25 гадоў таму нястала прэзідэнта Беларускай Народнай Рэспублікі Вінцэнта Жук-Грышкевіча, жыццё і дзейнасць якога звязана і з Вільняй. Тут ён скончыў Віленскую беларускую гімназію, пазней у ёй выкладаў, а таксама і ў Віленскай праваслаўнай духоўнай семінарыі і Вышэйшай школе палітычных навук у Вільні. Вышэйшую адукацыю В. Грышкевіч атрымаў у Празе, Скончыў факультэт славянскай філалогіі і гісторыі Карлава ўніверсітэта. З пачаткам Другой сусветнай вайны прабываў у эміграцыі. У 1945–1948 гг. выкладаў...