паміж Вільняй і Менскам: «Можа быць, праз Усходняе партнэрства мы зможам рэалізаваць праект па стварэньні хуткаснай чыгункі Менск-Вільня...

31.05.2010

Прэзентацыя фотаальбома “Didžioji Lietuva (Вялікая Літва)

... Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь ветліва запрашае Вас на прэзентацыю двух тамоў унікальнага выдання фотаальбома “Didžioji Lietuva (Вялікая Літва) (Спадчына ў Беларусі: замкі, маёнткі, малітоўныя дамы, гарадзішчы). У прэзентацыі ўдзельнічаюць сігнатары Акта Незалежнасці Літвы: ...

21.05.2010

У свет выйшла кніга “Беларусы ў Літве: учора і сёння. Кніга І” аўтарства Алеся Адамковіча

У жыцці беларускай Вільні значная падзея. У свет выйшла кніга “Беларусы ў Літве: учора і сёння. Кніга І”. Напісаў яе жыхар Вільні, выхадзец з Шаркоўшчыны, адзін з пастаянных аўтараў нашага сайта Алесь Адамковіч. Тэкст цалкам. 32470

11.05.2010

“Белая яблыня грому” вырасла ў Вільні

Моладзевая ініцыятыва StudAlliance у межах грамадскай кампаніі «Будзьма беларусамі» разам з Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам, Згуртаваннем беларусаў свету «Бацькаўшчына» зладзілі прэзентацыю новага праекту Лявона Вольскага «Белая яблыня грому» ў Вільні. 17 красавіка шанец адкрыць для сябе беларускія літаратурныя скарбы ў інтэрпрэтацыі Лявона Вольскага атрымалі студэнты Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта, а таксама шматлікія жыхары Вільні. Апоўдні ў навучальным корпусе ЕГУ адбылася творчая...

19.04.2010

Літоўская кампанія Bilietai LT выходзіць на беларускі рынак пад брэндам Kvitki BY

Прадпрыемства, якое займаецца распаўсюдам квіткоў у Літве Bilietai LT, заваёўвае беларускі рынак. У канцы сакавіка ў Мінску літоўцы заснавалі прадпрыемства Kvitki BY, якое пачне працаваць з траўня 2010 году. У гэту сферу сёлета будзе інвеставана 2 млн. літаў, гэтулькі ж плануюць інвеставаць і ў 2011 годзе. Тэкст цалкам. 30274

14.04.2010

“Белая яблыня грому” вырасце ў Вільні

Маладзёвая ініцыятыва StudAlliance і Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” ў межах грамадскай кампаніі “Будзьма беларусамі!” разам з Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам ладзяць прэзентацыю новага праекта Лявона Вольскага “Белая яблыня грому” ў Вільні. 17 красавіка шанец адкрыць для сябе беларускія літаратурныя скарбы ў інтэрпрэтацыі Лявона Вольскага атрымаюць жыхары Вільні. Слухачы Беларусі ўжо мелі магчымасць пазнаёміцца з гэтым праектам падчас канцэрта-прэзентацыі ў Мінску 23 сакавіка ў...

12.04.2010

Летняя школа ў Вільні

20-30 жніўня 2010г. у Вільні адбудзецца Летняя школа, прысвечаная тэме: “Грамадства адольвае пагрозы: праблемы навакольнага асяроддзя і сацыяльная мабілізацыя”. Школа арганізавана у рамках праекту “Палітыка і грамадства пасля Чарнобылю”, асноўнай мэтай якой з’яўляецца арганізацыя пляцоўкі для дыскусіі аб уплыве экалагічных катастроф на сацыяльныя і палтычныя працэссы, арганізацыі і каштоўнасці. Тэкст цалкам. 29266

31.03.2010

Фэстываль «Be2gether» пройдзе ў апошнія выходныя чэрвеня

Арганізатары міжнароднага фэсту «Be2gether» абвесьцілі даты імпрэзы — 25–27 чэрвеня. Месца правядзеньня застаецца нязьменным — на землях замку Нарвілішкі, што ў 100 мэтрах ад беларуска-літоўскай мяжы. Як і ў мінулыя гады, на сцэнах «Be2gether» выступяць выканаўцы з розных куткоў сьвету, у тым ліку некалькі прадстаўнікоў Літвы і Беларусі. У мінулыя гады хэдлайнэрамі мерапрыемствы былі Morcheeba, Bloodhound Gang, Therapy, Tricky, Groove Armada, Gogol Bordello, Clawfinger. Беларусь прадстаўлялі «Ляпіс...

24.02.2010

У Вільні будзе памятная шыльда Багушэвіча

Памятная шыльда ў гонар Францішка Багушэвіча будзе адчыненая сёлета ў Вільні ў старым горадзе. Пра гэта паведаміў Юрась Юркевіч, старшыня Таварыства беларускай мовы Віленскага краю. «Гэтым разам гэта наш супольны чын з беларускай дзяржавай, — адзначыў Юркевіч. — Спадзяемся, што гэта будзе не апошняя наша сумесная праца з дзяржавай па адраджэнні беларускіх мясцінаў не толькі ў Вільні, але і ва ўсіх краінах Балтыі». У Вільні Францішак Багушэвіч, бацька сучаснай беларускай нацыі і адзін з пачынальнікаў...

23.02.2010

Месца сустрэчы з Хведарам Нюнькам пераносіцца

Сустрэча са старшынём Таварыства беларускай культуры ў Літве Хведарам Нюнькам пераносіцца ў іншае месца. Мерапрыемства адбудзецца ў страўні “Камяніца”. Час правядзення сустрэчы і праграма мерапрыемства застаюцца нязменнымі. Падчас сустрэчы галоўны беларус Вільні падзеліцца вопытам больш як 20-гадовай працы па захаванні беларускага духу ў Літве. Дапоўняць яго аповед людзі, якія добра ведаюць Хведара Нюньку і яго дзейнасць  – акадэмік Радзім Гарэцкі і старшыня ТБМ Алег Трусаў. Таксама ў межах мерапрыемства...

15.02.2010
1 2 3
4