Грамадская ініцыятыва па ахове магіл беларускіх дзеячаў у Беластоку заклікае далучыцца да збору на захаванне магіл выбітных беларусаў у Беластоку. На краўдфандынгавай платформе Gronka адкрыты збор для падтрымкі ініцыятывы.
Беласток заўсёды быў важным цэнтрам беларускай культуры ў Польшчы. Тут, на могілках Усіх Святых, спачываюць дзеячы, якія прысвяцілі сваё жыццё захаванню беларускай мовы, традыцый і ідэнтычнасці. Аднак кожныя 20 гадоў патрэбна аплата за ўтрыманне магіл. Калі гэтага не зрабіць, яны могуць быць аддадзены пад новыя пахаванні.
«Мы заклікаем вас далучыцца да гэтай ініцыятывы і дапамагчы захаваць нашу гісторыю. Разам мы можам зберагчы беларускую памяць для будучых пакаленняў!» — пішуць арганізатары збору.
Магілы на могілках Усіх Святых — больш чым пахаванні. Гэта частка беларускай нацыянальнай гісторыі. Тут пахаваны людзі, якія прысвяцілі сваё жыццё служэнню беларускай мове і традыцыйнай культуры:
Кастусь Кіслы — заснавальнік хораў у Беларускім школьным таварыстве
Лявон і Сяргей Богушы — актыўныя ўдзельнікі беларускага нацыянальнага руху, чыё жыццё было прысвечана барацьбе за незалежнасць і захаванне культуры
Мікалай Чарнецкі — педагог, удзельнік беларускага нацыянальнага падполля
Захаваць гэтыя магілы — значыць захаваць сімвалы беларускай духоўнасці, гісторыі і культуры.
Грамадская ініцыятыва па ахове магіл беларускіх дзеячаў у Беластоку
Аўтар: Аляксей Трубкін, краязнаўца і экскурсавод, збіральнік архіўнай інфармацыі пра беларусаў Падляшша.
Каардынатар: Вольга Сямашка, некрапаліст, магістр у сферы аховы спадчыны, каардынатар двух паспяховых краўдфандынгавых праектаў.
Партнёр праекта — Хаб «Новая Зямля» — прадстаўляе эксклюзіўныя падарункі, якія адлюстроўваюць культурную спадчыну беларусаў Падляшша.
Партнёр праекта — Фундацыя «Тутака» — таксама падрыхтаваў падарункі для ўдзельнікаў і спонсараў як сімвал аб’яднання беларусаў Падляшша і Беларусі ў захаванні супольнай спадчыны з 2020 года.
Мэта збору: 11 200 злотых (2 650 еўра).
Сабраныя сродкі будуць накіраваны на:
Арганізатары гарантуюць празрыстасць і дакументальную справаздачнасць усіх сабраных сродкаў.
Адпаведна кожны спонсар атрымае магчымасць удзельнічаць у экскурсіі-сустрэчы з арганізатарамі праекта, каб даведацца больш пра захаванне спадчыны на могілках Беластока, электронны ліст (сертыфікат) з падзякай і кароткай справаздачай аб праекце, а таксама, па жаданні, імянную згадку ў спісе падзяк, апублікаваным на сайце праекта ці ў сацыяльных сетках.
Падтрымаць збор можна на платформе gronka.org па спасылцы.